Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Абкружым калектыў тэатра і актора... клопатамі...”


Пра што пісалі беларускія газэты 27 сакавіка ў розныя гады мінулага.


“Савецкая Беларусь” у 1928 годзе друкуе абавязковую пастанову Менгарсавету “Аб парадку продажу і прыгатаваньня халодных напіткаў і марожанага”: “Забараніць прыгатаваньне халодных напіткаў на сахарыне і анілінавых фарбах. Дазволіць прыгатаваньне марожанага выключна на кіпячоным малаку і цукры (сахарын не дапушчаецца). Афарбаваць каламашкі для гандлю марожаным у белы колер масьлянаю фарбаю і на каламашках мець нумар выдадзенага Камгасам дазволу на месца”.

Пад загалоўкам “Заваюем новыя вышыні мастацтва!” “ЛіМ” у 1938 годзе піша: “Вядучы тэатр БССР — Менскі Белдзярждрамтэатр уключыў у свой рэпертуар п’есу Н.Пагодзіна “Чалавек з ружжом”, у якой выведзен вобраз генія пролетарскай рэволюцыі В.І.Леніна. Абкружым калектыў тэатра і актора, на якога выпадзе гонар працаваць над роллю В.І.Леніна, клопатамі, дапамагаючы тэатру ў справе стварэння гэтага спектакля”.

Той жа “ЛіМ” у 1948 годзе зьмясьціў даклад А.Багатырова на агульным сходзе кампазытараў БССР: “У Францыі і ЗША квітнеюць “новыя” музычныя плыні, прасякнутыя містыкай і цемрашальствам. Новаяўлены французскі “геній” Аліўе Мессіэн піша праграмныя творы на абсалютна безжыццёвыя містычныя сюжэты. Ігар Стравінскі, у пошуках сенсацыі, кідаецца ад царкоўнай музыкі да цыркавога балагана і назад да сярэднявякоўя. Нават у асяроддзі прагрэсіўных музыкантаў усё яшчэ моцныя экстрэмісцкія тэндэнцыі...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG