Госьцем перадачы — пісьменьнік Сяргей Вераціла, які ў родным пасёлку змушаны быў перакваліфікавацца ў сацыяльнага работніка.
Сьпеўныя сходы ў Менску зьбіраюць больш людзей, чым палітычныя кангрэсы. Ці то людзям надакучылі безвыніковыя апазыцыйныя акцыі, ці то ўсе хочуць сьпяваць песьні на роднай мове. Госьцем перадачы — адзін з арганізатараў сходаў Сяргей Доўгушаў.
Уладзімеру Някляеву — 70. Для пісьменьніка і палітыка век зусім не пэнсійны. Як захаваць сяброў у літаратуры і палітыцы, якой мусіць быць паэзія ў эпоху відовішчаў, і чаму беларускія чыноўнікі за дзяржавай ня бачаць Айчыны? Юбіляр — госьцем перадачы.
28 песьняў на вершы Яўгеніі Янішчыц склалі новы альбом Тацьцяны Беланогай «Матылёк». Чым актуальная паэтка, жыцьцёвы шлях якой трагічна абарваўся дваццаць восем гадоў таму?
28 чэрвеня, 74 гады таму, у Маскве загінуў Янка Купала. Да гэтай пары ягоная сьмерць — таямніца, якой усур’ёз ніхто так і ня браўся разгадаць. Сваю вэрсію сьмерці народнага песьняра мае паэт Уладзімер Някляеў. Перадача з архіву Свабоды.
Выйшла ў сьвет кніга пра Эльжбету Смулэк — першага амбасадара Польшчы ў незалежнай Беларусі і пажыцьцёвага пасла беларушчыны ў Варшаве. Аўтар кнігі Валер Каліноўскі — госьцем перадачы.
Кніга Насты Кудасавай «Маё невымаўля» напоўненая залацінкамі новых словаў, як акварыюм залатымі рыбкамі: нізкімныя ночы, ехаць чалавекаспынам, у вачах сабакі невыгаўкны сьвет
Пасьля пяці кніг па-расейску ён прынцыпова перайшоў на беларускую мову, назваўшы свой моўны ўчынак «Вяртаньнем на радзіму». Анатоль Санаценка, пісьменьнік і рэдактар «Бабруйскага кур’ера» — госьцем перадачы.
Ён першым у беларускай літаратуры напісаў гістарычныя раманы пра стварэньне БНР і БССР, дзе бальшавіцкія дзеячы выглядалі далёка не героямі. Госьцем перадачы — пісьменьнік Генрых Далідовіч, якому 1 чэрвеня споўнілася 70.
Майстар Лазар Богша ў 1161 годзе заклаў у памеры створанага ім крыжа сакральныя лічбы. Чаму пра іх забыліся ў 90-я, калі рабілі копію сьвятыні? Гісторык Сяргей Тарасаў вызначыў сапраўдныя памеры Крыжа Эўфрасіньні Полацкай.
Чаму беларускае кнігавыданьне выглядае блякла на тле кнігавыданьня ўкраінскага? Чаму раман на беларускую тэматыку стаў бэстсэлерам у Польшчы і ва Ўкраіне, але застаецца невядомым беларускаму чытачу?
Ці здольныя на моўны ўчынак — валявы акт дзеля мовы — першы прэзыдэнт Беларусі, першы нобэлеўскі ляўрэат і ўласна беларускі народ?
Прафэсар Арнольд Макмілін зь Лёндану аўтар шматлікіх беларусазнаўчых дасьледаваньняў, а неўзабаве выйдзе яго кніга пра маладую беларускую паэзію пад назвай «Рунь»
Купалаўскі тэатар упершыню зьвярнуўся да творчасьці Максіма Гарэцкага — у пастаноўцы Мікалая Пінігіна можна паглядзець «Дзьве душы». Пра тое, як ствараўся спэктакль, мы пагутарылі з аўтарамі сцэнічнай вэрсіі знакамітай аповесьці.
Радзіма Эдуарда Акуліна — у чарнобыльскай зоне. Там ядуць чарнобыльскія грыбы, мыюцца ў чарнобыльскіх лазьнях і будуюць лецішчы з чарнобыльскіх хатаў. Чаму ўсё гэта называецца «філязофіяй выжываньня» — у гутарцы з паэтам і бардам.
Пісьменьніку Алесю Аркушу забаранілі прэзэнтаваць кнігу «Захоп Беларусі марсіянамі» ў яго родным горадзе Жодзіне.
