У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку праверкі абставінаў гібелі вайскоўца Ўзброеных сілаў Беларусі.
У Беларусі зьмяняюць парадак разьліку за жыльлёва-камунальныя паслугі, зьмены тычацца людзей, «не занятых у эканоміцы», як у афіцыйных дакумэнтах называюць «дармаедаў».
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Улетку 2014 году з дазволу Лукашэнкі пачалі будаваць на Кастрычніцкай плошчы ў Менску цэнтар Capital Palace. Будаўніцтва доўга затрымлівалі, а калі бізнэс-цэнтар пабудавалі, выявілася, што замоўнікі ня ведаюць, як яго выкарыстоўваць.
Упаўнаважаная Расеі ў правах чалавека Тацяна Маскалькова заявіла, што беларускія «парлямэнцкія калегі» выконваюць функцыі мэдыятараў і пасярэднікаў у абменах палоннымі і арганізацыі вяртаньня цывільных грамадзян Расеі на радзіму.
Прынагодны альянс пераважна эўрапейскіх краін, вядомы як «Кааліцыя ахвочых», які абавязаўся распрацаваць жыцьцяздольны плян бясьпекі для пасьляваеннай Украіны, праводзіў сустрэчы цягам некалькі месяцаў, але выразных вынікаў амаль не было.
Парадзіх адпраўляюць у шпіталі ў буйнейшых гарадах, бо ў меншых яны закрываюцца.
2 верасьня раённая рада ў нямецкім горадзе Франкфурт-на-Майне, дзе 2 гады жыў Васіль Быкаў, ухваліла прапанову беларускай арганізацыі аб усталяваньні памятнай шыльды пісьменьніку.
Украінскія OSINT-расьсьледнікі паведамілі, што расейскія войскі правялі найбольш маштабную перагрупоўку сваіх сіл з часоў наступу на Кіеў у 2022 годзе.
Савет міністраў Беларусі сваёй пастановай зацьвердзіў палажэньні аб парадку абмежаваньня і аднаўленьня доступу да інтэрнэту і паслуг электрасувязі.
Арцём Дубскі атрымаў абарону ў Польшчы ў 2011 годзе, жыў у Шчэціне і Варшаве.
Адвакату Максіму Знаку, які быў сябрам Каардынацыйнай рады, 4 верасьня споўнілася 44 гады. Пяты раз Максім Знак сустракае дзень народзінаў у зьняволеньні.
Як павінны вырашацца спрэчкі вакол абвінавачаньняў у сэксуальных дамаганьнях? На гэтае пытаньне адказваюць дэлегат Каардынацыйнай рады Аляксандар Кныровіч і экспэртка ў галіне міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала.
Знакаміты фунікулёр «Глёрыя» сышоў з рэек 3 верасьня.
Падзеі 4 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
3 верасьня некаторыя беларускія школы атрымалі лісты нібыта ад імя міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Там сьцьвярджалася, што расейскія вайскоўцы робяць злачынствы супраць непаўналетніх.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты не плянуюць скарачаць свой кантынгент у Польшчы. Ён сказаў пра гэта падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім у Вашынгтоне 3 верасьня.
Беларускі выканаўца Макс Корж паведаміў пра скасаваньне свайго канцэрту, якім меўся адбыцца 6 верасьня на Цэнтральным стадыёне ў Алматы ў Казахстане.
3 верасьня ў Пэкіне адбыўся грандыёзны ваенны парад, прымеркаваны да 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны, у якім прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Госьці «Піка Свабоды» - гісторык і кітаіст Яўген Красулін і супрацоўнік Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.
Запасы ўрану ў Іране, узбагачанага да 60% чысьціні — узроўню, блізкага да збройнага, — павялічыліся незадоўга да ўдараў па ядзерных аб’ектах краіны ў чэрвені гэтага году.
Чаму афіцыйны Менск паварочвае на Ўсход, і што Лукашэнка шукае ў Кітаі — аналізуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам яго паездкі ў Кітай, заявіў, што не выключае сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, «калі такая сустрэча будзе добра падрыхтавана».
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц назваў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «магчыма самым небясьпечным ваенным злачынцам нашага часу».
У вёсцы Воўкавічы Талачынскага раёну гаспадар трымае на падворку дзікоў. Адзін зь іх вырваўся з вальера і кінуўся на 44-гадовага работніка, які быў побач.
Кіраўнік Кітаю Сі Цзіньпін выказаўся наконт магчымасьці дасягнуць працягласьці жыцьця ў 150 гадоў.
