Як зьмяніўся мэдыйны ляндшафт Беларусі за год пасьля разгрому TUT.BY? Што адбылося з аўдыторыямі незалежных і праўладных інфармацыйных рэсурсаў? Якімі сталі інфармацыйныя густы беларусаў?
Каму дасталася спадчына TUT.BY?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі.