Усяго сфармавана 367 акруговых камісіяў, у іх уключана 4542 чалавека. Апазыцыю зь іх прадстаўляюць адзінкі.
Арганізацыя выбараў – жаночая справа
Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік прывёў “Свабодзе” наступную выбарчую статыстыку:
- Створана акруговых камісіяў - 367
- Колькасьць сябраў камісіяў – 4542
Зь іх:
- Дзяржаўныя служачыя – 527 альбо 11,6%
- Моладзь ва ўзросьце да 30 гадоў – 467 альбо 10,3%
- Жанчыны – 2944 альбо 64,8%
- Ад працоўных калектываў – 828 альбо 18,2%
- Праз збор подпісаў – 1427 альбо 32,1%
- Ад грамадзкіх аб’яднаньняў – 1955 альбо 43%
- Ад палітычных партыяў – 302 альбо 6,7%
- Лідэры сярод партыяў:
- КПБ –175
- “Справядлівы сьвет” -- 48
- Аграрная партыя – 19
- БНФ ---16
- ЛДП – 16
- АГП – 14.
Ад АГП ўключылі кожнага чацьвёртага з вылучаных
14 сябраў АГП уключаныя ў склад акруговых выбарчых камісіяў.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў “Свабодзе”:
Але мы не падавалі вялікую колькасьць прэтэндэнтаў, мы падавалі тэставую колькасьць. А гэта азначае, што ўлада зноў праігнаравала людзей, якія па ўсіх парамэтрах прыдатныя да працы ў акруговых выбарчых камісіях. Я не магу зразумець матывацыі, чаму, напрыклад, Аляксандар Сасноў, які мае досьвед працы і ў парлямэнце, і ва ўрадзе, ня можа быць сябрам акруговай камісіі. Тое ж самае можна сказаць пра Аляксандра Дабравольскага, Валянціну Палевікову і многіх-многіх іншых. Таму калі казаць пра якасны складнік, то тут ніякага адметнага прагрэсу я не бачу”.
Ад БНФ – кожнага трэцяга
З 36 сябраў Партыі БНФ, якія былі вылучаныя ў акруговыя выбарчыя камісіі, у склад гэтых камісіяў патрапілі 12 чалавек. Зь іх 6 чалавек — у раённыя камісіі Менску, 5 чалавек — у камісіі Віцебскай вобласьці і 1 чалавек — у Хоцімскую акруговую камісію Магілёўскай вобласьці.
Кіраўніцтва партыі заяўляе, што гэтыя факты сьведчаць пра выніковасьць працы па абскарджвалі неўключэньня прадстаўнікоў Партыі БНФ у тэрытарыяльныя камісіі. Аднак высновы аб празрыстасьці мясцовых выбараў можна будзе рабіць толькі па выніках фармаваньня ўчастковых камісіяў, якія непасрэдна займаюцца падлікам галасоў.