Затрыманы раней адбываў вялікі тэрмін пакараньня ў калёніі за замах на забойства, разбой і крадзяжы.
У Крамлі раздачу зброі мілітарызаваным аб’яднаньням патлумачылі «нападамі» з «тэрыторыі Ўкраіны». Колькі менавіта адзінак зброі выдалі ў дзьвюх вобласьцях, не ўдакладняецца.
Набліжаны да Лукашэнкі расейскі алігарх актыўна дапамагае вэрбаваць новых людзей для расейскага войска на вайну супраць Украіны.
У Расеі 31 ліпеня падпалілі вайсковыя камісарыяты ў дзевяці гарадах, паведамляе тэлеграм-канал Baza. Адбылося ня менш за 10 такіх інцыдэнтаў.
Як адзначаецца ў справаздачы ўпаўнаважанай Расеі па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, якую шукае Міжнародны крымінальны суд, «пераважная частка няпоўнагадовых прыбылі з бацькамі або іншымі сваякамі».
«Тое, што адбылося ў Нігеры, — гэта ня што іншае, як барацьба народу Нігера з калянізатарамі. З калянізатарамі, якія спрабуюць навязаць ім свае правілы жыцьця і іх умовы і захаваць іх у стане, у якім была Афрыка сотні гадоў таму».
Журналісты расейскай службы Радыё Свабода высьветлілі новыя ўмовы прыёму на кантракт у ПВК «Вагнэр».
Расейскі прэзыдэнт абвінаваціў Украіну ў выкарыстаньні марскога калідора, які працаваў зь мінулага году пры пасярэдніцтве ААН і Турэччыны, для камэрцыйных паставак сельгаспрадукцыі.
Расейскага міністра прыняў Кім Чэн Ын, а на сустрэчы «адбыўся абмен думкамі аб пытаньнях глябальнай і рэгіянальнай бясьпекі».
Праз скарачэньне колькасьці ўдзельнікаў працягласьць мерапрыемства была скарочана да двух дзён. Для параўнаньня, першы саміт Расея — Афрыка, які праходзіў у Сочы ў 2019 годзе, трываў чатыры дні.
Выданьне The Insider апублікавала матэрыял аб нядаўнім мінулым заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Той у 19 годзе ў Пецярбургу рэгулярна карыстаўся платнымі інтымнымі паслугамі, выбіраючы сабе дзяўчат «на мяжы паўналецьця», часьцяком, як сказана ў матэрыяле, нявіньніц.
Амаль месяц таму ў Расеі адбыўся «Прыгожынскі мяцеж», падчас якога найміты ПВК захапілі Растоў і толькі некалькі сотняў кілямэтраў не дайшлі да Масквы.
Генпракуратура Расеі прызнала непажаданай арганізацыяй латвійскую і нідэрляндзкую філіі тэлеканала «Дождь». Пра гэта паведамляе Інтэрфакс. Па сутнасьці, гэта азначае, што непажаданай прызнаная дзейнасьць тэлеканала як такога.
Капітан Ігар Валачылаў нарадзіўся ў пасёлку Балабасава Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці ў сьнежні 1973 году.
«Да таго часу, пакуль ён застаецца пад вартай па гэтым недарэчным і відавочна палітычна матываваным абвінавачаньні, ён зьяўляецца палітычным зьняволеным».
Студэнтаў каледжа ў Елабузе ў расейскім Татарстане прыцягваюць да зьбіраньня іранскіх бесьпілётнікаў «Шагед» на заводзе ў асаблівай эканамічнай зоне. Многія з рабочых непаўналетнія.
Як піша выданьне Washington Post з спасылкай на эўрапейскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў, расейскія спэцслужбы папярэджвалі Ўладзіміра Пуціна аб магчымасьці мяцяжу сама меней за 2-3 дні.
Сэнатары ад анэксаванага Крыму і самаабвешчанай «ЛНР» унесьлі ў Дзярждуму РФ законапраект аб пазбаўленьні грамадзянства Расіі па нараджэньні за «дыскрэдытацыю» арміі, дэзэртырства і заклікі да экстрэмізму.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што заплянаваныя ім перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным могуць прывесьці да аднаўленьня чарнаморскай збожжавай ініцыятывы
Расейскі кіраўнік яшчэ вагаецца, ня ведаючы, як пакараць кіраўніка мяцежнай ПВК «Вагнэр».
Інфармацыю пацьвердзілі адвакат і жонка Стралкова.
Дзяржаўнае абвінавачаньне запатрабавала прысудзіць расейскаму апазыцыйнаму палітыку Аляксею Навальнаму 20 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у калёніі асаблівага рэжыму (па сукупнасьці прысудаў).
Камандаваньне ПВК «Вагнэр» вырашыла адпусьціць па дамах усіх былых вязьняў, завэрбаваных у расейскіх турмах, паведамляе выданьне «Важные истории».
Колькі вагнэраўцаў прыбудзе ў Беларусь? Ці надоўга яны там затрымаюцца? Чым будуць займацца ў Беларусі? Хто будзе фінансаваць іх дзейнасьць?
Кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў заявіў аб неабходнасьці перайменаваць стадыён у Махачкале, які цяпер носіць імя Алены Ісінбаевай, двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі па скачках з шастом, якая мае дагестанскія карані.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп расказаў пра свой плян забясьпечыць мір ва Ўкраіне на працягу 24 гадзін пасьля гіпатэтычнага вяртаньня ў Белы дом.
