Палітоляг Пётар Рудкоўскі, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), ацэньвае «контрасанкцыі» афіцыйнага Менску, аналізуе, ці напалохае Эўразьвяз шантаж мігрантамі, і заяўляе, што ў адносінах Менску і Брусэлю пры гэтай уладзе разварот да нармалізацыі немагчымы.