Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патоп у Менску, па ўсёй краіне віхуры і навальніцы. Найважнейшае за 26 чэрвеня


Менск, Каменная Горка, 26 чэрвеня 2021
Менск, Каменная Горка, 26 чэрвеня 2021

Асноўныя падзеі 26 чэрвеня

У суботу ад 18.00 да 19.00 у Менску выпала траціна сярэднямесячнай нормы ападкаў.

На запрашэньне прэм’ер-міністра Ісьляндыі гэтую краіну на пачатку ліпеня наведае Сьвятлана Ціхнаоўская.

На праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе праводзіліся спаборніцтвы па трыятлёне, сілавікі затрымалі трох раварыстаў.

Беларусы ў Літве зноў зладзілі акцыю на памежным пераходзе «Мядзінінкай». Яны выйшлі на дарогу і прапускалі толькі легкавыя машыны.

26 чэрвеня віхуры і навальніцы пранесьліся па поўначы і ўсходзе краіны. Найбольш пацярпелі Магілёўшчына і Віцебшчына. Вецер валіў дрэвы, і зрываў дахі.

Апошняй ноччу сем іракцаў перайшлі беларуска-літоўскую мяжу па-за пунктам пропуску і былі затрыманыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG