Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаго зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў Валадара Цурпанава пакінулі ў ізалятары яшчэ на 6 дзён


Валадар Цурпанаў
Валадар Цурпанаў

Іх ён не адбыў праз сухую галадоўку, якую трымаў раней там жа ў ізалятары, пратэстуючы супраць незаконнага зьняволеньня. Пасьля 10 дзён галадаваньня ў выніку пагаршэньня стану яго тады даставілі ў лякарню, дзе ён прабыў тыдзень.

Сёньня, 27 кастрычніка, завяршаўся 15-дзённы тэрмін чарговага зьняволеньня актывіста. Жонка Ірына, чакаючы мужа ля ізалятара, даведалася ад супрацоўнікаў, што яго выпусьцяць толькі 3 лістапада, позна ўначы. Жанчына кажа, што 26 кастрычніка яе запэўнілі, што Валадар выйдзе сёньня.

З улікам 6 накінутых да арышту дзён Цурпанаў у няволі прабудзе 42 дні. Першы раз яго затрымалі 1 верасьня на школьнай лінейцы, куды ён прыйшоў, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, пакаяцца за фальсыфікацыі выбараў. За гэты ўчынак яму прысудзілі 20 дзён арышту. Супраць актывіста завялі крымінальную справу за абразу судзьдзі.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG