Калі гэта ўсё скончыцца? Адказвае Павал Латушка
Старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, сябра Каардынацыйнай рады, былы амбасадар і былы міністар культуры Павал Латушка расказвае пра ініцыятыву стварэньня музэю Вольнай Беларусі, адкрыцьцё якога заплянаванае на 9 жніўня. Палітык лічыць, што самі беларусы могуць скарыстацца выгодамі «Ўсходняга партнэрства», паколькі рашэньні нелегітымнага кіраўніцтва ня будуць прызнавацца ў сьвеце, а таксама гаворыць пра магчымыя тэрміны разьвязаньня палітычнага крызісу ў Беларусі.