«Рэжым выкарыстоўвае Вялікую Перамогу, каб караць беларусаў»
Нямецкі гісторык Фэлікс Акэрман пакінуў Беларуска-нямецкую гістарычную камісію. Гэты крок – знак пратэсту супраць палітызацыі гісторыі ў Беларусі і выкарыстаньня яе для перасьледу нязгодных з рэжымам Лукашэнкі. У інтэрвію «Свабодзе» ён расказаў, чаму ўлада карыстаецца тэмай вайны ў палітычнай спрэчцы і якая роля ў гэтым Акадэміі навук.