«Птушачкі такія» ці «сьвятое месца». Што мінакі ў Менску ведаюць пра Курапаты?
У Менску каля ўрочышча Курапаты, за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы, адкрылі рэстарацыю «Поедем поедим». Каля варотаў рэстарацыі праходзяць пікеты з патрабаваньнямі закрыцьця. А што думаюць людзі на вуліцах Менску пра рэстарацыю? І ці чулі пра Курапаты раней?