Кітайскі лідэр Сі Цзіньпін правёў 3 верасьня ў Пэкіне грандыёзны ваенны парад у гонар 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. На ім прысутнічаў таксама Аляксандар Лукашэнка, Уладзімер Пуцін і Кім Чэн Ын.
Да ранейшых зьмяненьняў дадалося яшчэ адно, на пазыцыю намесьніка начальніка.
У шклоўскай калёніі памёр актывіст зь Ліды, палітвязень Вітольд Ашурак.
Пры гэтым прымусовай дэпартацыі падлягаюць далёка ня ўсе зь сьпісу.
Паводле зьвестак плятформы Flightradar24, самалёт вылецеў з Хэльсынкі 2 верасьня а 19:10, прызямліўся а 21:17.
У Генэральным штабе Ўзброеных сілаў Украіны паведамілі, што ў ноч на 3 верасьня расейскія войскі атакавалі тылавыя рэгіёны 502 ударнымі і выведнымі дронамі, а таксама 24 крылатымі ракетамі.
Пра ўзлом базы зьвестак маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн» стала вядома ў лютым. Першыя арышты ў гэтай справе пачаліся адразу і працягваюцца дагэтуль. Паразмаўлялі зь фігурантамі справы і праваабаронцамі аб тым, што можа быць далей.
Такое меркаваньне старшыні арганізацыі, якая працуе зь дзецьмі з абедзьвюх краін.
Міністэрства інфармацыі Беларусі і Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату падпісалі дамову аб супрацы для ўмацаваньня «духоўных каштоўнасьцяў».
Кітай прадэманстраваў сваю вайсковую моц і паглыбленьне сувязяў з Расеяй падчас грандыёзнага вайсковага параду, прысьвечанага 80-годзьдзю заканчэньня Другой усясьветнай вайны.
З 30 жніўня па 3 верасьня Аляксандар Лукашэнкі пабываў з Кітаі, на саміце ШАС і на вайсковым парадзе ў гонар 80-й гадавіны капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе і заканчэньня Другой Усясьветнай вайны.
Яны падпісалі кантракт з расейскім войскам у 2025 годзе.
Дзяржаўныя СМІ і набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі Telegram-канал «Пул первого» паведамілі аб некалькіх ягоных сустрэчах у межах візыту ў Пэкін (Кітай) для ўдзелу ў вайсковым парадзе ў гонар 80-й гадавіны цырымоніі капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе і заканчэньня Другой Усясьветнай вайны.
Адсутнасьць Эўразьвязу на перамовах наконт вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі непакоіць эўрапейскіх палітыкаў.
У Расеі ў нацыянальных рэспубліках занепакоеныя лёсам родных моў у адукацыйнай сыстэме.
Былы беларускі чыноўнік, а пазьней апазыцыянэр, сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Анатоль Котаў дасюль ня знойдзены.
Працяг расейскіх паветраных атак на ўкраінскія гарады прывёў да таго, што Трамп зноў заявіў пра незадаволенасьць Крамлём.
Падзеі 3 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) і яе дапаможныя структуры скарыстаюцца любой магчымасьцю, каб працягнуць вайну ва Ўкраіне.
Удзел Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) умацоўвае суб’ектнасьць і сувэрэнітэт краіны, збалянсоўвае ўплыў Расеі, мяркуе былы дыплямат, аналітык Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
Дзяржаўная служба Ўкраіны па этнапалітыцы і свабодзе сумленьня падала пазоў у суд аб спыненьні дзейнасьці Кіеўскай мітраполіі Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) за яе сувязі з Расейскай праваслаўнай царквой (РПЦ).
Як паведамляе Сьледчы камітэт, увечары 1 верасьня ў Пінску 6-гадовая дзяўчынка засталася адна, пакуль маці карміла яе 4-месячную сястру ў суседнім пакоі.
Адміністрацыя ЗША разглядае «ўсе варыянты», зьвязаныя з узмацненьнем санкцый, у сувязі з апошнімі дзеяньнямі Расеі, якая працягвае вайну супраць Украіны, нягледзячы на міратворчыя намаганьні Злучаных Штатаў.
2 верасьня Галіцкі суд Львова правёў пасяджэньне па абраньні меры стрыманьня падазраванаму ў забойстве народнага дэпутата, былога старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэя Парубія.
Удзельнікі другога прабегу «Панары-Катынь» ушанавалі памяць загінулых у Курапатах пад Менскам — месцы пакуты тысяч людзей, у тым ліку палякаў, ахвяраў савецкага тэрору.
Загрузіць яшчэ