Галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналёгія» Зьміцер Санько, разам са сваім братам Юрасём выдалі кнігу пра сваю родную вёску: «Слаўнае сяло Азярычына». Кнігі пра вёскі зьяўляліся ў Беларусі і дагэтуль, але новае выданьне ўнікальнае сваім зьместам і аб'ёмам.