Выдавецтва «Лімарыюс» выдала мэмуары Міхаіла Мураўёва, якога найбольш ведалі па мянушцы «Вешальнік». Чым беларускаму чытачу могуць быць цікавыя ўспаміны ката? Адказвае ўкладальнік кнігі Аляксандар Фядута.
Свае штомесячныя спэктаклі «Арт. С» ладзіць у сталічнай бібліятэцы імя Цёткі, за дзесяць гадоў там выступілі больш за 200 сучасных творцаў. Паэтычны тэатар — наколькі гэта дзейсны спосаб папулярызацыі паэзіі ў сучасным сьвеце?
Пра спробу стварэньня беларускага ўраду пад нямецкай акупацыяй, Другі ўсебеларускі кангрэс і супрацьстаяньне БЦР і БНР на эміграцыі гутарым з Алегам Гардзіенкам, аўтарам кнігі «Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне, дзейнасьць, заняпад (1943–1995)».
Прапануем з архіваў Свабоды "Вольную студыю" з Нілам Гілевічам. Тут поўная аўдыёвэрсія размовы.
Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч выдаў свой збор твораў уласным коштам. Дваццаць тры тамы паэзіі, прозы, публіцыстыкі, перакладаў са славянскіх літаратур.
Гісторык Анатоль Сідарэвіч распачаў працу над энцыкляпэдый Беларускай Народнай Рэспублікі, куды павінны ўвайсьці жыцьцяпісы ўсіх яе дзеячоў.
Гісторык Сяргей Тарасаў лічыць, што Крыж Эўфрасіньні Полацкай цэлы і знаходзіцца ў падмаскоўным Сергіевым Пасадзе: «Мае дасьледаваньні і лёгіка падзеяў прыводзяць менавіта туды».
Аўтарскую анталёгію Лявона Баршчэўскага «І боль, і прыгажосьць» склалі творы 100 паэтаў сьвету, якія пісалі на трыццаці двух мовах — ад Сапфо і Катула да нашых сучасьнікаў Дзьмітра Паўлычкі і Томаса Вянцлавы. Перакладчык-паліглёт — госьцем перадачы.
60 гадоў таму ў Беластоку пачала выдавацца беларуская газэта «Ніва». Зьмяняліся пакаленьні журналістаў, але тыднёвік заўсёды быў папулярным сярод беларусаў Беласточчыны.
«Ня меч і шчыт бароняць мову, а — дасканалы твор». Гэты верш польскага клясыка Цыпрыяна Норвіда актуальны і для Беларусі. Што думае ягоны перакладчык пра ступень абароненасьці беларускай мовы — юрыдычнымі законамі і шэдэўрамі, напісанымі на ёй?
У Менску, ва ўкраінскай амбасадзе адчынілася выстава «З Украінай у сэрцы» паводле пленэру беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, які прайшоў на Данеччыне, у зоне АТА. Госьцем перадачы — адзін з арганізатараў пленэру Алесь Пушкін.
Гэтаму мастаку замаўлялі эксьлібрысы Ларыса Геніюш і Ўладзімер Караткевіч. Ён у 1991 годзе стварыў эталён дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь. Госьцем перадачы — Мікола Купава, які днямі адзначыў сваё 70-годзьдзе.
У сьвет выйшаў новы зборнік паэзіі Рыгора Барадуліна «Каб аднойчы», праілюстраваны здымкамі амэрыканскага фотамастака Джона Кунстадтэра. Трэці аўтар праекту — сьпявак і музыка Алесь Камоцкі — госьцем перадачы.
Выйшла новая кніга Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міту». Чаму для стварэньня нацыянальнага міту больш падыходзіць бітва пад Воршай?
Што ёсьць бясспрэчным злом для сучаснай Заходняй Эўропы? Чаго імкнуцца туды мігранты, і сымбалем чаго зьяўляецца для іх сьмецьцевы кантэйнэр? Пра ўсё гэта — у рамане Славаміра Адамовіча «Цана Эўропы, альбо Гісторыі Вільмана».
Вынікі году і навагоднія ўспаміны ад першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча.
Сёлетняга Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры ў свой час не прынялі ў Саюз пісьменьнікаў БССР. Што было прычынай адмовы? Госьцем перадачы — літаратуразнаўца і перакладчык Ціхан Чарнякевіч, які зазірнуў у архівы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
ТБМ зьвярнулася ў Мінадукацыі з прапановай уключыць у навучальныя праграмы па беларускай літаратуры творы Сьвятланы Алексіевіч. Як паставіліся да такой ідэі чыноўнікі?
