10 сьнежня ў Осла адбудзецца ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. На цырымоніі ня будзе аднаго зь ляўрэатаў — Алесь Бяляцкі вось ужо 17 месяцаў за кратамі, разам з сваімі паплечнікамі з Праваабарончага цэнтру «Вясна».
10 сьнежня ў Осла адбудзецца ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. На цырымоніі ня будзе аднаго зь ляўрэатаў — Алесь Бяляцкі вось ужо 17 месяцаў за кратамі, разам з сваімі паплечнікамі з праваабарончага цэнтру «Вясна».
Пісаць успаміны пра Алеся Бяляцкага рана ды й не да месца. Чалавек у росквіце гадоў, на піку міжнароднага прызнаньня і зь яснаю пэрспэктываю плённай і актыўнай дзейнасьці ў вольнай Беларусі, дарма што пакуль у турме.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся з дэлегатамі Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кангрэс якой гэтымі днямі праходзіў у Парыжы, паведамляе «Вясна».
Зьняволены расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны перадаў віншаваньні «ўсяму беларускаму народу, замкнёнаму сваёй уладай у адно вялізнае ШЫЗА».
У ААН нагадалі беларускім уладам аб іх абавязках па выкананьні правоў чалавека і заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх праваабаронцаў, затрыманых па палітычных матывах.
Часовая павераны ў справах Швэцыі Ева Сундквіст разам з супрацоўнікамі пасольства ў Менску 10 кастрычніка сустрэліся з Натальляй Пінчук, жонкай ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, «каб выказаць пашану яго дзейнасьці ў абарону дэмакратыі і мірнага разьвіцьця ў Беларусі».
Ва ўкраінскай арганізацыі «Цэнтар грамадзянскіх свабод», якая атрымала Нобэлеўскую прэмію міру, яшчэ не вырашылі, на што патрацяць яе.
Эўразьвяз вітае рашэньне прысудзіць Нобэлеўскую прэмію міру беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, а таксама праваабарончым арганізацыям «Мемориал» (Расея) і «Цэнтар грамадзянскіх свабод» (Украіна).
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з заявай, у якой павіншаваў сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру — беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага, украінскі Цэнтар грамадзянскіх свабодаў і расейскую праваабарончую арганізацыю «Мэмарыял».
Бі-Бі-Сі паразмаўляла са старшынёй Нобэлеўскага камітэту Бэрыт Рэйс-Андэрсэн пра тое, чым быў матываваны сёлетні выбар ляўрэата прэміі міру і ці прысуджэньне сёлетняй прэміі будзе мець рэальны ўплыў.
Барацьбіты за свабоду і правы чалавека нярэдка станавіліся ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру.
Яшчэ 10 гадоў таму беларусы пра гэта і марыць не маглі. А сёньня яны маюць ужо другога Нобэлеўскага ляўрэата за сем гадоў. Вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. У пэўным сэнсе сьвет даведваецца пра Беларусь дзякуючы Нобэлю.
Алесь Бяляцкі — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру. Што гэта значыць для Беларусі? Чаму прэмію сёлета вырашылі даць праваабаронцам краін, якія ўдзельнічаюць у вайне? Ці вызваліць Лукашэнка Бяляцкага? Як уганараваньне Бяляцкага паўплывае на беларускія спрэчкі наконт мірных і нямірных шляхоў перамен?
Афіцыйныя беларускія СМІ пра другую ў гісторыі Нобэлеўскую прэмію для грамадзяніна Беларусі маўчаць.
«Нобэль замучыўся пераварочвацца ў труне», — так пракамэнтаваў рашэньне Нобэлеўскага камітэту прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
«Лічу Бяляцкага міфалагічнай фігурай беларускай барацьбы. Заслужыў — гэтага мала сказаць. Гэта ўжо даўно яго прэмія», — сказала Тэлеграм-каналу «Позірк. Навіны пра Беларусь» ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.
Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію Свабодзе заявіла, што лічыць справядлівым рашэньне Нобэлеўскага камітэту аб узнагароджаньні беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага прэміяй міру.
Некаторыя палітычныя лідэры і арганізацыі адразу адрэагавалі на ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. Сабралі першыя рэакцыі.
Голас ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру праваабаронцы Алеся Бяляцкага спачатку на хвалях Радыё Свабода, пазьней у сеціве і ў сацыяльных сетках нашага радыё гучыць ня першае дзесяцігодзьдзе. Вось некаторыя цытаты нобэлеўскага ляўрэата і палітвязьня.
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў адным зь ляўрэатаў сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру. Свабода склала яго фотажыцьцяпіс.
Кіраўніку «Вясны» Алесю Бяляцкаму 7 кастрычніка прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру. Ягоныя калегі па арганізацыі спадзяюцца, што гэта зьменіць сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі.
Праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў сёлетнім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Асноўныя факты пра ляўрэата і цытаты калег да ягонага 60-гадовага юбілею.
Нобэлеўскі камітэт прысудзіў Нобэлеўскую прэмію міру зьняволенаму кіраўніку беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму і прадстаўнікам праваабарончых арганізацыяў Расеі і Ўкраіны
Алесю Бяляцкаму — праваабаронцу, грамадзкаму лідэру, навукоўцу, абаронцу беларускай мовы — 60 гадоў. Пяцідзесяцігадовы юбілей ён таксама сустракаў у лукашэнкаўскай вязьніцы. Там няспынна перасьледавалі знакамітага вязьня, але аднойчы яго ўратавала ад ШЫЗА беларускае слова.
Гэтая кніга ня столькі пра крымінальную справу № 11081100188, паводле якой Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года турмы, колькі пра справу ягонага жыцьця — абарону грамадзянскіх і культурных правоў чалавека. 2012. — 364 с.