Эўракамісія прапанавала цалкам адкрыць межы ЭЗ для вакцынаваных турыстаў з усіх краін сьвету. Новыя правілы могуць уступіць у сілу 10 студзеня 2022 году, калі іх ухваліць Рада ЭЗ.
Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) ухваліла першы прэпарат для вакцынацыі ад каранавірусу дзяцей ва ўзросьце ад 5 да 11 гадоў.
У Японіі рэзка зьнізілася захворваньне на каранавірус.
Паводле рабочай групы пры маскоўскім патрыярху па каардынацыі дзейнасьці царкоўных устаноў ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі, у канцы кастрычніка ня стала адразу некалькіх сьвятароў зь Беларусі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін расказаў на сустрэчы з распрацоўнікам расейскай вакцыны «Спутник V», намесьнікам дырэктара Інстытуту Гамалеі Дзянісам Лагуновым, што ён рэвакцынаваўся ад каранавіруснай інфэкцыі прэпаратам «Спутник Лайт».
У Расеі на 1 кастрычніка 2021 году засталося 896 806 удзельнікаў і вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. У красавіку 2020 году іх было адзін мільён 210 тысяч. За паўтара года пандэміі страты склалі больш за 312 тысяч чалавек, ці 26 адсоткаў.
Прычыны — каранавірус, захворваньні лёгкіх, траўмы і іншыя праблемы са здароўем.
Гэтая выснова асабліва важная ў нашы дні, калі многія экспэрты настойваюць на пашырэньні праграмы рэвакцынацыі.
Рост колькасьці заражэньняў у Эўропе выклікае занепакоенасьць САЗ.
Масавыя акцыі пратэсту праходзяць у суботу ў Вене супраць лакдаўна для ўсіх і пляну аўстрыйскага ўраду ўвесьці абавязковую вакцынацыю ад COVID-19 з лютага 2022 года.
Аўстрыя стала першай краінай Эўразьвязу, якая абвясьціла пра абавязковую вакцынацыю грамадзян. Жыхары павінны цалкам прышчапіцца да 1 лютага 2021 году. Пра гэта ў пятніцу, 19 лістапада, заявіў аўстрыйскі ўрад.
У Расеі другі дзень запар фіксуецца сутачны максымум сьмерцяў ад COVID-19 з пачатку пандэміі. На раніцу 18 лістапада, паводле інфармацыі апэратыўнага штабу, памёр 1251 пацыент з каранавіруснай інфэкцыяй.
Улады ФРГ плянуюць рэвакцынаваць 25 млн чалавек да канца 2021 году.
Футбалісту было 42 гады.
За мінулыя суткі ў краіне афіцыйна зарэгістравалі 1862 новыя выпадкі каранавірусу. Гэта на 108 чалавек больш, чым у панядзелак, 15 лістапада.
Набліжаюцца калядныя і навагоднія сьвяты. Ва ўмовах пандэміі COVID-19 шмат для каго сямейныя ўрачыстасьці сталі праблемай — людзі, натуральна, баяцца заразіцца.
Пратэставыя акцыі прайшлі ў трох буйных гарадах краіны.
У Патрыяршым саборы Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы ў Кіеве адкрылі пункт вакцынацыі ад COVID-19. Міністар аховы здароўя Віктар Ляшко заклікаў і іншыя канфэсіі пайсьці за гэтым прыкладам.
І мэдыкі, і людзі, якія перахварэлі на каранавірус і пнэўманію, сьцьвярджаюць, што нават ачуняўшы, маюць сур’ёзныя ўскладненьні, непрыемныя адчуваньні, доўга ня могуць аднавіцца. Ці магчыма прайсьці нейкую рэабілітацыю? Колькі гэта каштуе?
Адказнасьць за перавод лякарняў у звычайны рэжым працы ўзяў на сябе міністар аховы здароўя.
Анколяг Надзея Пятроўская, алерголяг і імуноляг Ганна Барушка абмяркоўваюць патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі, каб беларускія лекары адпрацоўвалі 10 гадоў пасьля атрыманьня адукацыі.
У канцы кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Украіны ўтылізавала 500 000 доз вакцыны AstraZeneca супраць каранавірусу. У іх быў пратэрмінаваны тэрмін прыдатнасьці.
Урад Сынгапуру з 8 сьнежня ня будзе аплачваць лячэньне ад каранавірусу грамадзянам, якія вырашылі не вакцынавацца, паведаміў міністар аховы здароўя краіны Онг Е Кунг.
У яе засталіся муж і двое сыноў. Жанчына захварэла ў канцы кастрычніка. «Смаку няма, паху няма, тэмпэратура зьбіваецца толькі да 38.6. Што далей — мяшок?» — пісала яна на сваёй старонцы ў фэйсбуку 22 кастрычніка.
Ва Украіне з 8 лістапада ўступіў у сілу загад Міністэрства аховы здароўя аб адхіленьні супрацоўнікаў ад працы за адмову ад вакцынацыі. Ён дазваляе не дапускаць да працы (без захаваньня заробку) без хаця б адной прышчэпкі ад COVID-19.
У Беларусь даставяць новую партыю кітайскай вакцыны ад каранавіруса.
Паводле міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зьмяншаюцца тэмпы росту захваральнасьці COVID-19.
7 лістапада Дзіцячы фонд ААН UNICEF даставіў ва Украіну 2 930 300 доз мРНК-вакцыны ад COVID-19 вытворчасьці Moderna. Пра гэта паведамляе прадстаўніцтва UNICEF ва Украіне і Міністэрства аховы здароўя краіны.
У Беларусі больш за 3 мільёны 22 тысячы чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 2 мільёны 332 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі (каля 24% насельніцтва).
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у пятніцу, што Злучаныя Штаты ўжо зрабілі замову на мільёны доз новага прэпарата — экспэрымэнтальных супрацьвірусных таблетак супраць COVID-19. Новыя лекі вырабленыя кампаніяй Pfizer, паведамляе Reuters.
Новая таблетка Pfizer ад COVID-19 паказала 89-адсоткавую эфэктыўнасьць падчас клінічных выпрабаваньняў, паведаміла прэс-служба кампаніі.
Як выглядае сытуацыя з каранавірусам у шпіталях і паліклініках: мэдык і пацыент расказалі, з чым ім даводзіцца сутыкацца.
У Італіі людзі, прышчэпленыя не зарэгістраванымі ў Эўразьвязе вакцынамі «Спутник V» і Sinovac, змогуць атрымаць бустэрную дозу прэпарату Pfizer або Moderna для атрыманьня эўрапейскага COVID-сэртыфіката. Аб гэтым заявіў міністар аховы здароўя краіны Рабэрта Спэранца, перадае агенцтва ANSA.
Вялікая Брытанія ў чацьвер стала першай у сьвеце краінай, якая ўхваліла выкарыстаньне прэпарату супраць COVID-19, распрацаванага амэрыканскімі карпарацыямі Merck і Ridgeback Biotherapeutics.
У Беларусі скасавалі абавязковы масачны рэжым. Імуноляг Барыс Данскі камэнтуе адмену масак ў гандлёвых цэнтрах і транспарце.
У двух рэгіёнах Беларусі — Менску і Менскай вобласьці — колькасьць захворваньня на COVID-19 вышэйшая, чым у мінулую хвалю, паведаміў 4 лістапада міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч.
Усе супрацоўнікі хуткай дапамогі гораду Аблучча ў Яўрэйскай аўтаномнай вобласьці вырашылі звольніцца з прычыны нежаданьня вакцынавацца ад COVID-19.
Колькасьць заражаных каранавірусам за апошнія 24 гадзіны ў Нямеччыне склала 33 949 чалавек. Гэта максымальная лічба інфікаваных за дзень з пачатку пандэміі.
Прэзыдэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заклікала ўрад увесьці «жорсткія захады» для актывізацыі працэсу вакцынацыі ў краіне, перадае «Эхо Кавказа».
Размова ідзе пра дзейнасьць мэдыкаў для аказаньня дапамогі пацыентам па-за асноўнай працай.
Набліжаецца сэзон грыпу, а пандэмія каранавірусу ўсё не спадае. Гэта азначае, што кожны кашаль, ламота ў суставах або галаўны боль могуць выклікаць панічныя думкі пра заражэньне COVID-19.
Плянуецца, што беларускую дасьледна-прамысловую партыю вакцыны пачнуць вырабляць у 2022 годзе.
Сярод праціўнікаў вакцынацыі ў Беларусі жанчын болей, чым мужчын; моладзь болей, чым людзі сталага ўзросту, асьцерагаецца пабочных эфэктаў; нэгатыўнае стаўленьне да вакцынаў ідзе з расейскіх інфармацыйных крыніц.
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) рэкамэндавала выкарыстоўваць для прышчэпак супраць каранавірусу вакцыну Covaxin. Яе распрацавала і вырабляе індыйская кампанія Bharat Biotech.
Некалькі тысяч жыхароў Кіева прыйшлі пад сьцены Вярхоўнай Рады Ўкраіны, пратэстуючы супраць абмежаваньняў, уведзеных украінскім урадам з прычыны імклівага пашырэньня каранавірусу.
Свабода сабрала некалькі сьведчаньняў людзей, якія сутыкнуліся з сытуацыяй наўпрост.
Антыпрышчэпачныя настроі часта заснаваныя на няправільным тлумачэньні мэдычнай інфармацыі, ананімных «дасьледаваньнях» ці нават апавяданьнях сяброў, у якіх блізкі сваяк працуе ў «сакрэтным навукова-дасьледчым інстытуце», які нельга называць, але ў ягоных зьвестках пры гэтым нельга сумнявацца.
1 лістапада самалёт Airbus A310 вайскова-паветраных сіл Нямеччыны прызямліўся ў Бухарэсьце, каб прыняць на борт шасьцярых цяжкахворых пацыентаў з COVID-19.
Загрузіць яшчэ