Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі запатрабавалі праверыць музыкаў «Бі-2» на дзяржаўную здраду, прызнаць іх «спонсарамі тэрарызму» і адабраць усю маёмасьць


Удзельнікі гурту «Бі-2» Аляксандар Уман (Шура) і Ягор Бортнік (Лёва)
Удзельнікі гурту «Бі-2» Аляксандар Уман (Шура) і Ягор Бортнік (Лёва)

Удзельнікі расейскага грамадзкага руху «Зов народа» зьвярнуліся ў Генпракуратуру РФ, Сьледчы камітэт і Мінкульт Расеі з просьбай прызнаць музыкаў рок-гурту «Бі-2» «спонсарамі тэрарызму» і «дзяржаўнымі здраднікамі», арыштаваць іх маёмасьць і забараніць трансьляцыю іх песень на радыё і іншых пляцоўках, паведамляюць расейскія СМІ.

Копію звароту рух апублікаваў у сваёй суполцы ва «УКантакце».

Як адзначаецца ў ім, 17 лістапада Ягор Бортнік (Лёва), лідэр «Бі-2» (прызнаны ў Расеі «замежным агентам»), напісаў у камэнтарах у Instagram, што гурт «надае фінансавую дапамогу для закупкі зброі і тэхнікі Ўзброеным сілам Украіны». Да звароту прымацаваныя скрыншоты камэнтароў Ягора Бортніка, у якіх, сярод іншага, ён піша «можа набуду яшчэ адзін Амбуланс для Ўкраіны», «да двух зараджаных па поўнай праграме мэрсэдэсаў».

«Між тым, у групы захоўваецца на тэрыторыі РФ нерухомасьць і сродкі для даходу. Песьні працягваюць прайгравацца на радыё. Усё гэта стварае ўмовы для заробку, а ў далейшым грошы накіроўваюцца на падтрымку нашага ворага», — гаворыцца ў звароце.

  • «Бі-2» — рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску, ягоныя заснавальнікі і нязьменныя ўдзельнікі Аляксандар Уман (Шура) і Ягор Бортнік (Лёва) паходзяць зь Беларусі. З часам музыкі перабраліся ў Расею і сталі адным з самых камэрцыйна пасьпяховых гуртоў на расейскай сцэне.
  • Хутка пасьля пачатку вайны Расеі ва Ўкраіне, у красавіку 2022 году, гурт «Бі-2» адмовіўся выступаць на канцэрце ў Омску на фоне банэра «Za президента». Усьлед за гэтым гурт перанёс шэраг выступаў. Апошнія некалькі месяцаў гурт выступае за мяжой.
  • У чэрвені 2023 году лідэра гурта Ягора Бортніка прызналі ў Расеі «замежным агентам». Як растлумачыў Мінюст — праз тое, што музыка выступаў супраць вайны Расеі ва Ўкраіне і «нэгатыўна выказваўся ў дачыненьні да расейцаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG