Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аднойчы не спужацца, каб далей жыць без балаклавы». Славуты кікбаксэр зьвярнуўся да сілавікоў. ВІДЭА


Сяргей Скіба
Сяргей Скіба

Сяргей Скіба — дзевяціразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу, пераможца чэмпіянатаў Эўропы і іншых прэстыжных турніраў у кікбоксінгу і тайскім боксе, зьвярнуўся да сілавікоў напярэдадні 25 сакавіка.

Сяргей Скіба працаваў на ААТ «Нафтан» і адным зь першых падтрымаў страйк на прадпрыемстве.

«Вы яшчэ можаце дапамагчы свайму народу і ўзводам, ротай, батальёнам апусьціць зброю, шчыты. Па сабе ведаю — заўжды ёсьць хваляваньне перад выхадам на рынг. Але далей робіцца прасьцей. Сёньня гераізм праяўляецца ў тым, каб апусьціць зброю — гэта і ёсьць годны мужчынскі ўчынак».

Таксама Скіба сказаў, што ня ўсё вырашаецца ў Менску, у Наваполацку падзеі могуць пайсьці хутчэй. У меншых за сталіцу гарадах усе ведаюць адзін аднаго, а ў беларусаў «толькі адзін вораг, які хоча ўтрымацца пры ўладзе на крыві, таму правакуе грамадзянскую вайну».

На думку навапалачаніна, міліцыянтам у правінцыйных гарадах дастаткова ўсяго аднойчы не спужацца, каб далей «жыць без балаклавы» і не застацца навек у вачах беларусаў «фашыстамі і карнікамі».

«Адзін ваш крок — і мы ўсе на свабодзе. Беспарадкаў ня будзе, калі вы іх не пачняце», — дадаў Скіба.

Паводле яго, народ ня скорыцца і ня прыме далейшых зьдзекаў і фальсыфікацый. Супраціў беларусаў ён назваў «тарфянікам, які гарыць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG