Рабочы «Атланту» Віктар Манкевіч залез на комін заводу зь бел-чырвона-белым сьцягам і запісаў зварот да Лукашэнкі.
Відэа ягонага звароту перадае «Белсат».
У звароце гаворыцца:
«Я, рабочы заводу «Атлант», Манкевіч Віктар Анатольевіч, прызнаю сваім прэзыдэнтам Святлану Ціханоўскую і нагадваю Аляксандру Рыгоравічу аб выстаўленым ультыматуме. Вы павінны абвясьціць пра свой сыход, вы павінны спыніць гвалт, вы павінны вызваліць усіх палітычных вязьняў. Не разбурайце нашу краіну! Калі ў вас ёсьць нешта чалавечае, калі вы сапраўды дзесьці перажываеце за Беларусь -— ідзіце, ідзіце зараз, пакуль ня позна!»
Да коміна прыехала машына МНС, побач і міліцыя, піша Tut.by. Пазьней стала вядома, што рабочага заводу «Атлант» зьнялі з коміна, перадалі міліцыі, піша Tut.by. Тых, хто сабраўся выказаць яму падтрымку, сілавікі разагналі