24 скаргі накіравалі ў суды прадстаўнікі апазыцыйных партый адносна ня ўключэньня іх прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
Пра гэта сёньня паведаміў адзін зь лідэраў кампаніі "За справядлівыя выбары 2010" Сяргей Калякін.
Спадар Калякін падверг рэзкай крытыцы практыку фармаваньня тэрытарыяльных камісій і прывёў шэраг цікавых фактаў. Напрыклад, ад праўладнай Кампартыі ў тэрытарыяльныя камісіі ўключылі 92,6% ад усіх пададзеных, ад Партыі працы і справядлівасьці 82,4%. У той час як ад "Справядлівага сьвету" - усяго 14%, ад АГП – кожнага чацьвёртага.
А ўсе рэкорды пабіў БРСМ. Усе 142 вылучаныя сябры гэтай арганізацыі ўключаныя ў выбаркамы.
Усяго ад апазыцыі ў камісіях 17 чалавек. 14 зь іх прайшлі па партыйных сьпісах і яшчэ 3 ад грамадзкага руху БНФ"Адраджэньне". Гэта складае 0,85% ад агульнага складу камісій.