14 дэмакратычных партый, арганізацый і ініцыятыў дамовіліся каардынаваць сваю дзейнасьць падчас сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Супольная праца пройдзе ў рамках кампаніі "За справядлівыя выбары 2010". Пра гэтыя намеры сёньня журналістам распавялі старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін і адзін зь лідэраў руху "За свабоду" Віктар Карняенка.
Сярод тых, хто падтрымаў гэту ініцыятыву, і патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты Алесь Міхалевіч, Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч ды некаторыя іншыя. Усе яны пагадзіліся з трыма мэтамі гэтай кампаніі, якія сёньня акрэсьліў Віктар Карняенка:
"Найперш гэта мабілізацыя грамадзян дэмакратычных поглядаў на тое, каб яны рэалізавалі сваё права і гатовы былі паўдзельнічаць у якасьці сябраў камісій ці назіральнікаў падчас галасаваньня.
Другая мэта — у адрозьненьне ад незалежных назіральнікаў, якія сканцэнтраваныя на маніторынгу і канстатацыі парушэньняў, мы будзем вельмі актыўна працаваць на тое, каб прадухіліць парушэньні. Будзем літаральна хапаць за руку нячэсных сябраў камісій, ды дзейнічаць нейкім іншым чынам. Карацей, каб ня проста зафіксаваць парушэньні, а іх прадухіліць.
І трэцяя — калі нам ня ўдасца прадухіліць некаторыя парушэньні, то будзем зьбіраць пераканаўчую інфармацыю аб фактах парушэньняў. І затым гэту інфармацыю даносіць да нашага насельніцтва".
Віктар Карняенка сказаў, што новая ініцыятыва ставіць задачу мець ня менш за адну тысячу сваіх назіральнікаў:
"Чаму такая лічба? Яна — тэхналягічная. Тысяча назіральнікаў, калі яны будуць вылучаныя рэпрэзэнтатыўна па ўсёй краіне, змогуць даць абсалютна выразную карціну па ўсёй хадзе выбарчага працэсу. Больш за тое, мы плянуем татальна закрыць некалькі выбарчых участкаў. Магчыма, нават з штодзённым кругласутачным назіраньнем, каб нашы назіральнікі адсочвалі ўсё, што будзе адбывацца вакол гэтых выбарчых участкаў, круглыя суткі".
Сяргей Калякін пераважна камэнтаваў вынікі фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Ён лічыць, што ва ўладаў было абсалютна рознае стаўленьне да апазыцыйных і праўладных партыяў. Гэтае меркаваньне ён падмацаваў лічбамі. Напрыклад, ад КПБ у тэрытарыяльныя камісіі ўключылі 92,6% ад усіх пададзеных, ад Партыі працы і справядлівасьці — 82,4%. У той час як ад "Справядлівага сьвету" — усяго 14%. А ўсе рэкорды пабіў БРСМ. Усе 142 вылучаныя сябры гэтай арганізацыі ўключаныя ў выбаркамы.
Усяго ад апазыцыі ў камісіях 17 чалавек. 14 зь іх прайшлі па партыйных сьпісах і яшчэ 3 — ад грамадзкага руху БНФ"Адраджэньне". Гэта складае 0,85% ад агульнага складу камісій.
"Такім чынам, мы канстатуем: на сёньняшні дзень усе заявы пра нейкую лібэралізацыю, раўнапраўе на выбарах, пра тое, што ўлада будзе імкнуцца паказаць усяму сьвету, што ў нас усё вельмі справядліва і дэмакратычна, не адпавядае рэчаіснасьці" — падсумаваў Сяргей Калякін.