Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна сьмерці Сталіна

Ёсіф Сталін
Ёсіф Сталін

Падзеі 5 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 сакавіка 1953 году на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяр «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі за сталінскім часам рэпрэсіі.

У гэты дзень

1279 — перамога войска ВКЛ на чале з Трайдзенем над ордэнскім войскам у бітве пры Ашэрадэне (цяпер Айзкраўклэ, Латвія).

1940 — Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэньне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў, якія знаходзіліся ў савецкіх турмах. Іх расстралялі ў Катынскім лесе.

1946 — экс-прэм’ер Вялікай Брытаніі Ўінстан Чэрчыль у амэрыканскім горадзе Фултане выступіў з прамовай аб стратэгіі, якой павінен прытрымлівацца Захад у стасунках з СССР.

1948 — у Празе арыштавалі Янку і Ларысу Геніюшаў.

1970 — уступіла ў сілу «Дамова аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі».

У гэты дзень нарадзіліся

1777 — Юзаф Маралёўскі, паэт, выкладчык езуіцкіх калегіюмаў Беларусі.

1871 — Роза Люксэмбург, камуністка, тэарэтык марксізму, сузаснавальніца Сацыял-дэмакратычнай партыі Каралеўства Польскага і Літвы, Камуністычнай партыі Нямеччыны.

1887 — Казiмiр Машынскi, этнограф, фальклярыст, мовазнаўца, дасьледнік Палесься.

1895 — Аляксандар Каваленя, археоляг, ахвяра сталінізму.

1896 — Кандрат Крапіва, беларускі савецкі пісьменьнік, байкапісец.

Кандрат Крапіва

Кандрат Крапіва на пленуме Цэнтральнага бюро Усебеларускага аб’яднаньня паэтаў і пісьменьнікаў “Маладняк”. Менск, 21 – 23 сакавіка 1925 г. З фондаў БДАМЛМ
1/10 Кандрат Крапіва на пленуме Цэнтральнага бюро Усебеларускага аб’яднаньня паэтаў і пісьменьнікаў “Маладняк”. Менск, 21 – 23 сакавіка 1925 г. З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Беларускія пісьменьнікі на сустрэчы зь Янам Райнісам. Крайні справа сядзіць Кандрат Крапіва. 19 лістапада 1926 г. З фондаў БДАМЛМ
2/10 Беларускія пісьменьнікі на сустрэчы зь Янам Райнісам. Крайні справа сядзіць Кандрат Крапіва. 19 лістапада 1926 г. З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кандрат Крапіва – сябар рэдкалегіі часопісу “Ўзвышша”. 1927 г. З фондаў БДАМЛМ
3/10 Кандрат Крапіва – сябар рэдкалегіі часопісу “Ўзвышша”. 1927 г. З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кандрат Крапіва з жонкай Аленай і сынам Барысам. Подпіс: “Бабарэкам – Адаму, Ані, Лоры і Ляльцы ад Крапівы з Крапівіхаю і іх атожылка на ўспамін. 21/Х-28 г.” З фондаў БДАМЛМ
4/10 Кандрат Крапіва з жонкай Аленай і сынам Барысам. Подпіс: “Бабарэкам – Адаму, Ані, Лоры і Ляльцы ад Крапівы з Крапівіхаю і іх атожылка на ўспамін. 21/Х-28 г.” З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Літаратурнае згуртаваньне “Ўзвышша”. Крайні справа ў ніжнім шэрагу – Кандрат Крапіва. 1929 г. З фондаў БДАМЛМ
5/10 Літаратурнае згуртаваньне “Ўзвышша”. Крайні справа ў ніжнім шэрагу – Кандрат Крапіва. 1929 г. З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кандрат Крапіва. 1929 г. З фондаў БДАМЛМ
6/10 Кандрат Крапіва. 1929 г. З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кандрат Крапіва ў сваім працоўным кабінэце. 1980-я гг. З фондаў БДАМЛМ
7/10 Кандрат Крапіва ў сваім працоўным кабінэце. 1980-я гг. З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кандрат Крапіва ў сваім працоўным кабінэце. 1980-я гг. З фондаў БДАМЛМ
8/10 Кандрат Крапіва ў сваім працоўным кабінэце. 1980-я гг. З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кандрат Крапіва. З фондаў БДАМЛМ
9/10 Кандрат Крапіва. З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кандрат Крапіва. 1960-я гг. З фондаў БДАМЛМ
10/10 Кандрат Крапіва. 1960-я гг. З фондаў БДАМЛМ
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

1910 — Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч.

Аўген Калубовіч
Аўген Калубовіч

1930 — Павал Сьцяцко, мовазнаўца.

1951 — Галіна Гарэлава, кампазытарка.

1953 — Віктар Сырыца, гісторык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

У памяці

1940 — Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.

1997 — Пятро Рунец, беларускі пісьменьнік.

2000 — Мікола Ермаловіч, гісторык, аўтар гістарычнай канцэпцыі аб беларускім характары Вялікага Княства Літоўскага (загінуў).

2013 — Валянцін Грыцкевіч, беларускі лекар, грамадзкі дзеяч.

2013 — Уга Чавэс, прэзыдэнт Вэнэсуэлы.


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG