Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ ля вёскі Біскуцы ў Лідзкім раёне, паведамляе прэс-служба МУС.
Трагедыя адбылася 23 лістапада каля 15 гадзін на дарозе М6 «Менск-Горадня».
Вадзіцель Opel ехаў з боку Менска ў бок Горадні. У нейкі момант ён ня справіўся з кіраваньнем і ўляцеў у дарожную агароджу.
Затым аўтамабіль зьехаў у кювет і перакуліўся.
У машыне знаходзіліся шэсць чалавек. Чатыры загінулі, папярэдне, двое з іх дзеці, піша прэсавая служба МУС.
Форум