Беларуска-расейскія вучэньні яшчэ не пачаліся, але ўжо выклікалі вялікі ажыятаж, моцную трывогу суседзяў, апакаліптычныя вэрсіі.
Памёр колішні кіраўнік кампартыі БССР і першы старшыня «палаты прадстаўнікоў» Анатоль Малафееў. Яму было 88 гадоў. Сёньня ягонае імя мала каму нешта скажа, а пры іншых абставінах яго маглі б ведаць нават сучасныя школьнікі як першага беларускага прэзыдэнта.
Здольнасьці Лукашэнкі вяртаць сябе ў эпіцэнтар увагі можа пазайздросьціць які заўгодна гуру PR-тэхналёгій.
Радыё Свабода публікуе фрагмэнты другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў, які называўся Старым горадам. Чытайце кожную сераду і суботу.
18 студзеня на нарадзе ў Лукашэнкі разглядалі вынікі «ўсенароднага абмеркаваньня» новай Канстытуцыі.
Гартаю інтэрнэт-старонкі раённых газэт, цікаўлюся, як людзі абмяркоўваюць праект новай Канстытуцыі. Мушу сказаць, што чытво сумнаватае. Няма нават намёкаў на спрэчкі, дыскусіі ці хаця б нечаканыя прапановы. Затое амаль у кожным абзацы: «падтрымліваем», «ухваляем», «правільнае, своечасовае рашэньне».
Войскі АДКБ пакідаюць Казахстан. Праз тыдзень пасьля ўводу. Можна сказаць, што іх знаходжаньне ў гэтай краіне было сымбалічным у многіх сэнсах.
Падручнікі па гісторыі Беларусі маюць канцэптуальна перапісваць, і Лукашэнка прапанаваў назваць там «пэрыяд Рэчы Паспалітай акупацыяй беларускай зямлі». Аналягічных прапановаў адносна Расейскай імпэрыі і СССР прадказальна не было.
Радыё Свабода пачынае публікацыю фрагмэнтаў другога тому кнігі Сяргея Абламейкі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня». У кнізе расказваецца, як Менск у ХХ стагодзьдзі страціў сваю самую старую частку — раён Замчышча, Нізкага і Рыбнага рынкаў.
Многія экспэрты адказваюць на гэтае пытаньне станоўча — так, стане як палітык, які запрасіў у сваю краіну замежныя войскі. Аднак ня ўсе гістарычныя прэцэдэнты сьведчаць, што такое запрашэньне цягне за сабой поўнае падпарадкаваньне таго. хто запрашае, «гасьцям».
Пазачарговы саміт АДКБ пасьля падзей у Казахстане можа стаць важнай вяхой у трансфармацыі гэтага альянсу ў кірунку, выгадным кіроўным рэжымам Беларусі і Расеі.
Не прайшло і некалькіх дзён ад пачатку казахстанскіх падзеяў, як расейская і беларуская прапаганда зразумела, што ня варта прыдумляць нічога новага, і пачала карміць сваіх спажыўцоў знаёмымі хадамі і «аргумэнтамі».
На пачатак 2022 году ў Казахстане было 18 помнікаў Нурсултану Назарбаеву.
Зьмена стратэгіі ў дзейнасьці АДКБ абумоўлена як эвалюцыяй палітычных рэжымаў краін – сяброў арганізацыі, так і пераменамі ў глябальнай геапалітыцы.
Падзеі ў Казахстане паказваюць, што ўяўленьне аб устойлівасьці і стабільнасьці жорсткіх аўтарытарных рэжымаў — гэта, у пэўным сэнсе, міт. Бо ў іх няма ні мэханізму легітымнага вырашэньня канфліктаў і супярэчнасьцяў, ні зваротнай сувязі ўлады з грамадзтвам.
Навагодняя паездка ў жаночую калёнію — проста хрэстаматыйны прыклад садызму, які дэлегацыя спрабавала назваць клопатам пра дзяцей.
У першыя дні пасьля сьмерці волата беларускай навукі і культуры, доктара філялягічных навук, прафэсара Адама Мальдзіса пішацца і яшчэ напішацца шмат тэкстаў і водгукаў пра яго. Будуць згадваць яго кнігі, яго самога, нехта, магчыма, пачне пісаць успаміны.
Амбасада Беларусі ў Кіеве накіравала ў МЗС Украіны ноту, у якой нацыянальная сымболіка названая «символикой белорусских коллаборационистов и прислужников Третьего Рейха».
З Расеі лібэральных журналістаў, дысыдэнтаў, апазыцыйных актывістаў выціскаюць, як зубную пасту з тубіка: паступова і пасьлядоўна, пачынаючы з абвяшчэньня іх «замежнымі агентамі». У Беларусі ўсё зроблена значна прасьцей і брутальней. Па тубіку ўдарылі абухом сякеры.
У Беларусі ладзіцца вялікі сацыяльны экспэрымэнт, спроба аднавіць таталітарную сыстэму ў эпоху інтэрнэту.
Калі ў каго і былі нясьмелыя надзеі на тое, што новая Канстытуцыя хоць у нейкай ступені адкрые шлях да палітычных трансфармацыяў, то апублікаваны праект Асноўнага закону разьвеяў гэтыя надзеі.
Надрукаваны нарэшце праект Канстытуцыі так і ня даў адказу на пытаньне, навошта спатрэбіўся новы Асноўны закон.
З канстытуцыямі ў нас неяк ня склалася... Тая, якую падрыхтавалі недзе ў нетрах прэзыдэнцкай адміністрацыі і ня сёньня, дык заўтра апублікуюць — пятая на маім веку. Што казаць, усе канстытуцыі, пры якіх давялося жыць — адна прыгажэйшая за другую.
