Паводле зьвестак тэлеграм-каналу «Мотолько, помоги», 3 ліпеня ў гандлёвым цэнтры Dana Mall пройдзе праверка невыкананьня масачнага рэжыму.
Пра загад зьняць усе абвесткі пра масачны рэжым і спыніць гукавыя апавяшчэньні, акрамя Dana Mall, паведамілі і работнікі з гандлёвых цэнтраў «Скала» і «Замак».
Паводле «МотолькоПомоги», ад работнікаў таксама патрабуюць быць бяз масак.
19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка загадаў Міністэрству аховы здароўя вярнуць плянавыя агляды і апэрацыі, а таксама выказаўся за тое, каб кожны сам вырашаў, ці насіць яму маску: «І маскі, і засьцерагальныя захады, і вакцынацыя — гэта выключна добраахвотная справа кожнага чалавека», — заявіў ён.