Сёньня адзначаюцца 95-я ўгодкі пачатку Слуцкага паўстаньня за незалежнасьць Беларусі. Да юбілею публікуем інтэрвію з гісторыкам Уладзімерам Ляхоўскім, запісанае ў студзені 2014 года.
На магіле народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў Вушачах пастаўлены надмагільны помнік — з выкарыстаньнем верталёта. Госьцем перадачы — журналіст Глеб Лабадзенка, з чыёй ініцыятывы ўсё і адбылося.
У афіцыйных беларускіх календарах няма ні Дня волі, ні Дня беларускай вайсковай славы. Якім мае быць нацыянальны каляндар і якія даты павінны ў ім адзначацца? Госьцем перадачы — галоўны рэдактар выдавецтва «Юніпак» Валеры Дубоўскі.
«Партрэт стагодзьдзя» — пад такой назвай выйшлі ў сьвет успаміны мастака Яўгена Ціхановіча. Ад аздабляльніка «Пісьма вялікаму Сталіну ад беларускага народу» да беларускага незалежніка — такую эвалюцыю зазнаў аўтар кнігі. Госьцем перадачы — публікатар мэмуараў Сяргей Харэўскі.
У менскім Цэнтры сучаснага мастацтва прайшла выстава Андрэя Такінданга «Крыжовы шлях». Ці лёгка даліся маладому творцу сакральныя сюжэты? І чаму для моладзі вулічныя канцэрты больш прыцягальныя, чым «Славянскі базар»?
Чым ёсьць Нобэлеўская прэмія Сьвятланы Алексіевіч для беларускай літаратуры — стымулам ці выклікам? І што робіць незалежны Саюз пісьменьнікаў для творчай моладзі? Госьцем перадачы — намесьнік старшыні СБП Алесь Пашкевіч.
Слаўгарадзкія чыноўнікі Фэлікса Шкірманкова паважаюць і — пабойваюцца. Ён жа з самім прэзыдэнтам «на ты», руку яму паціскаў. А як насамрэч жывецца вэтэрану Другой сусьветнай, грамадзкаму актывісту, аднаму з найстарэйшых беларускіх пісьменьнікаў?
Аляксей Марачкін — адзін зь нямногіх айчынных мастакоў, які стала працуе ў жанры палітычнай сатыры. Ці мае права творца кіравацца «праўдай нябеснай супраць праўды зямной», выносячы свае прысуды?
Паэт Зьніч, вядомы таксама як манах Іаан з Жыровіцкага Сьвята-Усьпенскага манастыра, выдаў кнігу “Шляхам сумоўя”, якая складаецца з прозы і вершаў апошняга часу, а таксама тэкстаў, забароненых да выданьня яшчэ ў 80-я гады. Якую крамолу знаходзіла ў іх савецкая цэнзура?
Нядаўна ў незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў быў прыняты 32-гадовы паэт Ігар Канановіч. Былы настаўнік, ён працуе грузчыкам у гіпэрмаркеце. Чаму адмысловец з вышэйшай адукацыяй ня змог працаўладкавацца па спэцыяльнасьці?
Стваральнік гуртоў «White Night Blues» і «Nestary Band», аўтар кнігі «Звычайны шоў-бізнэс», літаратар, музыка і перакладчык песенных хітоў Юры Несьцярэнка заахвочвае папулярных замежных аўтараў сьпяваць па-беларуску.
Усе 60 кніг Сяргея Чыгрына выйшлі ў недзяржаўных выдавецтвах. Чые жыцьцяпісы там пад негалоснай забаронай, і якім насамрэч павінна быць Дзень беларускага пісьменства? Слонімскі пісьменьнік і краязнавец — госьцем перадачы.
Год таму ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва быў створаны Цэнтар камплектаваньня і вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны замежжа. Ці не замінае ўсталяваньню даверлівых адносінаў нэгатыўнае стаўленьне дзяржавы да паваенных эмігрантаў, якіх у Беларусі па-ранейшаму называюць калябарантамі?
Восем стагодзьдзяў стаіць на стромым беразе Нёмана гарадзенская Калоская царква. Чым сёньня жыве старажытны храм? Як часта гучыць у ім беларуская мова? Госьцем перадачы — настаяцель Каложы протаіерэй Аляксандар Балоньнікаў.
Так жартам называюць на радзіме ўкраінца Дзьмітра Шчарбіну. А ён і ў Беларусі ніколі ня быў, беларускіх каранёў ня мае і ўсё жыцьцё пражыў у сваім родным Крывым Рогу на Днепрапятроўшчыне.
Загрузіць яшчэ