Раз на год у Альшанскім возеры ў вёсцы Альшаны (Столінскі раён Берасьцейшчыны) прымаюць хрост вернікі Царквы веры эвангельскай. Сёлета іх было 91 чалавек. Поўнае пагружэньне ў ваду — неабходная частка рэлігійнага рытуалу. Сама служба, у якой у мінулую нядзелю ўдзельнічала каля дзьвюх тысяч чалавек, праходзіць на беразе возера.
Масавы хрост пратэстантаў у возеры на поўдні Беларусі. ФОТА
1
Хрышчэньне – адно з найгалоўнейшых сьвятаў для пратэстантаў. Сёлета ў вёсцы Альшаны абрад праходзіць першы раз.
2
Звычайна хросты адбываюцца адзін-два разы на год. Але часам, расказваюць мясцовыя вернікі, ахвотнікаў «пакаяцца» зьбіраецца так шмат, што могуць праходзіць і тры хросты на год. Самыя шматлюдныя — да 100 і больш чалавек — праходзяць улетку.
3
Царква хрысьціян веры эвангельскай сёлета адзначыла 90-годзьдзе. Першае хрышчэньне адбылося 28 траўня 1928 году. Тады першы хрост прынялі каля 100 чалавек.
4
Вопратка павінна быць белая і чыстая. Дзяўчаты, якія прымаюць хрост, апранаюць мэдыцынскія халаты, хлопцы –белыя кашулі і чорныя нагавіцы. Усе без абутку. «Так склалася ўжо традыцыйна, — кажуць пастыры. — Але вопратка нічога ня значыць».
5
6
У возеры хрысьцяць пяць пастыраў. «У савецкі час, калі рэлігія была пад забаронай, – расказвае пастар Міхаіл, – абрад праходзіў тайна ў пойме ракі Прыпяць».
7
Сёлета хрост прымае 91 чалавек. Самаму малодшаму 17 гадоў, найстарэйшаму – 80.
8
Уладзімеру 80 гадоў. Ён найстарэйшы ўдзельнік хросту. Раней наведваў праваслаўную царкву.
9
Перад хростам адбываецца служба на беразе.
10
Абавязковы рытуал – гэта апусканьне ў ваду. Летам – у мясцовае Альшанскае возера.
11
12
Хрост і акунаньне ў ваду праходзяць пры любым надвор’і. Гэтым разам тэмпэратура паветра была +16. Але на халодную ваду ня скардзіўся ніхто.
13
14
15
Пастар Міхаіл кажа, што ў савецкі час пратэстантаў ня бралі ў ВНУ і нават не давалі атрымаць залаты мэдаль у школе. «Аднаму з нашых братоў нават не далі магчымасьць атрымаць залаты мэдаль, хоць ён вельмі добра вучыўся. Яго прасілі: “Ты скажы, што чалавек паходзіць ад малпы, то будзе залаты, а калі не, то ня будзе”. Нават было, што вернікаў у калгас ня бралі».
16
Хрост можна прымаць толькі з 14 гадоў, але звычайна хрысьцяцца бліжэй да 18.
17
«Гэта маё сьвядомае самастойнае рашэньне, якое я прыняла цяпер сама, без уплыву родных і сяброў», – кажа 17-гадовая Марыя. (Марыя ў цэнтры)
18
19
20
21
22
23
24
25
26
Пасьля акунаньня ў ваду вернікі пераапранаюцца ў сухую вопратку ізьбіраюцца ў кола. Першымі іх віншуюць пастары і дораць кожнаму ружу.
27
Пасьля да віншаваньняў далучаюцца родныя і сябры.
28
29
30
31
У Альшанах жыве каля 8 тысяч чалавек. Зь іх больш за 3 тысячы наведваюць пратэстанцкую царкву. У нядзельную школу ходзяць 1100 дзяцей.