Алесю Бяляцкаму — праваабаронцу, грамадзкаму лідэру, навукоўцу, абаронцу беларускай мовы — 60 гадоў. Пяцідзесяцігадовы юбілей ён таксама сустракаў у лукашэнкаўскай вязьніцы. Там няспынна перасьледавалі знакамітага вязьня, але аднойчы яго ўратавала ад ШЫЗА беларускае слова.