Пракуратура Віцебску заявіла мэдыукам пра «недапушчальнасьць дыскрэдытацыі ўлады».
«Адсутнасьць міжнароднай легітымнасьці кіраўніка дзяржавы не дазваляе мне выконваць абавязкі амбасадара», — тлумачыць Уладзімер Астапенка.
На нарадзе па падрыхтоўцы шостага Ўсебеларускага народнага сходу Лукашэнка заявіў, што гэта ён аддаў загад разганяць удзельнікаў акцыі пратэсту на вуліцы Арлоўскай у Менску 25 кастрычніка.
Ліст пра далучэньне да агульнанацыянальнага страйку падпісалі 12 чалавек: дзевяць актораў (усяго ў трупе больш за два дзесяткі чалавек) і тры супрацоўнікі тэатру
«Мы будзем усё роўна трымацца сваёй грамадзянскай пазыцыі і выступаць супраць гвалту», — кажа калега затрыманых, загадчыца кабінэту эндаскапіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» Тацяна Гінько
Адлічаныя два студэнты 5 курсу і адзін студэнт 3 курсу. Афіцыйная прычына — «неаднаразовыя парушэньні».
Урача-нэйрахіруга зь Берасьця Сяргея Гетманюка выпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня без складаньня пратаколу. Яго затрымалі 25 кастрычніка.
Частка азотаўцаў далучылася да страйку 27 кастрычніка. Прынамсі аднаго страйкоўца затрымалі.
Пра салідарнасьць, рэпрэсіі, маўчаньне хакеістаў, дзейнасьць Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, прапаганду, якая выкарыстоўвала спорт і спартоўцаў, і будучыню беларускага спорту гавораць беларускія чэмпіёнкі.
Традыцыйнага шэсьця на Дзяды ў Курапаты сёлета ня будзе, даведалася Свабода. Лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк заклікаў, каб у Курапаты пайшлі ўдзельнікі традыцыйнага нядзельнага маршу.
Новыя абмежаваньні, уведзеныя ўрадам Італіі для стрымліваньня росту захворваньня каранавірусам, прывялі да акцый пратэсту па ўсёй краіне. Прынамсі ў двух гарадах на поўначы краіны, у Мілане і Турыне, адбыліся ўспышкі гвалту
Ужо 37 выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі далучыліся да страйку.
На 63-гадовую пэнсіянэрку Алену Гнаўк, якая на мінулым тыдні выйшла пасьля 18 сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня, завялі крымінальную справу, паведаміла Tut.by яе дачка Аляксандра.
Сёньня экспэрт ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн заклікала беларускі ўрад неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць уласнага народу і стварыць незалежную судовую сыстэму для пераадоленьня цяперашняга палітычнага крызісу ў краіне.
«Будуць судзіць доктара, які ўратаваў здароўе і жыцьці тысячам суайчыньнікаў. Будуць судзіць, бо ён супраць таго, каб гэтыя здароўе і жыцьці адбіралі на беларускіх вуліцах і плошчах».
Як гаворыцца ў тэлеграм-канале навучальнай установы, выкладчыкі афіцыйна паставілі ў вядомасьць рэктара пра ўдзел у страйку.
Пра гэта ён заявіў на нарадзе па падрыхтоўцы Ўсебеларускага народнага сходу, тэлеграм-канал БТ.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой крытыкуе дзеяньні ўладаў Беларусі супраць мірных пратэстоўцаў і рабочых, якія страйкуюць.
Генэральнага дырэктара сайту Onliner.by Ільлю Жукаўца, якога ўчора затрымалі на акцыі пратэсту, адпусцілі з ізалятара ў Жодзіне пасьля суду.
Сярод іншага сёньня раніцай у ланцугу салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія».
Звыш 580 чалавек затрымалі на пратэставых акцыях у панядзелак у Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
У Гомлі 26 кастрычніка доктар-фтызіятар Мікалай Козіч выйшаў да будынку сухотнага шпіталю з плякатам «Жыве Беларусь». Неўзабаве яго забрала міліцыя. Сёньня суд Навабеліцкага раёну (судзьдзя Ірына Піскунова) пакараў яго арыштам на 15 дзён за «несанкцыянаваную акцыю».
У Баранавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніцу інтэрнэт-праектаў «Ельцын-цэнтру» Марыну Пятрушку. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Пра гэта паведамляе «Новая газета» са спасылкай на прэсавую службу «Ельцын-цэнтру».
Свабода даведалася, як страйкуюць на другі дзень пасьля абвешчанага ўльтыматуму ЦІханоўскай
26 кастрычніка на тэрыторыі прадпрыемства страйкавалі каля дзясятка супрацоўнікаў.
