Улады рыхтуюць праект указу, які фактычна ўвядзе забарону мікрафінансавым арганізацыям выдаваць крэдыты фізычным асобам пад вялікія працэнты. Як можна ацаніць гэты крок?
Чаму стаў магчымым візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Сэрбію, якая далучылася да санкцыяў Эўразьвязу, а значыць, беларускі кіраўнік зьяўляецца неўязным у гэтую краіну? Ці можна гэта патлумачыць спэцыфікай палітыкі сэрбскага прэзыдэнта Томіслава Нікаліча? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
Ці можна сьцьвярджаць, што ў большасьці беларускіх апазыцыйных партыяў гадамі абіраюцца адны і тыя ж лідэры?
Чаму Аляксандар Лукашэнка выказаў нездавальненьне тэкстам дамовы аб Эўразійскім зьвязе, якая будзе падпісаная ў Астане заўтра, 29 траўня? Ці ўдасца беларускаму кіраўніку ў рамках новага аб’яднаньня захоўваць палітычныя і эканамічныя інтарэсы Беларусі?
Цягам усяго чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску не сьціхаюць дыскусіі наконт таго, што прынёс Беларусі сусьветны хакей. Ці ўмацаваў ён, як лічаць некаторыя, беларускі патрыятызм і нацыянальную самасьвядомасьць? Наколькі зьмяніўся Менск, і што застанецца пасьля ад’езду замежных турыстаў?
Падчас візыту ў Кітай прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў шматмільярдную дамову аб пастаўках расейскага газу на 30 гадоў. Ці азначае падпісаньне гэтага пагадненьня новы ўзровень партнэрства паміж Масквой і Пэкінам? Якія ролі адведзеныя Расеі і Кітаю ў стратэгічным саюзе абедзьвюх краінаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
Ці можна сказаць, што беларускія ўлады перасьледуюць публічную актыўнасьць менавіта сэксуальных мяншыняў ці гэта проста іхняе агульнае непрыняцьце любой дзейнасьці, зьвязанай з правамі чалавека?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў сэпаратыстаў ва Ўсходняй Украіне адкласьці рэфэрэндумы пра самавызначэньне, заплянаваныя на 11 траўня.
Чаму ў Прагу ня быў запрошаны Аляксандар Лукашэнка і чаму туды не паехаў ніякі іншы прадстаўнік Беларусі? У якім стане цяпер «Усходняе партнэрства» і якія выклікі стаяць перад гэтай праграмай?
Як у Польшчы ставяцца да асобы Сьцяпана Бандэры і ягонай дзейнасьці? Як увогуле варта ставіцца да нацыянальных герояў адной краіны, якія для іншай краіны такімі героямі зусім не зьяўляюцца?
Электаральны рэйтынг прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі за пяць месяцаў вырас на 5%. Пра гэта сьведчаць вынікі нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сакавіку 2014 году НІСЭПД.
Падчас сваёй паездкі па Слуцкім раёне Аляксандар Лукашэнка чарговы раз убачыў «поўны бардак» на некаторых мясцовых прадпрыемствах і чарговы раз загадаў «навесьці парадак». Ці можна меркаваць, што прэзыдэнцкая кампанія цяперашняга кіраўніка дзяржавы будзе праходзіць пад лёзунгам «навядзеньня парадку». Ці зьяўляецца электаральным плюсам тое, што вакол бардак і нібыта адзін Лукашэнка зь гэтым змагаецца?
Аляксандар Лукашэнка сёньня на нарадзе скрытыкаваў беларускую броварную галіну за здачу пазыцыяў. Якія галоўныя праблемы ў вытворчасьці піва і як іх можна пераадолець? Ці азначае крытыка кіраўніка дзяржавы, што варта чакаць падаражэньня замежнай піўной прадукцыі? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Наколькі рэалістычна, што ўкраінскія ваенныя заводы цалкам спыняць выконваць ваенныя замовы з Расеі? Адказвае вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін.
Наколькі заканамерна тое, што цяпер адбываецца ў расейскім грамадзтве, у грамадзкай думцы гэтай краіны? Чаму ў Расеі зноў пачынаецца барацьба з іншадумствам, перасьлед дзеячаў культуры і мастацтва, якія не падзяляюць лінію ўлады? На гэтыя пытаньні адказвае беларускі кінарэжысэр Уладзімер Колас.
Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала пасла Ўкраіны ў Беларусі Міхаіла Ежэля для кансультацый у сувязі з пазыцыяй беларускага кіраўніцтва па Крыме. Што азначае гэты крок у дыпляматычнай практыцы? Як можна прадказаць далейшае разьвіцьцё беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
У Беларусь прыбыла дэлегацыя штаб-кватэры НАТО з візытам, які будзе працягвацца да 21 сакавіка. Ці можна назваць гэта звычайным заплянаваным загадзя візытам альбо тут варта шукаць нейкія схаваныя палітычныя акалічнасьці?
Якія асацыяцыі выклікала атмасфэра сёньняшняга выступу Ўладзімера Пуціна?
Як можна ацаніць маштаб і значэньне візавых санкцыяў супраць расейскіх чыноўнікаў, якія сёньня ўвялі ЗША і Эўразьвяз? Якія рэальныя магчымасьці ёсьць у Захаду, каб спыніць расейскую агрэсію на Ўкраіну? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Эўразьвяз зноў пацьвердзіў, што праблема палітзьняволеных застаецца самай галоўнай перашкодай для пашырэньня супрацоўніцтва Брусэлю з афіцыйным Менскам. Чаму беларускія ўлады дагэтуль не выпускаюць палітзьняволеных? Ці можна прагназаваць, што палітычныя вязьні могуць трапіць пад амністыю, прымеркаваную да гадавіны вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?
Ці Аляксандар Лукашэнка мае шанцы згуляць ролю міратворца ў расейска-ўкраінскім канфлікце? Адказвае рэдактар аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі
Якія ўражаньні ад сваёй сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі пакінуў Уладзімер Пуцін? Наколькі адэкватна ён ацэньвае сытуацыю і як уяўляе пагрозы і наступствы магчымага расейска-ўкраінскага канфлікту? Ці можна сказаць, што Расея часова адступіла і ў Крыме ня будзе разгортвацца самы трагічны ваенны варыянт? На гэтыя пытаньні адказвае журналіст Павал Шарамет.
Як можна ахарактарызаваць пазыцыю афіцыйнага Менску ў дачыненьні да ўкраінскіх падзеяў? У 2008 годзе Беларусь, у адрозьненьні ад Расеі, не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўночнай Асэтыі. Ці ўдасца Аляксандру Лукашэнку і ў выпадку з Украінай не пайсьці ў фарватэры расейскай палітыкі ці на гэты раз ціск Масквы будзе непараўнальна большым?
У якім стане знаходзіцца цяпер украінская эканоміка, ці сапраўдны яна набліжаецца да дэфолту? Якія сярэднетэрміновыя і стратэгічныя выклікі стаяць перад украінскімі ўладамі ў эканамічнай сфэры? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Сяргей Чалы.
Чаму, на думку многіх аналітыкаў, рэакцыя Эўразьвязу на падзеі ў Кіеве была слабай і запозьненай? Ці магла паўплываць на ўкраінскае кіраўніцтва больш жорсткая пазыцыя эўрапейскіх палітыкаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
Як выглядае роля Масквы ў нарастаньні ўкраінскага канфлікту? Ці можна пагадзіцца зь меркаваньнем украінскіх палітолягаў, што Пуцін разьвязаў Януковічу рукі? Як ставіцца да заяваў Уладзімера Жырыноўскага, які прапануе адбіваць ва Ўкраіны ўсходнія вобласьці?
Што паказаў этап збору подпісаў у кампаніі мясцовых выбараў? Якія тэмы найбольш хвалююць выбаршчыкаў, наколькі ахвотна яны аддаюць свае подпісы? Ці выйшла грамадзтва з стану апатыі? На гэтыя пытаньні адказвае намесьнік кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.
Ці сапраўды манумэнт «Мужнасьць» у комплексе «Брэсцкая крэпасьць-герой» заслугоўвае таго, каб трапіць у рэйтынг самых брыдкіх помнікаў? Бліц-аналіз мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага.
Расія можа ўвесьці пэўныя захады адносна беларускай малочнай прадукцыі для аховы рынку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, заявіў сёньня віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч.
Як можна ацаніць ролю сацыяльных сетак у грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі? Ці адыграюць яны функцыю арганізатара палітычных акцыяў? Чаму больш спрыяюць сацыяльныя сеткі — назапашваньню палітычнай актыўнасьці альбо выпусканьню пару незадаволенасьці? На гэтыя пытаньні адказвае мэдыя-экспэрт Паўлюк Быкоўкі.
Эўракамісія зацікаўленая ў спрашчэньні атрыманьня шэнгенскіх візаў беларусамі. Ці азначае гэта, што ў візавым пытаньні нарэшце адбыліся істотныя зрухі, і чым тады гэта выклікана? Ці можна сказаць, што беларускія ўлады гатовыя пайсьці на новую лібэралізацыю адносінаў з Эўразьвязам?
