У чацьвер Зьмітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву вынесьлі жорсткі прысуд. Чым патлумачыць такую брутальнасьць? Як можна ацаніць новыя мэтады ў абвінавачваньнях? Чаму рэпрэсуюць журналістаў?
Удзельнікі: праваабаронца Ўладзімер Лабковіч і журналіст газэты "Наша ніва" Зьміцер Панкавец.
Чаму жорсткі прысуд Дашкевічу і Лобаву?
Валер Карбалевіч: "Справа Дашкевіча і Лобава трохі выпадае з агульнага шэрагу апошніх палітычных судовых працэсаў зь дзьвюх прычынаў. Па-першае, усе суды адбываюцца над удзельнікамі акцый 19 сьнежня. Дашкевіч і Лобаў былі арыштаваныя раней.
Другі момант. Апошнія суды над расейскімі грамадзянамі Брэўсам і Гапонавым, прадпрымальнікам Мядзьведзем скончыліся даволі мяккімі прысудамі. Здавалася, што назіраецца тэндэнцыя да лібэралізацыі пакараньня. І вось жорсткі прысуд Дашкевічу і Лобаву: 2 і 4 гады. Якая лёгіка ўладаў праяўляецца ў гэтых прысудах?".
Уладзімер Лабковіч: "Гэты суд нельга разглядаць у адрыве ад судоў над удзельнікамі акцыі 19 сьнежня. Хоць іх абвінавачваюць у хуліганстве, але відавочна, што гэта была палітычная правакацыя.
Спачатку гэта выглядала як спроба ізаляваць моладзевых лідэраў напярэдадні акцыі 19 сьнежня. Гэта ўжо стала традыцыяй. Іх затрымалі 18 сьнежня, а ў другой палове дня 19 сьнежня зьявілася афіцыйная інфармацыя, што яны падазраюцца ў злосным хуліганстве. Гэта сьведчыць, што рашэньне пра брутальны разгон і рэпрэсіі ўдзельнікаў акцыі 19 сьнежня было прынятае загадзя".
Зьміцер Панкавец: "Дашкевіч быў адным з тых лідэраў, які мог узначаліць супраціў 19 сьнежня. Таму з гледзішча ўладаў ягонае затрыманьне выглядала натуральным.
А вось тое, што пачало адбывацца пасьля, выглядае як чарговая спроба ўладаў расправіцца з "Маладым фронтам". Па справе 19 сьнежня затрымана пяць маладафронтаўцаў. Па маіх зьвестках, некаторым лідэрам "Маладога фронту", якія засталіся на волі, прапаноўвалі распусьціць арганізацыю ў абмен на свабоду тых людзей, якія цяпер сядзяць па турмах".
Новыя мэтады ў абвінавачваньнях
Карбалевіч: "Яшчэ адзін незвычайны момант. Гэтым разам улады ў працэсе абвінавачваньня скарысталі супраць апазыцыянэраў новыя мэтады. Справакаваная бойка, замаскаваныя пацярпелыя-сьведкі. Як можна гэта пракамэнтаваць?"
Лабковіч: "Назіраецца тэндэнцыя хуткіх і неправавых судоў у дачыненьні да апазыцыянэраў. Раней такія незаконныя прысуды былі па адміністрацыйных справах, цяпер — па крымінальных. Абвінавачаньні ўсіх тых, хто быў асуджаны па справе Плошчы, былі бяздоказнымі. Справа Дашкевіча і Лобава відавочна сфабрыкаваная. Прысуд фактычна бязь сьведкаў і пацярпелых, бо яны рэальна суду не былі прадэманстраваныя. Гэта зьдзек з правасудзьдзя.
Гэта дэманстрацыя таго, што ні адвакаты, ні грамадзтва ня могуць нават мінімальна паўплываць на той каток, які ідзе. Фармуецца новая практыка правасудзьдзя ў дачыненьні да апазыцыі. Гэта нагадвае савецкую практыку суду над дысыдэнтамі. Але такая практыка можа быць прымененая і для суду над звычайнымі грамадзянамі. Гэтая хвароба разьядае ўсю прававую сыстэму".
Панкавец: "Улады могуць прад'явіць апазыцыянэрам любыя абвінавачаньні. Гэта было і раней. Я прысутнічаў ад першага да апошняга судовага паседжаньня па справе Дашкевіча і Лобава. Гэта быў фарс. Сьведчаньні сьведкі, які бачыў, што зьбівалі Дашкевіча, не былі прынятыя судом да ўвагі. Суды выконваюць загады зьверху і выносяць прысуды незалежна ад доказнай базы. Суд над Дашкевічам і Лобавым пабіў усе рэкорды цынізму ў справе перасьледу апазыцыі".
Карбалевіч: "Калі падчас працэсаў над удзельнікамі акцыі 19 сьнежня была хоць даказана прысутнасьць абвінавачаных на Плошчы, дык тут фактычна судзяць за сам факт прыналежнасьці да апазыцыі. Сам гэты факт — ужо злачынства. Гэта новая палітычная зьява".
Новая хваля рэпрэсій
Карбалевіч: "Апошнімі днямі адбываецца новая хваля рэпрэсій. Вось у Магілёве далі трое сутак арышту журналісту Алесю Асіпцову. У Воршы судзілі расейскага журналіста Лашманкіна. Працягваюцца іншыя затрыманьні. Гэта зьвязана з Днём Волі ці з чым іншым?"
Лабковіч: "З 19 сьнежня мы жывем у іншай палітычнай сытуацыі. Уладамі ўзяты кірунак на здушэньне любой грамадзянскай актыўнасьці. Таму рэпрэсіяў менш ня стане. І трэба шукаць новыя сродкі абароны".
Панкавец: "Часткова гэта можна патлумачыць фактарам Дня Волі. Але згодзен, што сытуацыя ня будзе паляпшацца. Прысуд Брэўсу і Гапонаву быў выключэньнем з правілаў і тлумачыцца жаданьнем замірыцца з Расеяй. Цяперашняя ўстаноўка ўлады: біць мацней і прывучыць апазыцыю, што мы спыняцца ня будзем. Гэта таксама і спосаб размовы з Захадам".
Карбалевіч: "Мінулымі гадамі ўлады хавалі суды над апазыцыяй ад насельніцтва. Цяпер жа кожнаму прысуду спадарожнічае камэнтар у дзяржаўных мэдыях. Чаму ўлады зьмянілі тактыку?"
Лабковіч: "З аднаго боку, гэта сродак запужваньня актыўнага грамадзтва. З гэтым зьвязаны і выклік на допыт соцень людзей, чыя прысутнасьць на Плошчы была зафіксаваная з дапамогай мабільнікаў.
Зь іншага боку, гэта спроба давесьці грамадзтву, што ўлада стала ахвярай драпежнай, злоснай апазыцыі. Таму ва ўладзе няе каты, а ахвяры, якія ледзь уратавалі народ ад хаосу і бясчынстваў апазыцыі".
Панкавец: "Гэта апраўданьне перад грамадзтвам той жорсткасьці ў адносінах да апазыцыі".