Рэжысэры Горадзенскага драматычнага тэатру Генадзь Мушпэрт і Сяргей Курыленка заявілі пра ўдзел у нацыянальным страйку.
Іх ён не адбыў праз сухую галадоўку, якую трымаў раней там жа ў ізалятары, пратэстуючы супраць незаконнага зьняволеньня.
«Але ня ўсё ў сьвеце вымяраецца грашамі. Сумленьне даражэйшае, грошы ня вартыя таго, каб забыць пра гвалт, забойствы, катаваньні людзей»
У менскай гімназіі № 50 абверглі зьвесткі з чатаў пра тое, што дырэктарку гімназіі звальняюць, а настаўнікаў выклікаюць у Міністэрства адукацыі за ўдзел у відэазвароце.
Сытуацыя ў Беларусі, масавыя пратэсты, ультыматум Лукашэнку і нацыянальны страйк застаюцца ў цэнтры ўвагі многіх замежных сродкаў масавай інфармацыі.
Валер Тарайкоўскі, бацька загінулага Аляксандра Тарайкоўскага, патрабуе ад Сьледчага камітэту Беларусі адкрыць крымінальную справу аб гібелі ягонага сына 10 жніўня ў часе акцыяў пратэсту ў Менску.
Напярэдадні яны запісалі відэазварот, у якім заявілі, што яны супраць гвалту і беззаконьня ў Беларусі і далучаюцца да страйку.
27 кастрычніка раніцай на праспэкце Дзяржынскага затрымалі семярых мэдыкаў РНЦП «Кардыялёгія», якія стаялі ў «ланцугу салідарнасьці» перад пачаткам працоўнага дня.
26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем сыходу Лукашэнкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Актрысу Алену Гіранок затрымалі на акцыі пратэсту ўвечары 26 кастрычніка, яна правяла ноч у Маскоўскім РУУС Менска.
27 кастрычніка раніцай у ланцугу салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі сем мэдыкаў РНПЦ «Кардыялёгія».
Лех Валэнса на сустрэчы зь сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргеем Дылеўскім сказаў, што захапляецца адвагай беларусаў і жадае ім посьпеху.
Amnesty International выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць працоўных, якія страйкавалі, і пакласьці канец міліцэйскаму гвалту ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў.
Лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падсумоўвае першыя вынікі страйкаў, якія распачаліся ў Беларусі пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка праігнараваў ультыматум, выстаўлены яму Ціханоўскай ад імя апазыцыйных сілаў.
У цэнтры Менску ўвечары працягвалася акцыя ў падтрымку агульнанацыянальнай забастоўкі. Яе ўдзельнікі дайшлі да плошчы Якуба Коласа, дзе сталі ў ланцуг.
26 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнага страйку з патрабаваньнем сыходу Лукашэнкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў. Вось хто далучыўся да страйку ў гэты дзень
Увечары 26 кастрычніка ў Менску людзі зноў выйшлі на пратэст, АМАП разагнаў дэманстрацыю.
Пасьля чатырох дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня жыхарцы Гомля Тацяне Бачурнай прысудзілі буйны штраф.
38-гадовага рэнтген-лябаранта мясцовай стаматалягічнай паліклінікі Андрэя Вярбіцкага забралі ў ізалятар зь лякарні. Пакуль ён сядзеў, магілёўцы ладзілі акцыі ў яго падтрымку. Удзельнікаў таксама затрымлівалі. Адзін зь іх сядзеў у адной камэры зь Вярбіцкім.
Тэлеграм-супольнасьць «Белыя халаты» сабрала дадзеныя пра тых, хто пацярпеў 25 кастрычніка ад выбухаў сьвятлашумавых гранатаў і раненьняў гумовымі кулямі.
У страйкаме салігорскага «Беларуськалію» паведамілі, што іх шэрагі папоўнілі пяць новых шахтароў.
А 14-й гадзіне каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці пачалі зьбірацца на традыцыйны панядзелкавы марш пэнсіянэры. Сёньня да іх далучыліся і студэнты.
«Усе нашы калектывы — BRUTTO, Ляпіс-98, DREZDEN, КУЛЬТУРА і The Superbullz ня будуць выступаць у Беларусі да поўнай зьмены злачыннага рэжыму!» — напісаў Сяргей Міхалок у сваім Інстаграме.
У судах разглядаюцца справы шэрагу былых супрацоўнікаў Беларускай тэлевізіі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле у «несанкцыянаваных акцыях».
Загрузіць яшчэ