На гэтым тыдні падведзеныя вынікі двух этапаў выбарчай кампаніі ў Беларусі — рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта і фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісій.
Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 17 ініцыятыўных групаў, якія пачалі збор подпісаў за вылучэньне кандыдатамі на прэзыдэнцкіх выбарах. Каб стаць кандыдатам, палітык павінен сабраць у сваю падтрымку ня менш за 100 тысяч подпісаў грамадзянаў да 29 кастрычніка.
Сярод прэтэндэнтаў 8 асобаў, якія прадстаўляюць суб’екты дэмакратычных сілаў —
Калі скласьці іх ініцыятыўныя групы разам, то атрымаецца 13327 чалавек.
Старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін: «Я казаў яшчэ ўвосень мінулага году пра тое, што апазыцыя можа супольна зрабіць максымальную ініцыятыўную групу недзе 15-20 тысяч сяброў. Тыя кандыдаты ад апазыцыі, якія ідуць рознымі калёнамі, іх агульная група 13 тысяч. А калі б ішоў адзін кандыдат, то былі б усе 20 тысяч. Была б самая моцная ініцыятыўная група з тых, якія здалі. На жаль, спраўджваецца тое, што паход рознымі калёнамі і тое, што няма адзінай стратэгіі і тактыкі бачаньня прэзыдэнцкай кампаніі — гэта дрэнна».
У Сяргея Гайдукевіча ініцыятыўная група большая, чым у Аляксандра Лукашэнкі. У кіраўніка Беларусі — 8403 чалавекі. Аляксандар Лукашэнка асабіста не прадставіў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Гэта зрабіў яе кіраўнік — міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў. У апазыцыі гэта лічаць парушэньнем Выбарчага кодэксу.
Паводле юрыста Ўладзімера Лабковіча, права перадаваць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы іншай асобе распаўсюджваецца на мясцовыя і парлямэнцкія выбары, але не на прэзыдэнцкія:
«Тут жа неабходна прад’явіць пашпарт, зь якога патрэбна зрабіць копію, каб убачыць, ці адпавядае прэтэндэнт патрабаваньням Выбарчага кодэксу па ўзросьце, па грамадзянстве і г.д. І ў гэтым выпадку заканадаўца спэцыяльна ўмацаваў гэтую норму. То бок прэтэндэнт павінен прад’явіць пашпарт. І гэтую працэдуру пераскочыць немагчыма. Копіі пашпарту павінна вырабіць Цэнтральная выбарчая камісія. І зыходзячы з нормаў гэтага закону бачна, што ёсьць пэўны альгарытм дзеяньняў, які Цэнтральная выбарчая камісія без кандыдата зрабіць ня можа».
Чарговыя супярэчнасьці ўзьніклі пасьля таго, як Цэнтравыбаркам апублікаваў на сваім сайце сьпісы ініцыятыўных групаў. Аглядальнікі заўважылі, што ў групе Сяргея Гайдукевіча нямала зусім не беларускіх імёнаў. А ў Віталя Рымашэўскага сустракаліся паўторы адных і тых жа імёнаў і прозьвішчаў. Кіраўнік ініцыятыўнай групы Рымашэўскага Павал Севярынец патлумачыў:
«Цэнтравыбаркам вывесіў несапраўдныя сьпісы зарэгістраванай ініцыятыўнай групы. Калі мы падалі сьпісы ў ЦВК, у нас было досыць шмат паўтораў і тры дні, каб выправіць усе недакладнасьці. Мы здолелі ўсе паўторы запоўніць новымі людзьмі. Цэнтравыбаркам, публікуючы пазаўчора зьвесткі, чамусьці вывесіў непапраўлены варыянт, яны штосьці дадалі, штосьці аднялі. Ці гэта было са зла зроблена, ці у сілу непрафэсіяналізму?! Як толькі мы ўбачылі, што вісіць гэты сьпіс, патэлефанавалі ў ЦВК, і яны празь некалькі гадзінаў заблякавалі доступ і памянялі ўсё ж на больш адэкватны варыянт».
Паводле спадара Севярынца, узьніклі праблемы і з пасьведчаньнямі сяброў групы, бо «некалькі чалавек аказаліся згубленымі».
«То бок Цэнтравыбаркам выдаў некалькі паўтораных пасьведчаньняў, а некалькі чалавек, якія павінны былі атрымаць, пасьведчаньні не атрымалі».
На гэтым жа тыдні апазыцыя пачала аспрэчваць у судах неўключэньне ў тэрытарыяльныя выбаркамы сваіх прадстаўнікоў. Усяго ад апазыцыі ў камісіях 17 чалавек. Гэта складае 0,85% ад агульнага складу камісій. Затое прадстаўнікоў праўладных арганізацый ўключалі амаль усіх.
Сяргей Калякін: «Такім чынам, мы канстатуем: на сёньняшні дзень усе заявы пра нейкую лібэралізацыю, раўнапраўе на выбарах, пра тое, што ўлада будзе імкнуцца паказаць усяму сьвету, што ў нас усё вельмі справядліва і дэмакратычна, не адпавядае рэчаіснасьці».
1 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў першую прэсавую канфэрэнцыю пасьля абвяшчэньня прэзыдэнцкіх выбараў для журналістаў з расейскіх рэгіёнаў. Ён яшчэ раз пацьвердзіў, што падчас выбараў 2006 году дзеля прызнаньня іх Эўразьвязам фальшаваў вынікі ў меншы бок — з 97% да 87%. На пытаньне, ці вызначыў Лукашэнка сабе бар’ер на гэтых выбарах, ён адказаў:
«Так, вызначыў. Мне хацелася б, каб за мяне прагаласавала дзьве траціны насельніцтва. Гэта канстытуцыйная большасьць і вышэйшая ступень даверу. Гэта было б вельмі добра».
Камэнтуючы гэта, патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў адзначыў:
«Па першае, ён зноў прызнаўся, што парушае законы. І гэта відавочна, што парушае законы. І ніякага ня мае права балятавацца. А што да працэнтаў, ён ведае, што ў яго падтрымкі няма. І мы гэта бачым. Людзі зараз рашуча падтрымліваюць альтэрнатыву. Тое, што ён кажа, трэба чытаць наадварот».

- Юры Глушакоў,
- Рыгор Кастусёў,
- Алесь Міхалевіч,
- Уладзімер Някляеў,
- Яраслаў Раманчук,
- Віталь Рымашэўскі,
- Андрэй Саньнікаў і
- Мікалай Статкевіч.