Пра гэта паведаміла агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на галоўнага санітарнага лекара рэгіёну Паўла Капылова.
Чыноўнік падпісаў пастанову, паводле якой у вобласьці да 15 лістапада трэба прышчапіць ад каранавірусу 80 працэнтаў калектыву. Завяршыць вакцынацыю трэба празь месяц. Калі супрацоўнік адмаўляецца ад прышчэпкі, яго павінны адхіліць ад працы.
«Кіраўніцтва мы папярэдзілі загадзя, што напішам заяву. Да 15 лістапада будзем працаваць», — растлумачыў агенцтву працаўнік станцыі хуткай дапамогі.
Гэтую інфармацыю пацьвердзіў і галоўны доктар абласной станцыі хуткай дапамогі Ўладзіслаў Коган. Агулам заявы напісалі 15 чалавек.
У Яўрэйскай аўтаноміі жыве 156,5 тысячы чалавек. З пачатку пандэміі каранавірусу ў рэгіёне зафіксавалі больш за дзевяць тысяч выпадкаў заражэньня COVID-19, памерлі каля 300 пацыентаў. Ложкавы фонд запоўнены амаль на 90 працэнтаў.
У аўтаноміі ўведзены абмежаваньні праз пагрозу распаўсюджваньня COVID-19. Для мэдыкаў, выкладчыкаў, работнікаў сфэры паслуг і гандлю ўведзена абавязковая вакцынацыя. Паводле стану на канец кастрычніка, цалкам прышчапіліся крыху больш за 40 тысяч чалавек. Хаця б адну дозу прышчэпкі атрымалі больш за 44 тысячы жыхароў.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