4 лютага адзначаюць Сусьветны дзень барацьбы з ракам. Анколяг, кандыдатка мэдычных навук Надзея Пятроўская —пра пазытыўныя тэндэнцыі і зьмены ў лячэньні анкалягічных хваробаў у сьвеце і ў Беларусі, а таксама пра сытуацыю ў анкалягічнай галіне Беларусі на фоне рэпрэсій, санкцый і ад’езду мэдыкаў.
4 лютага, у Сусьветны дзень барацьбы з анкалягічнымі хваробамі, гутарым з анколягам Надзяй Пятроўскай пра актуальную сытуацыю ў Беларусі, пра тое, як пандэмія і рэпрэсіі зьмянілі жыцьцё хворых на рак у Беларусі.
Калі анколяг Надзея Пятроўская прапанавала пагаварыць у рамках сваёй перадачы «Ня толькі пра здароўе з доктаркай Пятроўскай» пра ўжываньне марыхуаны ў лячэбных мэтах у сьвеце, першай рэакцыяй было, ці гэта самая актуальная і важная для беларусаў інфармацыя цяпер.
Анколяг Надзя Пятроўская расказвае, якія рызыкі нясе пандэмія для анкапацыентаў, чаму рак — адно зь першых паказаньняў для вакцынацыі, і як пандэмія адбілася на дыягностыцы анкалягічных хваробаў, і чаму падчас пандэміі COVID-19 колькасьць людзей, якім упершыню дыягнаставалі рак, значна зьменшылася.
Што такое празьмернае лячэньне ў анкалёгіі і чаму яго лепей пазьбягаць? У якіх выпадках хворым на рак варта адмовіцца ад шпіталя і лячэньня? Што такое этычны тэстамэнт? Чаму на апошняй стадыі хвораму на рак абавязкова трэба даваць наркатычныя сродкі дзеля абязбольваньня?
Як доктару правільна сказаць пацыенту, што ў яго рак? Пра што важна пацыенту абавязкова запытаць доктара-анколяга і пра што дамовіцца? Што такое анкалягічная каманда, як атрымаць другую думку і як шукаць інфармацыю ў інтэрнэце? Парады дае анколяг Надзея Пятроўская.
З анколягам доктаркай Надзеяй Пятроўскай гаворым пра колярэктальны рак — трэці ў сьвеце тып раку паводле распаўсюджанасьці, 90% выпадкаў якога можна прадухіліць. Тлумачым, чаму гэта важна для беларусаў, раскажам пра «акно магчымасьцяў» і «правілы, напісаныя крывёй».
Абмяркоўваем з кандыдатам мэдычных навук, анколягам Надзеяй Пятроўскай актуальную для сьпякотнага лета тэму — рак скуры.
Былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская — пра сустрэчу беларускіх дактароў, што пацярпелі ад рэпрэсій, са Сьвятланай Ціханоўскай у Празе, пра дапамогу чэскай дзяржавы ў рамках праграмы Medevac і пра першую працу па спэцыяльнасьці ў Чэхіі.
Былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская расказвае пра анкалягічныя захворваньні дзяцей, іх прычыны, спосабы лячэньня, пра тое, як звальненьні і вымушаныя ад’езды лекараў-анколягаў могуць паўплываць на стан дзіцячай анкалёгіі ў Беларусі.
Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля пяцідзесяці гадоў, а ў ЭЗ — пасьля сарака, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам і чаму гэтым відам раку значна менш хварэюць у бяднейшых краінах?
У жывым эфіры Свабода Premium кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская адказала на пытаньні пра доўгатэрміновыя наступствы аварыі на ЧАЭС для здароўя, пра ўзьдзеяньне малых дозаў радыяцыі, небясьпеку Астравецкай АЭС.
Кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская — пра здароўе, мэдыцыну і дактароў у часе пратэстаў і рэпрэсіяў.