Менавіта палітыку такой цяжкай вагавой катэгорыі даручылі справу «абсаюзьніваньня» Беларусі і ўтаймаваньня Лукашэнкі.
Вось захварэў ваш муж, зь якім вы жывяце ў адной кватэры і сьпіце ў адным ложку, – і нічога. Вам жа чаго дома сядзець?
Мая жалоба не з нагоды канкрэтнай сьмерці — я бядую па страчанай краіне.
Штодня ў праўладных прапагандысцкіх каналах — «пакаянныя» відэа схопленых ГУБАЗіКам людзей, уся віна якіх у тым, што падпісаліся «не на тыя» інфармацыйныя рэсурсы. Настаўніца, айцішнік, мэнэджар, мастачка, студэнт, журналіст. Галерэя расьце і множыцца.
Працэс, які дзяржаўныя СМІ трактавалі як ператварэньне Беларусі ў ІТ-краіну, меў нечаканыя, прычым палітычныя, наступствы. Новыя тэхналёгіі, стварыўшы сучасныя сэктары эканомікі, спарадзілі работнікаў зь іншымі каштоўнасьцямі і ладам жыцьця.
На гэтым працэсе паравозам, які пацягнуў за сабой і астатніх фігурантаў, выступалі дзьве асобы, што сталі асабістымі ворагамі Лукашэнкі.
Гэта яны ішлі на выбары — а ён ішоў на вайну за сваю аднаасобную ўладу. Яны думалі, што ўдзельнічаюць у мірных маніфэстацыях, у тым, што ім гарантавана Канстытуцыяй і законамі.
У Беларусі ваеннае становішча дзейнічае ўжо больш за год, проста мадыфікаванае пад умовы XXI стагодзьдзя. І Лукашэнка гэта робіць не дзеля таго, каб абараніць краіну ад расейскіх танкаў.
Напярэдадні новай электаральнай кампаніі Лукашэнка імкнецца вярнуць легітымнасьць ЦВК. А для гэтага трэба зрабіць рэбрэндынг, замяніць ранейшы, сапсаваны брэнд на новы.
8 сьнежня ўрад Беларусі ў адказ на санкцыі заходніх краінаў увёў шэраг захадаў, якія абмяжоўваюць імпарт прадуктаў харчаваньня з краінаў, што ўводзілі санкцыі адносна Беларусі.
Здаецца, ніколі за апошнія паўстагодзьдзя пра магчымасьць вайны ў Беларусі яе кіраўнікі не гаварылі так будзённа, так часта і так звыкла — нібы пра ўборку зернебабовых ці падрыхтоўку да чарговых перавыбараў.
Дзяржава ў Беларусі робіць усё магчымае, каб ніякай дапамогі, акрамя слодычаў, дзеці не атрымалі. Шмат праектаў, накіраваных на сапраўдную дапамогу дзецям, аказаліся пад пагрозай.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале надрукаваны законапраект «Аб генацыдзе беларускага народу». Відавочна, што зьяўленьне такога дакумэнту — гэта ход у палітычнай барацьбе.
Ёсьць памылка, якую я часта бачу нават у публікацыях сур’ёзных дасьледчыкаў і палітолягаў ды практычна заўсёды — у журналістаў; апошні раз — у артыкуле New Yorker, прысьвечаным Ціханоўскай. Памылка ў сьцьвярджэньні, што Беларусь (Украіна, Грузія, etc.) атрымалі незалежнасьць у выніку распаду СССР.
8 сьнежня 1991 году кіраўнікі Расеі, Украіны і Беларусі ў Белавескай пушчы падпісалі заяву, у якой канстатавалі, што СССР «спыняе сваё існаваньне», і абвясьцілі пра ўтварэньне СНД. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падсумоўвае прамінулыя 30 гадоў.
30 года таму СССР дажываў свае апошнія дні. І пра гэта ўжо, здаецца, мала хто шкадаваў.
Дасюль сытуацыя ў Беларусі разглядалася толькі як унутраная гуманітарная драма, парушэньне правоў беларусаў. Атакай мігрантамі Лукашэнка ператварыў Беларусь у пагрозу міжнароднай бясьпецы.
Навіна пра тое, што Захад зь нейкага дня ўводзіць чарговы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, у многіх маіх знаёмых, якія застаюцца ў Беларусі, выклікае зусім ня радасьць і не надзею, а хутчэй трывогу і нэрвовае чаканьне стуку ў дзьверы.
Аднойчы я прыйшла на рутынны прыём да гінэкалягіні і папрасіла даць мне накіраваньне на аналізы на ВІЧ, сыфіліс і гепатыт. Яна зьмянілася ў твары, спытала, навошта мне гэта, і далей паводзілася дужа перадузята.
Заявы Лукашэнкі на адрас Захаду і Ўкраіны становяцца ўсё больш рэзкімі і пагрозьлівымі, а адносна Расеі — усё больш ляяльнымі.
Лукашэнка заявіў, што Беларусь пачне вайну з Украінай у выпадку расейска-ўкраінскага канфлікту.
Лукашэнка наведаў Брузгі і выступіў перад мігрантамі на фоне яўнага згасаньня мігранцкага крызісу.
Ці паўторыцца ў лютым наступнага году жнівень 2020 году? Такое пытаньне задае сабе шмат хто. І ўлада, і апазыцыя ў тым ліку.
Тэлефонныя перамовы на высокім узроўні паміж Менскам і эўрапейскімі сталіцамі ня вырашылі міграцыйнага крызісу.
Загрузіць яшчэ