З заводаў, унівэрсытэтаў і лякарняў рэпрэсіі перакінуліся на школы. Цяпер ахвярамі рэжыму становяцца дзеці. Проста таму, што пасьмелі ня быць пакорнымі.
Працягваецца супрацьстаяньне студэнтаў і адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту. Студэнты пратэстуюць супраць звальненьня выкладчыкаў і адлічэньня студэнтаў.
Тамару, супрацоўніцу IT-кампаніі, затрымалі ўвечары 11 жніўня каля менскага гандлёвага цэнтру «Рыга». Падчас затрыманьня ёй зламалі калена. Прадпрымальнік Вадзім выйшаў раніцай 12 жніўня ў цэнтар Менску з плякатам «Забастоўка». Яго затрымалі і білі ў пастарунку і ў ізалятары на Акрэсьціна.
Грамадзкі актывіст Станіслаў Паўлінковіч прызнаны Магілёўскім раённым судом вінаватым у абразе судзьдзі падчас выкананьня ёю службовых абавязкаў.
У страйкаме «Беларуськалію» Свабодзе расказалі, што сёньня да страйку далучыўся яшчэ адзін шахтар
Беларусы, якія жывуць у Нямеччыне, пачалі кампанію «Вы страйкуеце — мы адпрацуем» (You Strike We Work), у рамках якой людзям прапануецца перавесьці сваю зарплату страйкоўцам на радзіме.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў абараніць працоўныя калектывы. Пра гэта ён заявіў, прызначаючы новых памочнікаў у Менску і рэгіёнах.
Дэкан факультэта кампутарных сыстэм і сетак БДУІР Марына Лукашэвіч падала заяву аб звальненьні.
Дэкан факультэту кампутарных сыстэм і сетак напісала заяву аб звальненьні. 45 выкладчыкаў страйкуюць, 30 студэнтаў адлічваюць, супраць двух — крымінальныя справы
У верасьні дзяўчыну выключылі з навучальнай установы, калі яна легла ў шпіталь
Акрамя гэтага, ён паставіў перад сваімі новымі памочнікамі ў рэгіёнах задачу забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі. Пра гэта інфармуе ТАСС.
26 кастрычінка Аляксей Карымаў абвясьціў, што далучыўся да народнага страйку, і ня выйшаў на працу. На наступны дзень яго выклікала дырэктарка і паведаміла, што ён звольнены.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
У Горацкім раённым судзе паведамілі, што герояў відэазвароту прызналі вінаватымі ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Мэдыкі РНПЦ анкалёгііі мэдычнай радыялёгіі выйшлі на ланцуг салідарнасьці з адлічанымі студэнтамі мэдунівэрсітэту ў Менску.
Натальля Суслава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ўвосень у Гомлі
Кіраўнік страйкаму «Гродна Азот» Юры Рававы расказаў «Настоящему времени» пра ад’езд зь Беларусі, ціск на рабочых і ўмовы працы на прадпрыемстве.
«Упершыню за ўвесь час захацелася зьехаць зь Беларусі. Гэта проста немагчыма. Паглядзіце на задаволеныя твары студэнтаў. Гэта ж БССР 2.0». Facebook нагадаў мне перапошчаны два гады таму допіс блогер Ігара Лосіка.
Два работнікі Менскага аўтамабільнага заводу, якія бралі ўдзел у стайку ад 26 кастрычніка, звольненыя. Яшчэ трох пазбавілі 25% прэміі, 4 атрымалі вымовы.
Сілавікі, якія ўварваліся ў кватэры менчукоў 25 кастрычніка, не парушылі законы, а затрымалі людзей, якія кідалі ў міліцыю камяні, заявіў міністар унутраных спраў Юры Караеў.
На канец кастрычніка завялі 657 крымінальных спраў, зьвязаных з пратэстамі, заявіў генэральны пракурор Андрэй Швед на тэлеканале «Беларусь-1».
Прарэктарка ў навучальнай працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Алена Бохан не падпісала загаду аб адлічэньні трох студэнтаў. Пра гэта яна паведаміла «Медиазоне».
Рабочага «Атланта» Віктара Манкевіча, які сёньня днём падняўся на комін на тэрыторыі заводу зь бел-чырвона-белым сьцягам, даставілі ў Навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя ў Менску, піша Tut.by.
Зьявіўся загад аб звальненьні 12 чалавек на «Азоце». Аднаму работніку далі 30 сутак арышту. Зьмены ў некаторых цэхах пераймаць няма каму — на дапамогу прыходзіць начальства, стажоры і тыя, хто не страйкуе.
Арына Ястраб вяла перадачы на беларускім тэлебачаньні цягам амаль 20 гадоў. Звольнілі яе ў 2010-м, калі яна абурылася, што ў студыю прынесьлі сьпісы дзеячоў мастацтва, якіх нельга ўзгадваць на дзяржаўных тэлеканалах.
Берасьцейскі абласны суд адхіліў скаргу на ўтрыманьне пад вартай Марыны Глазавай, маладой настаўніцы, якую абвінавацілі ў арганізацыі ў Берасьці беспарадкаў з мэтай перашкодзіць транспарту ды завялі на яе крымінальную справу.
Кіраўніцтва шпіталя запэўніла, што звальняць за палітычныя перакананьні нікога ня будзе
Гісторыку Алесю Краўцэвічу з Горадні 28 кастрычніка прысудзілі 270 рублёў штрафу. Ён выйшаў з ізалятара на волю і расказаў, як адседзеў трое сутак.
Усяго ў рознай форме страйк падтрымалі да 70% працаўнікоў заводу.
Амаль 2 тысячы чалавек падпісаліся пад лістом у падтрымку настаўнікаў менскай гімназіі № 50, якія выклалі ў сеціве відэазварот да калегаў і грамадзянаў Беларусі.
Мэдыкі Беларусі і замежжа далучаюцца да акцыі #YouStrikeWeWork. У яе рамках беларускія дыяспары па ўсім сьвеце падтрымліваюць беларускіх рабочых, якія страйкуюць.
«Актыўная фаза страйкаў перарастае ў іншыя формы «партызанскай барацьбы» — гэтак ацаніў бягучую сытуацыю ў інтэрвію БелаПАНу старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандар Ярашук.
Суд у Беларусі адпусьціў з папярэджаньнем кіраўніцу інтэрнэт-праектаў Прэзыдэнцкага цэнтру Б. Н. Ельцына («Ельцын-цэнтар») Марыну Пятрушку, паведамілі ТАСС у сераду ў прэс-службе цэнтру.
Яны абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі і магчымасьці дапамогі з боку Нарвэгіі.
Расеец Раман Завадоўскі расказаў Свабодзе свае ўражаньні ад адбываньня адміністрацыйнага арышту на Акрэсьціна
Тры дні ён правёў у ізалятары.
Аляксандар Жук зьбіраўся падтрымаць страйк на прадпрыемстве, але зьнік каля 6:30 ранку 27 кастрычніка
28 кастрычніка супрацоўнікі цэнтральнага апарату кампаніі мабільнага апэратара МТС выйшлі на пікет салідарнасьці, пашыхтаваўшыся ўздоўж праспэкта Незалежнасьці.
Рабочы «Атланту» Віктар Манкевіч залез на комін заводу зь бел-чырвона-белым сьцягам і запісаў зварот да Лукашэнкі.
Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымку беларускіх грамадзянаў, якія пратэстуюць супраць дзейнага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Морган Артагус.
«Цяпер нас 48 — тых, хто страйкуе з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня новых выбараў»
На гэтыя няпростыя часы некаторыя людзі рэагуюць так — перасталі чытаць навіны і сачыць за падзеямі ў краіне
26 кастрычніка Аляксандар Кухаронак запісаў відэазварот.
Грамадзкі дзеяч і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка расказаў «Настоящему времени», чаму Ціханоўская ня будзе кіраваць пратэстамі і чаму Лукашэнка больш ня будзе жорстка іх душыць.
Адміністрацыя «стараецца зрабіць выгляд, што нічога не адбываецца і заняткі праводзяцца ў штатным рэжыме»
Якую ролю ў гісторыі перадачы ўлады ў Беларусі можа адыграць выключная зацыкленасьць Аляксандра Лукашэнкі на сваім малодшым сыне?
Справу па факце гібелі Аляксандра Тарайкоўскага дагэтуль не завялі.
210 выпускнікоў юрыдычнага і эканамічнага факультэтаў Міжнароднага ўнівэрсытэту «МИТСО» выступілі са зваротам у падтрымку «ўсіх неабыякавых студэнтаў, якія хочуць жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі».
Лекары 6-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску раніцай 28 кастрычніка выйшлі на пікет у падтрымку страйкоўцаў і рэпрэсаваных.
Аднакурсьнікі зьняволенага адваката Максіма Знака запісалі відэазварот.
Загрузіць яшчэ