Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Бабарыкі адказаў на абвінавачаньні ў арганізацыі беспарадкаў


Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

Штаб Віктара Бабарыкі адказаў на абвінавачаньні ў арганізацыі беспарадкаў. Затрыманыя валянтэры штабу Бабарыкі, як мяркуецца, фігуруюць у крымінальнай справе паводле арт. 293 КК («масавыя беспарадкі»).

Штабу Віктара Бабарыкі вядома пра пяць затрыманьняў. Гэта Левон Халатр’ян, Антон Бяленскі, Арцём Панасюк, Дзьмітры Нагайчанка, Андрэй Пазьняк.

Сёньня штаб распаўсюдзіў адказ на абвінавачаньні. У ім тры пункты.

  1. Штаб Віктара Бабарыкі і ўсе прадстаўнікі штабу, упаўнаважаныя рабіць публічныя заявы, заўсёды казалі аб выкарыстаньні толькі законных і мірных дзеяньняў у рамках выбарчай кампаніі і па-за ёю.
  2. Мы сапраўды за апошнія дні страцілі сувязь з многімі валянтэрамі. У нас ёсьць інфармацыя аб затрыманьні пяцёх зь іх.
  3. Мы неаднаразова заяўлялі пра неабходнасьць спыненьня гвалту і лічым, што адказнасьць за тое, што адбываецца, ляжыць на беларускіх уладах.

У штабе дадалі, што ў пратэстаў няма каардынатараў і лідэраў, яны ўзьнікаюць стыхійна ва ўсіх гарадах як рэакцыя на падман, хамства і прымяненьне гвалту з боку ўлады.

«Беларусаў падманулі і іх абурэньне цалкам вытлумачальнае. Гвалт ужываюць улады і мы заклікаем іх адмовіцца ад прымяненьня сілы і рэпрэсій у дачыненьні да мірных грамадзян і не ладзіць майданы на вуліцах гарадоў». — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG