Віктар Бабарыка выступіў з апошнім словам, заявіўшы, што ня можа прызнацца ў злачынстве, якога не зьдзяйсьняў.
МЗС Беларусі заявіў, што Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЭЗ «Усходняе партнэрства».
Адседзеўшы 30 дзён, на волю выйшла журналістка «Народнай волі» Глафіра Жук.
У Беластоку адкрылі ўрадавы Цэнтар дапамогі палякам зь Беларусі, якія ўцяклі адтуль з прычыны палітычнага перасьледу і рэпрэсій.
Урад Ізраілю ўключыў Беларусь у спіс краін з «высокім узроўнем» захворваньня на COVID-19, ездзіць у якія не рэкамэндуецца.
Расейская авіягрузавая група «Волга-Днепр» больш ня лётае празь Беларусь з прычыны санкцый і патрабаваньняў брытанскіх уладаў.