Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да страйку на «Беларуськаліі» далучыліся 5 новых працаўнікоў, страйкам рыхтуе сход у Салігорску


Жнівеньскія пратэсты ў Салігорску
Жнівеньскія пратэсты ў Салігорску

У страйкаме салігорскага «Беларуськалію» паведамілі, што іх шэрагі папоўнілі пяць новых шахтароў.

Сярод іх Ігар Гарбацэвіч з 4-га рудніка, Аляксандар Ільюшчыц з 1-га рудніка ды іншыя.

Агулам у страйку бяруць удзел каля 40 чалавек, ідзе размова пра далучэньне цэлай брыгады.

У страйкаме кажуць, што ў другой палове дня заплянаваны сход каля галоўнага корпусу адміністрацыі «Беларуськалію».

Там разьлічваюць, што на сход прыйдуць таксама і жыхары Салігорску, якія падтрымліваюць патрабаваньні аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі.

Раней шэраг лідэраў страйкаму і шахтароў, якія адмовіліся падымацца на паверхню да выкананьня палітычных патрабаваньняў, асудзілі на адміністрацыйны арышт.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG