Падзеж буйной рагатай жывёлы на некаторых фермах павялічыўся ў 4 разы. Паспрабавалі разабрацца, што адбываецца ў Беларусі зь сельскагаспадарчай жывёлай.
Узровень беспрацоўя сярод жаночага насельніцтва ў Беларусі складае 2,2%, у мужчын — 2,9%. Такія зьвесткі прывяла на прэс-канфэрэнцыі 5 сакавіка намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава.
Разглядаецца варыянт знаходжаньня працоўных мігрантаў у Літве тэрмінам да двух гадоў.
Амэрыканскія і ізраільскія войскі працягваюць наносіць удары па Іране, у той час як Сэнат ЗША адхіліў прапанову абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта Дональда Трампа на працяг ваенных дзеяньняў супраць гэтай краіны без ухваленьня Кангрэсу.
Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
Нават там, дзе лінія фронту адносна стабільная, мірныя жыхары Ўкраіны жывуць пад ударамі: расейскія дроны рэгулярна атакуюць прыфрантавыя вёскі.
Раптоўна памерла палітзьняволеная Алена Панкова, якую паўгоду таму асудзілі за ўдзел у пратэстах.
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі аб гібелі ў Чэрвені пасьля падзеньня ў адчынены водаправодны калодзеж 78-гадовай жанчыны, якая мела праблемы зроку.
Першы эвакуацыйны самалёт з Блізкага Ўсходу прызямліўся ноччу 4 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». На сёньня з рэгіёну прыбылі ўжо тры самалёты.
У Міністэрстве інфармацыі Беларусі параўналі ролю беларускай дзяржавы ў агрэсіі Расеі з канфліктам на Блізкім Усходзе і выказалі незадаволеньне тым, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не адхіляе спартоўцаў Ізраілю і ЗША ад міжнародных спаборніцтваў.
На форуме былі прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных партыяў, якія былі закрытыя ўладамі пасьля падзеяў 2020 году.
Суд у Вільні прызнаў Лаўрынаса Рагяльскіса вінаватым у распальваньні нянавісьці да беларусаў і габрэяў, а таксама ў апаганьваньні месца грамадзкага шанаваньня — у кастрычніку 2020 году ён спрабаваў зьнішчыць каля амбасады Беларусі ў Літве мэмарыял памяці загінулых пасьля 2020 году беларусаў.
Польская тэлекампанія Telewizja Polska (TVP) падчас трансьляцыі цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў-2026 не пакажа выхад расейскіх і беларускіх спартоўцаў на знак пратэсту супраць іх допуску да спаборніцтваў.
Падзеі 5 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Страхавыя кампаніі рэзка падвысілі тарыфы для судоў, якія праходзяць праз Армузскую пратоку, ключавы марскі калідор паміж Пэрсыдзкай затокай і Індыйскім акіянам.
Міністар абароны ЗША Піт Гэгсэт пацьвердзіў, што амэрыканская падводная лодка затапіла іранскі вайсковы карабель каля ўзьбярэжжа Шры-Ланкі.
Апошні раз неапісаны асобнік Скарынавых выданьняў быў знойдзены ажно ў 2003 годзе ў нямецкім Гёрліцы, расказаў Свабодзе беларускі дасьледнік Аляксандар Паршанкоў.
4 сакавіка Менскі гарадзкі прызнаў вінаватым у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» музы́ку Алегу Хаменку — за супрацу з «Радыё Рацыя».
Пра гэта гаворыцца ў заяве старшага вайсковага дарадцы дэлегацыі Вялікай Брытаніі ў АБСЭ Джобі Рымэра.
«Беларускі ПЭН прызнаны экстрэмісцкім фармаваньнем 27-га лютага, стала вядома сёньня» — напісала ў сваім акаунце ў ФБ Таццяна Нядбай, старшыня гэтага пісьменьніцкага аб’яднаньня
Старшынёй арганізацыйнага камітэту адзначэньня 25 Сакавіка абралі былога палітвязьня Паўла Севярынца. Ён паведаміў Свабодзе, што сёлетняе сьвяткаваньне мае асаблівае значэньне.
Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць узбраеньня іранскіх курдзкіх апазыцыйных групаў у суседнім з Іранам Іраку. Гэта можа прывесьці да стварэньня стварыць новага фронту ў Іране і выклікаць там грамадзянскую вайну.
Газэта The New York Times з спасылкай на тры іранскія крыніцы піша, што ў Іране ў выніку паседжаньня Рады экспэртаў галоўным прэтэндэнтам на пасаду найвышэйшага кіраўніка Ірану стаў Муджтаба Хамэнэі, сын забітага аяталы Алі Хамэнэі.
У 2025 годзе ў Беларусь прыехала больш за 48 тысяч працоўных мігрантаў.
