«Гэта ня вуліца». Менскія ўлады ня могуць патлумачыць, чаму нельга гуляць па вуліцы Станюты
Тэрыторыя элітнага катэджнага пасёлка на вуліцы Стэфаніі Станюты ў Менску аддадзена ў арэнду кампаніі «Дана Астра». Вуліца перакрытая агароджай, а на ўезьдзе стаіць КПП. Ці можна зачыніць ад людзей цэлую вуліцу, ды яшчэ названую ў гонар легенды беларускага тэатру — разьбіралася Свабода.