Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне кандыдаты ад партыяў ігнаруюць зборы подпісаў


Паўтара дзесятка гомельскіх актывістаў руху “За свабоду” вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў шляхам збору подпісаў. Бальшыня зь іх – у Гомельскі абласны й гарадзкі саветы. Іншыя дэмакратычныя структуры ў асноўным вылучаюць кандыдатаў праз партыйныя сьпісы.

Рух “За свабоду” ня мае яшчэ афіцыйна зарэгістраваных суполак у рэгіёнах. Таму сябры руху мусяць зьбіраць подпісы ў сваю падтрымку. Каб стаць кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога савету, трэба сабраць ня менш за 150 подпісаў, а ў раённы і гарадзкі саветы — 75.

Маладая актывістка руху “За свабоду” Дар’я Суворава зарэгістравала сваю групу ў гарадзкой камісіі, каб вылучыцца кандыдатам у дэпутаты гарсавету ў Моладзевай выбарчай акрузе №30. Група з 16 асобаў адмыслова падабраная:

“Ініцыятыўная група – гэта, найперш, мая сям’я. Па-другое, гэта мае аднаклясьнікі, аднагрупнікі па ўнівэрсытэту, якія мяне з радасьцю падтрымліваюць і гатовыя паспрыяць мне на выбарах”.

Партыя левых і АГП вылучаюць кандыдатаў праз партыйныя сьпісы


У адрозьненьне ад руху “За Свабоду”, іншыя дэмакратычныя структуры паступілі інакш. У прыватнасьці, партыя левых “Справядлівы сьвет” і рэгіянальная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучаюць кандыдатамі ў дэпутаты каля 70 актывістаў менавіта праз партыйныя сьпісы. Мясцовыя кіраўнікі разумеюць, што шляхам збору подпісаў вылучацца лепей, паколькі людзі, па сутнасьці, маюць дадатковы час дзеля агітацыі. Але гэтага ня робяць. Чаму? Тлумачыць кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіль Палякоў:
Васіль Палякоў

“Гэта вельмі важна, калі праводзяцца выбары, бо гэта дадатковы час для агітацыі. Але, на жаль, у Беларусі апошнія пятнаццаць гадоў выбараў не было, і ўся гэтая праца не дае плёну”.

Толькі там, дзе няма партыйных структураў, актывісты АГП і партыі левых наважаныя вылучацца шляхам збору подпісаў.

Афіцыйныя забароны на пікеты ў людных месцах ускладняюць збор подпісаў

Лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі левых Уладзімер Сякерка зазначае таксама, што рашэньні мясцовых выканкамаў на забарону пікетаў у месцах масавага знаходжаньня выбарцаў таксама вымушае актывістаў не губляць сілы на збор подпісаў шляхам арганізацыі пікетаў:
Уладзімер Сякерка

“Месцы вызначаныя так, што там, дзе знаходзяцца людзі, зьбіраць подпісы праз пікеты забаронена. І другое: вызначаныя месцы сустрэчаў з выбарцамі таксама нязручныя. Калі браць, напрыклад, Чыгуначны раён, то гэта актавыя залі палацаў культуры ў Касьцюкоўцы, у мікрараёнах Стары аэрадром і Гомсельмаш. Тры такія месцы, дзе ўсім кандыдатам рэкамэндавана ладзіць сустрэчы з выбарцамі. Ну, як можна сустракацца з выбарцамі Валатавы ў палацы таварыства глухіх “Віпра” на Старым аэрадроме альбо у Касьцюкаўцы? Гэта нерэальна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG