Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Смаргоні: апазыцыянэра не ўключылі ў камісію законна


Алесь Дзергачоў
Алесь Дзергачоў
Група грамадзянаў са Смаргоні атрымала сёньня рашэньне суду на сваю скаргу на прэзыдыюм райсавету і райвыканкаму, якія ня ўключылі ў склад тэрытарыяльнай камісіі іх вылучэнца — Алеся Дзергачова.

У рашэньні суду запісана, што «крытэры, прапанаваныя дакладчыкам сумеснага паседжаньня, якімі кіраваліся сябры камісіі для адбору кандыдатаў у члены выбарчай камісіі, не прадугледжаныя законам, на думку суду, не зьяўляюцца абавязковымі. Дадзеныя крытэры ў сувязі з гэтым не адносяцца да прававых, аднак законам не забаронена іх прымяненьне».

І далей: «прапанова Алеся Дзергачова абмеркаваць у судовым паседжаньні наяўнасьці ў яго такіх крытэраў азначала б, што суд павінен выйсьці за межы сваіх паўнамоцтваў. Рашэньне пра стварэньне выбарчай камісіі ўскладзена законам на прэзыдыюм савету дэпутатаў і райвыканкаму. Абмеркаваньне пытаньня, хто варты ці ня варты ўвайсьці ў выбарчую камісію па выбарах той ці іншай катэгорыі, пацягнула б за сабой да перагляду пытаньня, якое было пастаўлена на сумесным паседжаньні двух калегіяльных органаў, па сутнасьці, што ў кампэтэнцыю суда не ўваходзіць».

Спадар Дзергачоў і ягоныя прыхільнікі задаюцца цяпер пытаньнем: на якой усё ж падставе прэзыдыюм райсавету і райвыканкаму адных уключае ў камісіі, а другім адмаўляе?


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG