Свабода з дапамогай спадарожнікавага сэрвісу Planet Labs спрабавала разабрацца, што адбываецца на беларускіх вайсковых палігонах.
У інтэрвію гішпанскай газэце El País прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што «Расея не зьяўляецца суб’ектам цывілізаванага сьвету; гэта тэрарыстычная арганізацыя».
Амэрыканскія сэнатары Роб Портман і Крыс Кунс 3 лістапада падчас паездкі ў Кіеў паабяцалі далейшую падтрымку Ўкраіне дзьвюма вядучымі палітычнымі сіламі ЗША — пасьля прамежкавых выбараў у Кангрэс на будучым тыдні.
Місія Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) наведала Ўкраіну і зьняпраўдзіла абвінавачаньне, што краіна рыхтуе «брудную бомбу».
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла дзяржаўны бюджэт на 2023 год. Асноўны прыярытэт — забесьпячэньне патрэбаў арміі і бясьпекі краіны.
Сьледчыя праваахоўных органаў Украіны ідэнтыфікавалі яшчэ двух расейскіх вайскоўцаў, якія ўчынялі ваенныя злачынствы супраць цывільных грамадзян у часе акупацыі часткі Кіеўскай вобласьці.
Масква далей чакае ад Кіева відавочных сыгналаў аб імкненьні аднавіць перамоўны працэс, заявіла 2 лістапада на брыфінгу прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава.
Сухапутныя войскі Ўзброеных сілаў Украіны нарошчваюць сыстэму шматэшалёнавай абароны вакол Кіева з мэтай абароны сталіцы ад магчымага паўторнага наступу расейскіх войскаў, паведаміў камандуючы Групоўкай сіл і сродкаў абароны Кіева генэрал-лейтэнант Аляксандар Паўлюк.
Расея масіраванымі ракетнымі ўдарамі і бесьпілётнікамі ўжо сурʼёзна пашкодзіла каля 40% усёй энэргетычнай інфраструктуры Украіны, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з эўракамісаркай энэргетыкі Кадры Сімсан.
У Кіеў зь візытам прыбыла намесьніца дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Карэн Донфрыд, паведаміла амбасадар ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк.
Расейскія войскі ў ноч на 1 лістапада разбамбілі ў Мікалаеве першую ўкраінскую гімназію імя Міколы Аркаса – вядомага ўкраінскага дзеяча культуры і адукацыі, пісьменьніка, кампазытара і гісторыка, грэка паводле паходжаньня.
У МАГАТЭ заявілі, што пакуль не знайшлі пацьвярджэньня абвінавачаньня Расеі ў бок Украіны аб нібыта стварэньні «бруднай бомбы».
Зброя, якую эўрапейскія краіны пастаўляюць Украіне, можа трапляць у рукі злачынных груповак у Эўропе. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва бясьпекі Фінляндыі Крыстэр Альгрэн.
У Латвіі ў горадзе Даўгаўпілсе ў ноч на 31 кастрычніка дэмантавалі два манумэнты савецкім воінам — стэлу ў сквэры Славы і мэмарыял насупраць Брацкіх могілак на вуліцы 18 Навэмбра. Пра гэта пішуць мясцовыя СМІ.
27 кастрычніка Кіеўская гарадзкая рада ўхваліла рашэньне аб перайменаваньні больш як 40 вуліц, завулкаў і плошчаў, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і савецкім мінулым.
МУС Малдовы паведамляе, што раніцай у панядзелак на тэрыторыю паселішча Наслаўча Окніцкага раёну на паўночнай мяжы з Украінай упала расейская ракета, зьбітая ўкраінскай сыстэмай СПА.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заявіла, што разам з Украінай і Турэччынай узгадніла плян адпраўкі 16 суднаў па Чорным моры ў рамках пагадненьня па экспарце ўкраінскага збожжа.
«Калі органы, якія займаюцца крымінальным перасьледам, захочуць заняцца самымі высокапастаўленымі асобамі, то ім трэба гэта зрабіць», — заявіў эўракамісар у пытаньнях юстыцыі Дыд’е Рэйндэрс, якога цытуе DW.
Расея прыпыніла свой удзел у так званай «збожжавай зьдзелцы» — пагадненьні аб вывазе з Украіны збожжа і іншых харчовых тавараў праз украінскія чарнаморскія парты. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Расеі.
Побач з выявай мяшка — вялізныя чэскі і ўкраінскі нацыянальныя сьцягі.
Сакратар Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў даслаў у рэдакцыю агенцтва «Интерфакс» ліст з прабачэньнямі за выказваньні свайго памочніка Аляксея Паўлава.
Якія працэсы цяпер ідуць у Расеі? Ці можа вайна ператварыцца для расейцаў у айчынную? На якім этапе свайго існаваньня знаходзяцца рэжымы ў Расеі і Беларусі і ці магчымая іх кансэрвацыя? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з расейскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, прафэсарам Андрэем Зубавым.
Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі ў чацьвер абвінавацілі Расею ў тым, што яна марнуе час Рады Бясьпекі ААН і распаўсюджвае змовы, зноў выставіўшы абвінавачаньні ў тым, што ЗША рэалізуюць на тэрыторыі Ўкраіны «вайскова-біялягічныя праграмы».
Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што 27 кастрычніка Кіеўская рада на сваім пасяджэньні вырашыла перайменаваць больш за 40 вуліц, завулкаў і плошчаў, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і савецкім мінулым.
На працягу вайны Служба бясьпекі Ўкраіны ўжо ўручыла прадстаўнікам УПЦ Маскоўскага патрыярхату 33 падазрэньні ў дапамозе Расеі. Сярод іх ёсьць і агенты для збору інфармацыі, і карэктавальнікі агню.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк заявіў, што падрыў бараку, дзе былі ўкраінскія палонныя вайскоўцы, у Аленаўцы Данецкай вобласьці ўчыніла Расея з выкарыстаньнем рэактыўных пяхотных агнямётаў «Чмель».
Найбольш пацярпелых — у Кіеўскай вобласьці, але сьледчыя працягваюць працаваць у нядаўна дэакупаваных раёнах Данецкай і Херсонскай абласьцей.
Офіс прэзыдэнта Ўкраіны і Вярхоўная Рада пакуль ня выказалі жаданьня супрацоўнічаць з Аб'яднаным пераходным кабінэтам і Сьвятланай Ціханоўскай. Мы паглядзелі, з кім з украінскіх палітыкаў Ціханоўская ўжо мела сустрэчы.
У выніку ўдару Ўзброеных сіл Украіны па будынку школы ў Херсонскай вобласьці, дзе разьмяшчаўся штаб расейскіх войскаў, загінулі каля 40 байцоў ваенізаваных фармаваньняў, зьвязаных з кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым, і ня менш за 100 чалавек параненыя.
Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны заявіла аб раскрыцьці маштабнай схемы кантрабанды тытунёвых вырабаў зь Беларусі пад выглядам нібыта транзыту праз тэрыторыю Ўкраіны.
Да траціны мужчын з мэрыі Масквы зьехалі за мяжу пасьля сьмерці мабілізаванага чыноўніка.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня дарослага насельніцтва Ўкраіны, праведзеныя ў верасьні Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі (КМІС).
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны мяркуюць, што Беларусь сталымі вайсковымі вучэньнямі намагаецца адцягнуць украінскія войскі на поўнач з усходу і поўдня.
Урад Нямеччыны адхіляе крытыку ў сувязі зь яго адмовай прадставіць Украіне сучасныя танкі і з нагоды вялізных энэргетычных субсыдый для ўласных грамадзян. Але саюзьнікі не супакойваюцца.
Ліст да амэрыканскага прэзыдэнта быў апублікаваны без праверкі, патлумачыла ініцыятар звароту Праміла Джаяпал.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс падкрэсьліў, што Расея «ўжо прадэманстравала, што сама ў выніку плянуе рабіць тое, у чым абвінавачвае іншых».
Міністар рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук заклікала ўкраінцаў, якія выехалі за мяжу, не вяртацца дадому да вясны.
Расейская ПВК «Вагнэр» рэкрутуе зьняволеных, хворых на цяжкія інфэкцыйныя хваробы (у тым ліку ВІЧ і гепатыт C).
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі ўмацоўваюць абарончыя пазыцыі на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласьці.
Кіраўнік расейскага рэгіёну Чачэніі Рамзан Кадыраў назваў «слабымі» адказы расейскай арміі на абстрэл тэрыторый, якія ён лічыць расейскімі, і заклікаў «сьцерці ўкраінскія гарады зь зямлі».
Сабаку зь мянушкай Джэк знайшлі на другі дзень пасьля дэакупацыі гораду Купянску Харкаўскай вобласьці. Ён меў невялікае аскепкавае раненьне сьпіны і амаль страціў слых ад выбухаў.
Інспэктары Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі на просьбу Кіева наведаюць два ядзерныя аб’екты Ўкраіны для правядзеньня праверкі, паведаміў генэральны дырэктар арганізацыі Рафаэль Гросі.
Фота прэзыдэнта на вакзале ўкраінскай сталіцы апублікавала ў Twitter ягоная прэс-сакратарка Керстын Гамэлін.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла аб затрыманьні прэзыдэнта акцыянэрнага таварыства «Мотор Січ» Вячаслава Багуслаева паводле падазрэньня ў калябарацыйнай дзейнасьці і спрыяньні дзяржаве-агрэсарцы.
Ізраіль перадаў Украіне выведныя дадзеныя, неабходныя для барацьбы з іранскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі «Шагед-136», якія Расея, паводле шматлікіх сьведчаньняў, выкарыстоўвае супраць Украіны.
Намесьнік дырэктара Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі Антон Грушэцкі заявіў, што Расея сваімі інтэнсіўнымі абстрэламі і зьнішчэньнем аб’ектаў інфраструктуры не запалохала ўкраінцаў, каб яны адмовіліся ад далейшай узброенай барацьбы з расейскімі войскамі.
Дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань заявіў аб цяжкай гуманітарнай сытуацыі ў Херсоне і правабярэжнай частцы Херсонскай вобласьці.
Пасьля пабіцьця сілавікамі ў жніўні 2020-га Красоўскі ня мог самастойна перасоўвацца і два тыдні правёў у інвалідным вазку. Пасьля была крымінальная справа, турма, суд, «хімія» і ўцёкі ва Ўкраіну.
Канцлер Нямеччыны і старшыня Эўракамісіі заклікалі распрацаваць плян дапамогі Ўкраіне ў рэканструкцыі краіны, які быў бы супастаўны з «плянам Маршала».
Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў заявіў, што Расея перакінула на тэрыторыю Беларусі каля 3200 сваіх мабілізаваных.
Загрузіць яшчэ