12 траўня ў Страсбуры дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі кіраўніцтва Эўразьвязу пашырыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, улучна з увядзеньнем адрасных эканамічных санкцыяў. Ці азначае гэта, што эўрапейскія структуры перагледжваюць эфэктыўнасьць ранейшых захадаў і могуць прыняць рашэньне аб эканамічных санкцыях? Як афіцыйны Менск на фоне прысудаў удзельнікам Плошчы мяркуе наладжваць адносіны з Эўропай? Наколькі рызыкоўная стаўка выключна на Маскву, якую цяпер робіць Аляксандар Лукашэнка?