Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, кажа, што канчатковае абвінавачаньне Мікалаю выстаўленае за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (ч.1 арт. 293). Ён пацьвердзіў ёй гэта ў перапісцы.
Амаль паўгода за кратамі ўтрымліваюць вядомага блогера, палітвязьня Эдуарда Пальчыса. Яго затрымалі 27 верасьня ў Менску.
Жалезныя дзьверы офісу абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» выламаныя, а скрозь адтуліны бачна, што ў ім рабілі вобшук. Больш за гадзіну таму ля яго было шмат міліцыянтаў.
Сьпявачка Маргарыта Ляўчук дату перамогі новай Беларусі зрабіла пін-кодам на сваім тэлефоне. Маргарыта Ляўчук згадвае, як запрасіла Лукашэнку ў опэру на гала-вячэры ў рэстарацыі «Лебядзіны», разважае пра магчымы ўдзел дуэту «Красная зелень» у «Эўравізіі» і пра эфэктыўны сатырычны адказ на дыктатуру.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 10 чалавек, асуджаных да пазбаўленьня волі. Цяпер у гэтым пераліку 298 прозьвішчаў.
Напярэдадні 25 сакавіка Святлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў.
На судзе міліцыянт сьцьвярджаў, што мужчыну «забралі з кватэры на прафіляктычную гутарку».
Арганізацыя «Палеская дабрыня» дапамагала пінчукам, якія пацярпелі ад гвалту сілавікоў. За гэта яе заснавальніцу пачалі перасьледаваць.
Сьледчы камітэт адправіў у Генэральную пракуратуру дакумэнты для экстрадыцыі блогера Антона Матолькі, паведаміў пра справы супраць анархістаў і паабяцаў паўторна спагнаць штрафы з тых, каму дапамогі фонды салідарнасьці.
Паводле афіцыйнай фармулёўкі, жанчыну аштрафавалі за «пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на шкле выявы герба „Пагоня“ ў бел-чырвона-белай расфарбоўцы».
Сяргей Скіба — дзевяціразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу, пераможца чэмпіянатаў Эўропы і іншых прэстыжных турніраў у кікбоксінгу і тайскім боксе, зьвярнуўся да сілавікоў напярэдадні 25 сакавіка.
Эўрапейская рада асацыяцыяў літаратурных перакладчыкаў заклікала прафэсійныя арганізацыі, якія ў яе ўваходзяць, падтрымаць ініцыятыву чэскіх перакладчыкаў, якія накіравалі ліст амбасадзе Беларусі ў Празе з патрабаваньнем вызваліць іх калегу Вольгу Калацкую.
У залі суду прысутнічае пацярпелы Рыгор Азаронак. Калацкая віну прызнае цалкам. Працэс разглядаюць у Фрунзэнскім судзе Менску. Перакладчыцу абвінавачваюць у тым, што яна пабіла супрацоўніка каналу СТВ Рыгора Азаронка. На працэс прыйшлі некалькі дзясяткаў сяброў Вольгі і журналістаў.
Да пікетоўцаў каля амбасады Ўкраіны выйшаў амбасадар Ігар Кізім.
Стваральнікі праекту Mr. Freeman выпусьцілі відэаролік у падтрымку прыхільнікаў пераменаў у Беларусі.
Яшчэ двое грамадзянаў Беларусі прызнаныя палітычнымі зьняволенымі. Гэта Вольга Завадзкая зь Берасьця і Міхаіл Беркас з Воршы.
Вэнэцыянская камісія — орган канстытуцыйных экспэртаў Рады Эўропы — 22 сакавіка апублікавала справаздачу аб сытуацыі ў Беларусі. У шматстаронкавым дакумэнце падаецца інфармацыя пра падзеі, якія адбываліся ў краіне з жніўня 2020 году, а таксама аналізуецца беларускае заканадаўства.
Маладая сямейная пара Сяргей і Алеся, якія жывуць у Цэнтральным раёне Менску зазналі непрыемнасьці, вывесіўшы ў акне канадзкі сьцяг, паведамляе euroradio.
Дома без бацькоў засталіся пяцёра дзяцей. Іх даглядаюць родныя.
25 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі. Прадстаўнікі апазыцыі падалі менскім уладам заяўку на правядзеньне ў гэты дзень шэсьця, мітынгу і канцэрту.
Тэлеканал «Настоящее время» зрабіў відэахроніку сьмерці Рамана Бандарэнкі, забітага пасьля затрыманьня ў лістападзе 2020. Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што загінулы быў п'яны і што яго нехта зьбіў да затрыманьня, хоць на відэа з камэр іншая карціна.
Чаму Лукашэнка чарговы раз абрынуўся на бел-чырвона-белы сьцяг? Ці азначаюць яго заявы, што гэты сьцяг будзе абвешчаны экстрэмісцкім? Чаму Лукашэнка гаворыць пра генацыд беларускага народу, але маўчыць пра Галакост, пра генацыд габрэяў на тэрыторыі Беларусі?
