Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Больш за 7,5 тысяч тонаў небясьпечных сьвінцовых адкідаў з акумулятарнага заводу каля Белаазёрску спачатку прывезьлі ў пасёлак Зялёны Бор Івацэвіцкага раёну. Аднак мясцовыя жыхары пачалі пратэставаць, і ўлады прызналі, што адкіды небясьпечныя. Адкіды пачалі вывозіць зь Зялёнага Бору.
Паводле апытаньняў, рэйтынг ухваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ўпаў амаль на 9% за тыдзень. Чаму гэта здарылася менавіта цяпер, чаму чэмпіянат сьвету па футболе не ўтрымаў рэйтынг Пуціна і ці будуць пратэсты?
Вайсковыя машыны, якія ехалі па праспэкце Незалежнасьці ў Менску на рэпэтыцыю параду, не прапусьцілі хуткую дапамогу з уключанымі з запаленымі пробліскавымі маячкамі.
У Менску прайшла генэральная рэпэтыцыя параду, які пройдзе 3 ліпеня на Дзень Рэспублікі.
28 чэрвеня ў Менску праходзіць рэпэтыцыя вайсковага параду.
Гісторыя мястэчка Леты ў Паўднёвай Чэхіі нагадвае сытуацыю з рэстаранам у Курапатах. Тут у гады Другой сусьветнай знаходзіўся канцэнтрацыйны лягер для цыганоў, а ў 70-я на ягоным месцы пабудавалі сьвінакомплекс. Як у Чэхіі ўрэшце ўдалося дамагчыся павагі да памятных мясьцінаў.
У Расеі працягваецца чэмпіянат сьвету па футболе. Свабода пацікавілася ў мінакоў на вуліцах Менску: за якія каманды яны заўзеюць і чаму?
Беларусы Прагі адсьвяткавалі Купальле з удзелам гурту GUDA. Удзельнікі сьвяткаваньня стараліся датрымаць усе купальскія традыцыі. Вось як гэта было.
Раз на год у Альшанскім возеры ў вёсцы Альшаны (Столінскі раён Берасьцейшчыны) прымаюць хрост вернікі Царквы веры эвангельскай. Сёлета іх было 91 чалавек.
На краўдфандынгавай плятформе Ulej.by 660 чалавек сабралі на выданьне амаль 232 тысячы рублёў, або 580% сумы, якую пазначылі арганізатары.
Працягваецца канфлікт жыхароў некалькіх дамоў уздоўж менскага праспэкту Незалежнасьці і на бульвары Талбухіна з кіраўніцтвам кампаніі-забудоўніка «Вецер». 25 чэрвеня жыхары дамоў не далі «Зелянбуду» пачаць сьпілоўваць дрэвы і кусты ў сваіх дварах.
Заканчваецца рэканструкцыя вуліцаў Камсамольскай і Рэвалюцыйнай ў цэнтры Менску. Там, дзе раней была праезная частка і паркоўка ў цэнтры горада, цяпер будзе пешаходная зона. Па словах рабочых, адкрыцьцё вуліц заплянаванае на 3 ліпеня.
Пасьля аварыі Эмілі страціла зрок, але знайшла сябе - паступіла ў Ельскі ўнівэрсытэт, адкрыла выставу ўласнага жывапісу і атрымала права вадзіць экскурсіі ў музэі Мэтрапалітэн у Нью-Ёрку.
Зьміцер Дашкевіч разам з сябрамі усталявалі каля «Поедем поедим» банэры «Курапаты — дарога сьмерці». Туды адразу прыехаў старшыня мясцовага сельсавету.
Ці павінны беларусы не лічыць тую вайну сваёй з тае прычыны, што ў часе яе Беларусь не была сувэрэннай краінай? Як успрымае тую вайну народ, і ці можа гэтае ўспрыманьне быць крытэрам ісьціны?
На Вайсковых могілках у Менску, якія называюць нацыянальным нэкропалем, бураць старыя надмагільлі, дэмантуюць і вывозяць агароджы, сьпілоўваюць мэталічныя крыжы і дрэвы.
Пакаштаваць (паспытаць) можна чагосьці, напрыклад сьвежых трускавак. А пачаставаць — кагосьці, напрыклад суседа. Не наадварот! ) „Не памыляймася па-беларуску“ — новая сэрыя відэа Свабоды.
Аляксандра Быкава, дачка ўнука Васіля Быкава, — адзіная з нашчадкаў пісьменьніка, хто мае выразныя творчыя схільнасьці. Дзяўчынка займаецца музыкай, малюе, спрабуе пісаць. Сям'я, у якой ёсьць яшчэ адна дачка — Ўлада, жыве ў Горадні. У двары іх дому расьце дуб, які пасадзіў Васіль Быкаў.
22 чэрвеня 2003 году пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пахаваньне Быкава адбылося без удзелу ўладаў — прадстаўнікі ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава пакрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сьцягам.
Заказьнік «Альманскія балоты» – найбуйнейшы ў Эўропе комплекс некранутых балотаў. Па плошчы ён сувымерны, напрыклад, Кармянскаму раёну. Ад жніўня 2018 года праз заказьнік пачалі пракладаць дарогі. Проста зараз бульдозэры засыпаюць пяском унікальныя былоты.
21 чэрвеня пасьля чацьвёртай рэканструкцыі адкрываецца менскі стадыён «Дынама». Цяпер ён будзе ўмяшчаць больш за 22 тысячы гледачоў, а кошт яго новага табло склаў паўтара мільёна даляраў.
20 чэрвеня адзначаецца Ўсясьветны дзень уцекачоў. Мы спыталі беларусаў на вуліцах Менска, ці былі б яны радыя прымаць бежанцаў у сваёй краіне.
Дзьвюх жанчын у Курапатах 31 траўня прыехалі затрымліваць каля 20 мужчын у цывільным і некалькі начальнікаў міліцыі. Нягледзячы на законы, у Беларусі працягваюць затрымліваць людзі без апазнавальных знакаў, які не называюць сябе і звозяць на машынах без нумароў у невядомым кірунку.
Кніга напісаная на матэрыялах праграмы «Свабода ў турмах», што выходзіла на Радыё Свабода ў 2011-2017 гг. Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 19 чэрвеня ў Менску на сядзібе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3). Пачатак а 18-00.
«Здаецца, ён рэдка выяжджае зь Беларусі і падарожнічае, таму сёньня я вырашыла, што ён разам са мной у горадзе Луісвіле», — Віка Біран, сузаснавальніца гендэрнага праекту Makeout. Яна выйшла на прайд-парад у ЗША з партрэтам Ігара Шуневіча, міністра ўнутраных справаў Беларусі.
У маляўнічых мясьцінах, вядомых у Чэхіі пад назвай «Гранд каньён» альбо «Чэская Амэрыка», здымаліся вэстэрны і фантастычныя баевікі. Але ў гэтага месца ёсьць яшчэ адно імя: «Чэскі Маўтхаўзэн». Тут у 1949-1953 знаходзіўся штрафны лягер для палітвязьняў.
У Менску каля ўрочышча Курапаты, за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы, адкрылі рэстарацыю «Поедем поедим». Каля варотаў рэстарацыі праходзяць пікеты з патрабаваньнямі закрыцьця. А што думаюць людзі на вуліцах Менску пра рэстарацыю? І ці чулі пра Курапаты раней?
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца наконт футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі.
13 чэрвеня абаронцы Курапатаў аднавілі 8 крыжоў, якія былі зламаныя напярэдадні невядомымі. Гэтыя крыжы былі ўсталяваныя актывістамі, каб не было як падвозіць прадукты ў рэстарацыю «Поедем поедим» з боку Курапацкага лесу.
13-гадовы Аляксей Якаўлеў зваліўся з бэтоннай канструкцыі. З чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам рукі і задзірынамі скуры яго даставілі ў шпіталь. Жыхары дамоў просяць улады зьнесьці збудаваньне, зь якога ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў падаюць людзі. Пасьля розгаласу ЖЭС абяцае вырашыць праблему.
У сталіцы Чэхіі прайшоў ХІІІ фэстываль уцекачоў і эмігрантаў. Беларускія танцы і стравы карысталіся посьпехам.
Больш за 10 дзён грамадзкія актывісты, пісьменьнікі і музыкі спрабуюць перашкодзіць працы рэстарацыі «Поедем поедим», якая адкрылася за 50 мэтраў ад месца масавых расстрэлаў — Курапаты.
10 чэрвеня працягваецца пратэст супраць рэстарацыі «Поедем поедим» каля Курапатаў.
Ля сьцяны забаўляльнага комплексу ў Курапатах зноў зьбіраюцца праціўнікі адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим». Гэта ўжо пяты дзень «курапацкай вахты» — пратэстоўцы не змаглі прадухіліць адкрыцьцё рэстарацыі, ды замінаюць ёй працаваць.
Каля брамы забаўляльнага комплексу побач з Курапатамі зноў зьбіраліся праціўнікі адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим». Гэта ўжо пяты дзень «курапацкай вахты» — пратэстоўцы не змаглі прадухіліць адкрыцьцё рэстарацыі, але перашкаджаюць ёй працаваць.
У Менску непадалёк ад Курапатаў, на вуліцы Мірашнічэнкі затрымалі палітыка Паўла Севярынца. Яго сілай запхнулі ў міліцэйскую машыну. Севярынец браў актыўны ўдзел у акцыі пратэсту перад брамай рэстарацыі «Поедем поедим», што адкрылася побач з Курапатамі.
На сьценах вакол «Бульбаш-холу», у якім адкрылася рэстарацыя «Поедем поедим», актывісты вывешваюць партрэты людзей, меркавана расстраляных у Курапатах — мэмарыяле, тэрыторыя якога пачынаецца ў 50 мэтрах ад комплексу.
Філёлягу Ўладзімеру Буданаву, які прапрацаваў у бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту 19 гадоў, не працягнулі кантракт. Ён кажа, што дырэктар бібліятэкі неаднаразова рабіў яму вымовы і заўвагі за чытаньне кніг на працоўным месцы.
На варотах рэстарацыі «Поедем поедим» каля мэмарыялу Курапаты 5 чэрвеня працягвае вісець паперка «Зачынена». Аднак пачалі зьяўляцца першыя наведнікі, якія кажуць, што прыехалі сюды паесьці. Актывісты ў той жа час працягваюць пікетаваць вароты комплексу і не пускаюць машыны, якія спрабуюць праехаць.
Улетку 1978 году студэнты факультэту журналістыкі БДУ Ігар Гермянчук (ён часам трапляе ў кадар) і Сяргей Дубавец зрабілі фатасэсію на Мірскім замку, які ў тыя часы меў зусім іншы вобраз эпічнай руіны, што наўпрост дыхала пракаветнасьцю нашай мінуўшчыны.
Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць?
Паводле розных падлікаў, карнікі НКВД расстралялі ў Курапатах з 1937 па 1941 гады ад 30 да 250 тысяч чалавек. Акцыя абдываецца на тле пратэстаў супраць адкрыцьця пад самым комплексам рэстарацыі «Поедем поедим».
3 чэрвеня 1988 году быў апублікаваны артыкул «Курапаты – дарога сьмерці». Ён паклаў пачатак афіцыйным расьсьледаваньням, поўныя вынікі якіх хаваюць ад грамадзкасьці дагэтуль.
Год стагодзьдзя БНР яшчэ не перакрочыў палову. Што адбылося за гэтых паўгода? Прысуд у справе Рэгнуму, мясцовыя выбары і пераабраньне Пуціна, армянская рэвалюцыя і дэмарш Насты Ванеевай - усе гэтыя падзеі 2018 году мы прыгадваем ў апошнім у гэтым сэзоне выпуску Зоны Свабоды.
На тэрыторыі Курапацкага мэмарыялу сёньня прайшла талака. Людзі, якія прыйшлі сюды, прыбіралі тэрыторыю, саджалі кветкі, прывезеныя фэрмэрам Уладзімерам Матусевічам. Актывістка БХД Валерыя Чарнаморцава правяла экскурсію па мэмарыяле.
Загрузіць яшчэ