Прадстаўнікі Партыі БНФ патрабуюць скасаваць рашэньне менскіх гарадзкіх уладаў і ўключыць у склад камісіі прадстаўніка партыі.
“Судзьдзя Яблыкава адмовіла нам у хадайніцтве запатрабаваць аўдыёзапіс дакладу сябра прэзыдыюму Менгарсавету Салановіча, дзе ўтрымлівалася аргумэнтацыя, чаму Лабковіч у склад камісіі не ўключаецца”, — паведаміў Юры Чавусаў, які прадстаўляе інтарэсы Партыі БНФ у судзе.
Прадстаўнікі Менгарвыканкаму і Менгарсавету на судовым паседжаньні казалі, што ў Лабковіча не хапае досьведу, каб працаваць у гарадзкой выбарчай камісіі. “Хаця ён дасьведчаны юрыст, які фактычна працаваў на ўсіх выбарчых кампаніях апошніх 10—15 гадоў”, — адзначае Чавусаў.
Ён перакананы, што “ў склад камісіі былі ўключаныя прадстаўнікі шэрагу грамадзкіх аб’яднаньняў, вылучэньне якіх было аформлена з парушэньнем заканадаўства. У склад камісіі былі вылучаныя прадстаўнікі 7 палітычных партыяў. Усіх уключылі, апроч прадстаўніка Партыі БНФ”.