Аляксандар Прушынскі заклікае ў сваіх улётках штодня, а 21:00 на 15 хвілінаў гасіць у вокнах сьвятло — пачынаючы ад 25 сакавіка і аж да сыходу Аляксандра Лукашэнкі.
21 сакавіка ў Сэўле беларусы Паўдзённай Карэі разам з карэйскімі грамадзкімі арганізацыямі правялі прэс-канфэрэнцыю, каб распавесьці пра рэпрэсіі, гвалт і беззаконьні ў Беларусі.
Мы зрабілі гэта «каб падбадзёрыць беларусаў напярэдадні Дня Волі», – сьцьвярджаюць выканаўцы пэрформансу.
Удзельнікі акцыі патрабавалі вызваленьня адэскага актывіста.
Жонцы Ігара Барысава патлумачылі, што ён затрыманы ў рамках адміністрацыйнага працэсу.
Як можна патлумачыць станоўчыя вынікі працы ПВТ у мінулым годзе? Якія фактары ўплывалі летась на становішча беларускай ІТ-галіны? Якія ІТ-кампаніі сышлі з Беларусі? Якія прынятыя ці плянаваныя рашэньні ўладаў могуць паўплываць на становішча ІТ-галіны?
Менчукі, якія жывуць у раёне велазаводу, заклікаюць нарвэскую кампанію Yara прыпыніць супрацу зь «Беларуськаліем» да выкананьня асноўных патрабаваньняў.
Алесь Бяляцкі, кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» заявіў, ўлады Беларусі размаўляюць з народам на мове гвалту.
Прэмія будзе ўручацца ў 10 намінацыях. Сярод намінантаў і Радыё Свабода. Вынікі падвядуць 27 сакавіка.
У Менску і іншых гарадах Беларусі, а таксама за мяжой праходзяць акцыі ў 225-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта і гвалту сілавікоў.
Разам з партрэтамі палітвязьняў вывесілі і артыкулы з Канстытуцыі.
Паводле звестак праваабаронцаў і валанцёраў, у суботу сілавікі затрымалі не менш за сем чалавек. Чатыры зь іх— жанчыны.
Гэта будзе 9 месяцаў з дня затрыманьня.
Пры гэтым на судзе бацька заявіў, што сьцяг увогуле вывесілі самі міліцыянты
Дзеяньні беларускіх уладаў, якія прымянялі сілу для задушэньня акцый пратэсту, прывялі не да выратаваньня краіны, а да зьніжэньня яе палітычнай і эканамічнай самастойнасьці, напісаў Віктар Бабарыка.
Мэры Лолар — спэцыяльная дакладчыца ААН пра становішча праваабаронцаў — адзначыла ўзмацненьне ціску на беларускіх праваабаронцаў з боку ўладаў.
У Міжнародны дзень шчасьця, які адзначаецца 20 сакавіка, вядомыя дысыдэнткі з Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы адказалі на пытаньне Свабоды: «Дзе можна знайсьці шчасьце, жывучы ў аўтарытарнай паліцэйскай дзяржаве?»
Журналіст і мэдыямэнэджэр Андрэй Аляксандраў застанецца пад вартай да 12 красавіка, паведаміў адвакат Антон Гашынскі. Аляксандрава вінавацяць у фінансаваньні пратэставай дзейнасьці.
Амбасада ЗША ў Менску выказала зьдзіўленьне ў сувязі з блякаваньнем у Беларусі доступу да сайта «Голас», на якім з ініцыятывы дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ідзе галасаваньне па пытаньні перамоў з уладамі.
Незалежны Нідэрляндзкі фонд Lawyers for Lawyers (L4L) і Таварыства юрыстаў Англіі і Ўэльса накіравалі на імя міністра юстыцыі Беларусі Алега Сьліжэўскага сумесны ліст, у якім выказалі занепакоенасьць націскам уладаў на беларускую адвакатуру і заклікалі аднавіць ліцэнзіі адвакатаў.
Больш за дзясятак жанчын шпацыравалі 19 сакавіка па цэнтры Менску з парасонамі ў колерах нацыянальнага сьцяга.
Кастрычніцкі суд Менску вярнуў справу супраць журналіста Рамана Васюковіча ў Менскі аддзел унутраных спраў на паветраным транспарце «для ўхіленьня недахопаў».
З ізалятара на Акрэсьціна пасьля адбытых 15 сутак выйшла Раіса Алецкая. Гэта адна з пэнсіянэрак, якіх на пачатку сакавіка затрымалі ў Менску на прыпынках гарадзкой электрычкі, бо ў цягніку яны чыталі кнігі беларускіх аўтараў.
Жонка Ігара Дар’я Лосік расказала Свабодзе, што яе мужа вярнулі ў камэру. Але ён тыдзень не атрымліваў лістоў з волі.
Працягваюцца суды над палітвязьнямі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў.
Менскі сьледчы камітэт абʼявіў знанага блогера Антона Матольку абвінавачаным у крымінальнай справе. А пракурор Менску пастанавіў узяць яго пад варту.
Яго асудзілі на 15 дзён арышту за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на ўласным бальконе.
Загрузіць яшчэ