Ці будуць улады Беларусі ўводзіць ўзроставыя цэнзы на карыстаньне сацыяльнымі сеткамі для дзяцей і падлеткаў паводле прыкладу некаторых краін, расказаў, адказваючы на пытаньні журналістаў у рамках калегіі Міністэрства інфармацыі, першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Пярцоў.
На 23 лютага ў Беларусі было як мінімум 1142 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю, а паводле Dissidentby.com іх 1182. Рэальна зьняволеных з палітычных матываў у краіне можа быць больш
Александру Бэлян, былы намесьнік дырэктара малдоўскай Службы інфармацыі і бясьпекі (SIS), затрыманы ў Румыніі за шпіянаж на карысьць Беларусі. Рэакцыі Менску на яго арышт няма.
З патрабаваньнем да ўладаў Беларусі неадкладна вызваліць былых кіраўнікоў баранавіцкага незалежнага парталу навін bar24.by (раней незалежная газэта і сайт Intex-Press) Уладзімера Янукевіча і Андрэя Пакаленку выступіў Камітэт абароны журналістаў (CPJ).
Раніцай 4 сакавіка расейскія войскі нанесьлі ўдар па Мікалаеве, адзін чалавек паранены.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Каля трох дзясяткаў нібыта памілаваных палітзьняволеных вывезьлі зь Беларусі без пашпартоў. Які праўны статус у гэтых людзей? Ці яны «апатрыды», людзі без грамадзянства? Разьбіраліся зь юрыстам, праваабаронцамі і самімі выправаджанымі.
Улады Беларусі ў 2020 годзе пачалі і працягваюць далей ліквідацыю няўрадавых аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў.
Прэзыдыюм Савету міністраў Беларусі да канца сакавіка накіруе ў UNESCO дакумэнты для ўключэньня беларускіх дранікаў у сьпіс усясьветнай культурнай спадчыны.
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з надзвычайным і паўнамоцным паслом Ірану ў Беларусі Алірэзом Санэі.
Сёлета Літва плянуе вылучыць на абарону фінансаваньне ў памеры 5,38% валавога ўнутранага прадукту.
Першы эвакуацыйны самалёт з Блізкага Ўсходу прызямліўся ноччу 4 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».
У канцэрне «Белнафтахім» паведамілі, што па ўсёй тэрыторыі Беларусі адбыўся тэхнічны збой у зарадных станцыях на аўтазапраўках «Беларуснафта».
17 гадоў зьняволеньня атрымаў Уладзімер Цюхай, які праяўляў сябе як заўзяты абаронца рэжыму і дапамагаў сілавікам. Яго асудзілі за «здраду дзяржаве».
Аляксандар Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі 10 супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў.
Чарговы дэмарш напаткаў зімовыя Паралімпійскія гульні яшчэ да старту. Прычынай стаў дазвол Міжнароднага паралімпійскага камітэту на выкарыстаньне дзяржаўнай сымболікі Расеі і Беларусі.
За праявы салідарнасьці зь беларусамі ў зьняволеньні самі патрапілі за краты і дагэтуль там знаходзяцца мінімум 22 чалавекі — і гэта ў асноўным жанчыны, прычым пераважна жанчыны сталага ўзросту, расказала ў праграме «ПіК Свабоды» Сьвятлана Галаўнёва, прадстаўніца праваабарончага цэнтру «Вясна».
Паводле галоўнага вайскавода Цэнтральнага камандаваньня ЗША, Злучаныя Штаты менш чым за чатыры дні зьнішчылі 17 іранскіх вайскова-морскіх караблёў, у тым ліку падводную лодку, і нанесьлі ўдары па амаль 2000 цэлях ува ўсім Іране.
Былая палітзьняволеная, апазыцыйная актывістка Марыя Калесьнікава плянуе вярнуцца на сцэну ўпершыню пасьля вызваленьня з турмы.
Міністар унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў падпісаў пастанову аб дапаўненьні пераліку платных паслугаў, якія надаюць структуры ягонага ведамства арганізацыям і грамадзянам.
28 лютага 2016 году набыла моц рашэньне Эўразьвязу скасаваць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. Адрозьненьні і падабенства сытуацыяў тады і цяпер тлумачыць палітычны аналітык Арцём Шрайбман у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам».
У МАГАТЭ пакуль маюць сумневы, што ядзерная праграма Ірану мае выключна мірны характар.
Падзеі 4 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Як стала вядома, інцыдэнт адбыўся яшчэ 28 лютага, але розгалас справа набыла толькі цяпер.
Будынак, у якім разьмяшчаецца Рада экспэртаў Ірану — орган, які павінен абраць наступнага найвышэйшага кіраўніка дзяржавы, — моцна пашкоджаны ў выніку авіяўдараў.
У сталічнай падземцы будзе новая тэхніка. Яе прывязуць з Расеі.
Загрузіць яшчэ