Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня: Наркотыкі гараць, грэкі пратэстуюць, Марадона паказвае пальцы

1
Маці з дачкой у лавандавым полі за 40 км ад Кішынэву. (epa-EFE/Dumitru Doru)

2
Актывісты-імігранты пратэстуюць супраць абыходжаньня зь дзецьмі імігрантаў на мяжы ЗША з Мэксыкай перад будынкам Сэнтау ў Вашынгтоне пасьля маршу на Капіталійскі пагорак, 28 чэрвеня. (Reuters/Jonathan Ernst)

3
Дзяўчына ў Казанскім Крамлі. (Reuters/Pilar Olivares)

4
Расейскі апазыцыйны лідэр Навальны (справа) сустракае брата Алега, які выйшаў з турмы пасьля 3 з паловай гадоў зьняволеньня ў Арле, 29 чэрвеня. (TASS)

5
Сэрб зь дзёцем у масцы ваеннага злачынцы Раткі Младзіча на адзначэньні гадавіны бітвы на Косавым Полі 1389 году, калі сэрбская армія была разьбітая туркамі, Газімэстан, Косава. (AP/Visar Kryeziu)

6
Лавандавыя палі пад Кішынэвам, Малдова. (EPA-EFE/Dumitru Doru)

7
Плякат з забітай былой прэм'еркай Пакістану Бэназір Бгута на вуліцах Карачы напярэдадні парлямэнцкіх выбараў у Пакістане. (Reuters/Akhtar Soomro)

8
Хлопец гуляе ў фантане ў Валгаградзе. (Reuters/Ueslei Marcelino)

9
На вуліцы ў Гераце, Афганістан. (AFP/Hoshang Hashimi)

10
Афганскія дзяўчаты зь бідонам газы ў навакольлях Мазары-Шарыфу. (AFP/Farshad Usyan)

11
Дыега Марадона размаўляе з заўзятарамі супернікаў падчас матчу Нігерыя - Аргентына ў Пецярбургу, 26 чэрвеня. (AFP/Olga Maltseva)

12
Пасьля дажджу ў Казані, 26 чэрвеня. (AFP/Benjamin Cremel)

13
Футбол на вуліцы ў Гераце, Афганістан. (AFP/Hoshang Hashimi)

14
Цырымонія спальваньня канфіскаваных наркотыкаў у Янгуне, Бірма, з нагоды Міжнароднага дня змаганьня з наркаманіяй, 26 чэрвеня. (AFP/Ye Aung Thu)

15
Стамбул пасьля выбараў, плошча Таксім, 26 чэрвеня, надпіс на плякатах - "Дзякую, Стамбул!" (epa-EFE/Sedat Suna)

16
Дзеці ўцекачоў Рахінг'я гуляюць перад сваімі намётамі ў лягеры ў Кутупалонгу, Бангладэш. (AP/Wong Maye-E)

17
Маджыд Хусэйні змагаецца за мяч з Крыштыяну Раналду ў матчы Іран - Партугалія на Чэмпіянаце сьвету, Саранск, 25 чэрвеня. (Reuters/Ivan Alvarado)

18
Пратэст у Салоніках 24 чэрвеня супраць грэцка-македонскага пагадненьня аб новай назве для Македоніі. (Reuters/Alexandros Avramadis)

19
Сьвяткаваньні пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў у Турэччыне, Стамбул, 24 чэрвеня. (AFP/Gurcan Ozturk)

20
Чэскі пілёт Мартын Сонка на авіяспаборніцтвах у Будапэшце, Вугоршчына. (AP/Predrag Vuckovic)