Украіна гатовая працягнуць удзел у «збожжавай угодзе» нягледзячы на выхад зь яе Расеі, паведаміў прэсавы сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Нікіфараў.
У сталіцы Афганістану Кабуле адкрыўся расейскі дзелавы цэнтар. Ён заснаваны з ініцыятывы Татарстану. Заснавальнікам выступіў казанскі Дабрачынны патрыятычны фонд мусульман Расеі. Такім чынам, Расея стала адзінай у сьвеце краінай зь бізнэс-прадстаўніцтвам у Афганістане.
У Краснадарскім краі РФ каля Ейску ў Азоўскае мора ўпаў штурмавік Су-25. Пра гэта спачатку паведамілі тэлеграм-каналы, пазьней інфармацыю пацьвердзілі ў Паўднёвай вайсковай акрузе (ПВА) Расеі.
Кампаніям не далі прадаць бізнэс. Яны плянавалі пакінуць Расеі праз вайну, якую тая вядзе супраць Украіны.
Праваенныя і блізкія да расейскіх сілавых структур тэлеграм-каналы паведамілі, што міністар абароны Сяргей Шайгу адхіліў ад пасады камандзіра 106-й дывізіі ПДВ, генэрал-маёра Ўладзіміра Селівёрстава.
Пуцін распавёў карэспандэнту «Коммерсанта» Андрэю Калесьнікаву аб сваёй сустрэчы з камандзірамі і кіраўніком ПВК «Вагнэр» Яўгеніям Прыгожыным, якая прайшла праз некалькі дзён пасьля няўдалага мяцяжу
Дзяржаўная дума Расеі на пленарным пасяджэньні 14 ліпеня прыняла ў трэцім, канчатковым, чытаньні законапраект аб забароне ў Расеі так званай зьмены полу — трансгендэрнага пераходу.
На Ўральскім электрахімічным камбінаце ў Сьвярдлоўскай вобласьці ў цэху ўзбагачэньня ўрану разгермэтызаваўся балён зь ядзерным палівам. Паведамляецца пра гібель аднаго чалавека, пэрсанал цэха эвакуавалі.
Амэрыканскія вайскоўцы адзначаюць спыненьне актыўнасьці падразьдзяленьняў вагнэраўцаў на фронце і пацьвярджаюць факт прыбыцьця амэрыканскіх касэтных боепрыпасаў ва Ўкраіну.
Міністэрства замежных спраў Расеі апублікавала праект загаду, згодна зь якім расейцы павінны будуць паведамляць дыпляматычным органам аб атрыманьні дакумэнтаў, якія дазваляюць пражываньне ў іншых краінах.
Пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі і яе ўплыве на бясьпеку ў рэгіёне будзе разглядацца па-за праграмай.
У расейскім горадзе Краснадары застрэлілі намесьніка начальніка аддзелу адміністрацыі гораду па мабілізацыйнай працы Станіслава Ржыцкага.
На сёньняшні дзень мы маем дзіўны парадокс. ПВК «Вагнэр» на тэрыторыі Беларусі пакуль няма. Да канца невядома, ці зьявяцца вагнэраўцы ў Беларусі. Аднак тэма перадысьлякацыі сюды гэтай прыватнай вайсковай кампаніі зажыла самастойным жыцьцём.
Па Бранскай вобласьці РФ быў нанесены ракетны ўдар, гаворыцца ў заяве губэрнатара Аляксандра Багамаза.
Сваякі заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына валодаюць асабняком у Італіі коштам 3,5 млн эўра, а яго ўласныя актывы складаюць больш за $20 млрд, сьцьвярджае ў сваім расьсьледаваньні «Фонд барацьбы з карупцыяй».
Састаў сакрэтнага спэццягніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна складаецца з 22 вагонаў, уключаючы тры вагоны-рэстараны і спартыўна-аздараўленчы вагон.
Яўгенія Прыгожына пабачылі каля Ўпраўленьня ФСБ у Пецярбургу ўвечары 4 ліпеня.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на нарадзе з урадам абмеркаваў чэргі на пад'езьдзе да Крымскага моста. Учора чарга там расьцягнулася на 16 км.
Журналістка Алена Мілашына і адвакат Аляксандар Немаў прыляцелі на прысуд маці перасьледаваных чачэнскіх актывістаў Янгулбаевых Зарэме Мусаевай, якую летась ў студзені зь Ніжняга Ноўгарада выкралі чачэнскія сілавікі.
Расея працягвае абстрэлы тылавых гарадоў і лініі фронта ва Ўкраіне.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ў дзень паходу вагнэраўцаў на Маскву і ў наступныя не паказваўся на публіцы і нічога не камэнтаваў.
У горадзе Буча Кіеўскай вобласьці Ўкраіны перад уваходам у гарадзкі парк адкрылі мэмарыял памяці мясцовых жыхароў, якія загінулі падчас расейскай акупацыі. Мэмарыял нагадвае калюмбарый, на якім выгравіраваныя імёны 501 чалавека.
Адзін з тэлеграм-каналаў, зьвязаных з кіраўніком ПВК «Вагнэр», паведаміў, што праца рэгіянальных цэнтраў кампаніі ў Расеі прыпыняецца ў сувязі зь пераездам у Беларусь.
У праграме «Вести недели» з Дзьмітрыем Кісялёвым на тэлеканале «Россия 1» агучылі вэрсію перамоваў з кіраўніком ПВК «Вагнэр» Яўгеніем Прыгожыным.
Загрузіць яшчэ