Пры гэтым выпісаныя зь лякарняў 2894 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі было выяўлена 632 887 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся 614 098 пацыентаў, памерлі 4888. Пры гэтым афіцыйныя дадзеныя Міністэрства аховы здароўя шматразова крытыкаваліся як несапраўдныя, заніжаныя ў некалькі разоў.
Міністэрства таксама паведамляе, што больш за 3,23 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 2,5 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Павелічэньне колькасьці хворых адбылося на фоне рашэньня пачаць пераводзіць лякарні ў звычайны рэжым працы. Так пастанавіў міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч 11 лістапада, сказаўшы, што колькасьць хворых стала падаць.
Яшчэ ў верасьні 2020 году афіцыйныя дадзеныя па каранавірусе скрытыкаваў акадэмік Аляксандар Мрочак. У сакавіку 2021 году Свабода публікавала артыкул з інфармацыяй ад лекараў беларускіх шпіталяў, якія лічылі афіцыйныя зьвесткі пра колькасьць хворых і памерлых заніжанымі прыкладна ў 7 разоў.