Галоўнай падзеяй кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, прызначаных на 25 красавіка, на гэтым тыдні стала фармаваньне акруговых выбарчых камісіяў. Усе 367 акруговых камісіяў цалкам сфармаваныя. Партыйцы складаюць у іх 6,7% ад усіх сябраў. Гэта больш, чым іх прадстаўніцтва ў тэрытарыяльных камісіях, дзе на долю ўсіх партый прыпадае толькі 1,1% месцаў.