«Трэба за кімсьці прасачыць, правесьці апэратыўныя дзеяньні, саджаць у сьледчы ізалятар — саджайце», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на чарговай нарадзе пра мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай галіны. Чаму ў Беларусі нярэдка мадэрнізацыя заканчваецца пасадкамі? Чаму аўтарытарная мадэрнізацыя ўдалася ва Ўсходняй Азіі і ня вельмі ўдаецца ў Беларусі?
У Беларусі неабходна правесьці глыбокую сыстэмную аптымізацыю сыстэмы аховы здароўя, – заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.
Чаму голас эўрапейскіх палітыкаў ня мае вялікага ўплыву на падзеі ва Ўкраіне? Ці можна сказаць, што Эўразьвяз недастаткова актыўна рэагуе на драматычную ўкраінскую сытуацыю? Якія станоўчыя і нэгатыўныя бакі магчымага ўвядзеньня санкцый супраць афіцыйнага Кіева? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён «быў бы ня супраць узьнікненьня ў Беларусі палітычнай сілы ў выглядзе вядучай партыі».
Паводле апытаньняў, праведзеных сацыялягічнай службай Гэлап у 2010–2012 гадах у 154 краінах, жаданьне эміграваць сярод беларусаў за апошнія гады вырасла як мінімум на 3%. Як мяняліся эміграцыйныя настроі беларусаў? Зь якіх прычынаў беларусы перш за ўсё пакідаюць радзіму?
Што паказаў першы этап кампаніі па выбарах мясцовых дэпутатаў? Ці можна ўжо рабіць ацэнку таго, якія задачы ставяць перад сабой улада і апазыцыя ў гэтай палітычнай кампаніі? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.
Няўжо ўлада дапусьціць зьніжэньне заробкаў у перадвыбарчы год? Фінансаваньне якіх праектаў можа быць скарочана?
Улады маюць намер павесьці рэгістрацыю інтэрнэт-выданьняў і могуць абавязаць іх зарэгістравацца ў якасьці сродкаў масавай інфармацыі. Як ставіцца да гэтых намераў журналісцкая супольнасьць? Наколькі адпавядае міжнароднай практыцы рэгістрацыя інтэрнэт-выданьняў?
Працоўная пэнсія цяпер будзе налічвацца толькі тым беларусам, хто плаціў унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ня менш за 10 гадоў. Такое норма прадугледжаная ў адпаведным указе прэзыдэнта Беларусі, які ўступіў у сілу 1 студзеня 2014 году.
Прэсавая служба беларускага ўраду паведаміла, што пакет акцыяў Менскага заводу колавых цягачоў будзе прададзены расейскаму інвэстару. Ці выпадкова гэтая інфармацыя зьявілася зараз, напярэдадні перамоваў у Маскве па нафтавым балянсе?
Ці перакупіў Пуцін Украіну ў Эўропы? Ці азначаюць маскоўскія пагадненьні канец Майдану? Лукашэнка – трэці, які радуецца, ці трэці лішні на фоне маскоўскай шчодрасьці на адрас Украіны?
Масква плаціць за адмову ад эўраінтэграцыі, – Лагвінец
Беларусь гатовая на любыя захады дзеля нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка. Ці азначаюць гэтыя словы кіраўніка дзяржавы нейкія перамены ў замежнай палітыцы? Чаго афіцыйны Менск чакае ад Захаду і на якія крокі гатовы ісьці сам?
Чаму беларускія ўлады гэтак жорстка нэгатыўна ставяцца да ЛГБТ-супольнасьці? Як беларускае грамадзтва ў цэлым ставіцца да правоў сэксуальных мяншыняў?
Сёлета золатавалютныя рэзэрвы зьменшыліся на паўтара мільярда даляраў — як гэты чыньнік можа паўплываць на стабільнасьць беларускай нацыянальнай валюты?
У якіх умовах пройдзе гэтая выбарчая кампанія, што можна ад яе чакаць? Як апазыцыя ставіцца да мясцовых выбараў, якія сілы выступаюць за байкот, а якія — за ўдзел?
Не прыватызаваныя грамадзянамі да 1 ліпеня 2016 году кватэры будуць уключаныя ў фонд арэнднага жыльля. Таксама будуць перагледжаныя падставы для пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэньні жыльля. Ці азначаюць гэтыя рашэньні скарачэньне дзяржаўных выдаткаў і льготаў у жыльлёвай палітыцы?
Ці прыслухаецца Лукашэнка да прапановы «Пэрспэктывы»?
Загрузіць яшчэ