Сёньня адбылася нарада міністраў замежных спраў Эўразьвязу. Вось што расказаў пра рашэньне міністраў кіраўнік МЗС Чэхіі Томаш Пэтршычэк.
Эўракамісар Эўразьвязу ў пытаньнях суседзтва і пашырэньня Олівер Вархэі даў экслюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода адразу пасьля паседжаньня кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ.
Рабочыя буйных беларускіх прадпрыемстваў рыхтуюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі ў выпадку невыкананьня іх патрабаваньняў.
Стыхійная акцыя пратэсту 14 жніўня каля Дому ўраду ў Менску доўжылася каля чатырох гадзін, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.
Пра гэта паведамілі ў Інстаграме менскага мэдцэнтру. Там гаворыцца, што такое рашэньне прыняў уласьнік і калектыў лекараў «ЛОДЭ».
Адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе падабароннага Стаса Гарэліка, дактаранта ўнівэрсытэту Джорджа Вашынгтона, вызвалілі зь СІЗА КДБ.
Зьнясіленыя, зьбітыя людзі расказвалі, што зь імі адбывалася ў аўтазаках і РУУСах.
Сёньня адбылася нарада міністраў замежных справаў Эўразьвязу. Яны даручылі Эўракамісіі выпрацаваць санкцыі адносна Беларусі.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны адказаў у сваім Instagram на абвінавачаньні, выказаныя кіраўніком Беларусі.
Былы міністар культуры і амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка, які цяпер кіруе Купалаўскім тэатрам, зьявіўся на плошчы Незалежнасьці ў Менску на стыхійным мітынгу 14 жніўня.
У Расею вярнуліся 32 найміты прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», затрыманыя ў Менску пры канцы ліпеня.
Сямён Шарэцкі, сьпікер апошняга дэмакратычна абранага ў 1996 годзе парлямэнту Беларусі, просіць кіраўнікоў дэмакратычных дзяржаў дапамагчы беларускаму народу ў барацьбе за свабоду.
Дэпутату Эўрапарлямэнту Робэрту Бедраню адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.
Кіраўнік Міністэрства інфармацыі Ігар Луцкі на сустрэчы зь дзяржаўнымі і недзяржаўнымі журналістамі 14 жніўня заклікаў іх да «канструктыўнага дыялёгу, які паслужыць далейшым зносінам і прадухіленьню эскаляцыі канфліктных сытуацый».
Падчас відэасустрэчы 14 жніўня міністры замежных спраў Эўразьвязу вырашылі папрасіць Эўракамісію выпрацаваць праект санкцый супраць беларускіх уладаў у сувязі з падзеямі ў Беларусі падчас прэзыдэнцкай кампаніі і пасьля яе.
Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з членамі Савету бясьпекі.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што прапанаваны ім плян урэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі дапамог прыпыніць праліцьцё крыві ў гэты краіне, паведамляе партал DELFI.
Канцлер Нямеччыны абураная затрыманьнямі тысяч удзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі. Афіцыйны Бэрлін нагадаў Менску аб праве на свабоду выказваньня меркаваньняў і заклікаў неадкладна вызваліць затрыманых, паведамляе Deutsche Welle.
Плятформа «Голас» разам з ініцыятывай «Честные люди» апублікавала прамежкавы аналіз вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Сто стыпэндыятаў, ляўрэатаў, прэміянтаў і дыплямантаў Спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў адмовіліся ад званьня і ўсіх прывілеяў, піша tut by.
Ніхто жанчын ня ставіў перад сабой. Ніхто намі не кіруе і ніхто нас не «адпраўляе на перадавую». Мы ўсё гэта робім самі, бо хочам і можам адстойваць сябе, сваіх родных і ўсю сваю краіну.
Працоўныя «Беларускалію» 14 жніўня праводзяць мітынг каля прахадной прадпрыемства. Сабраліся тысячы людзей.
Каля дзесяці тысяч чалавек сабраліся на плошчы Леніна ў Горадні перад будынкамі гарвыканкаму і аблвыканкаму. Да іх выйшлі прадстаўнікі ўлады.
Выклікаюць вялікую занепакоенасьць паведамленьні аб катаваньнях людзей, затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі, заявіла сталы каардынатар ААН у Беларусі.
Гэтае рашэньне прынялі калектыў і кіраўніцтва кампаніі ISsoft Solutions, піша Onliner.
Апазыцыйны палітык Валер Цапкала заявіў, што створаны ім Фронт нацыянальнага ўратаваньня Беларусі рыхтуе матэрыялы для адкрыцьця крымінальнай справы на Аляксандра Лукашэнку.
Працоўныя Менскага трактарнага заводу рушылі ў цэнтар сталіцы, у Салігорску — страйк шахтароў. Свабода вядзе відэатрансьляцыю зь месцаў падзеяў.
З турмаў вызваленыя 16 мэдыкаў, паведамілі ў Міністэрстве здароўя.
На пляцоўцы за прахадной Менскага трактарнага заводу (МТЗ) 14 жніўня адбыўся мітынг рабочых. На МТЗ прыехаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка, але праігнараваў мітынгоўцаў на плошчы перад заводам і пайшоў да адміністрацыі МТЗ. Рабочыя пачалі марш да Дому ўраду.
Трымаюць плякаты «СТВ за честные выборы», «СТВ за мир», паведамілі Свабодзе відавочцы падзеі.
Экс-міністар культуры, колішні амбасадар Беларусі ў Францыі, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Павал Латушка: ганаруся тымі, хто прагне мець сваю ўласную думку.
Галоўная рэдактарка тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян ў сваім твіце прапанавала накіраваць у Беларусі «ветлівых людзей».
Сьвятлана Ціханоўская ў чарговым звароце пасьля ад’езду зь Беларусі заклікала ўлады да дыялёгу і абвясьціла, што яе штаб працягвае працаваць.
Лідэры палітычных партый і рухаў падпісалі дэклярацыю аб выхадзе з палітычнага крызісу.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абвясьціла 14 жніўня канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Прагаласавалі 5 818 956 чалавек, зь іх 2 806 640 датэрмінова.
Сотні работнікаў мясакамбінату сабраліся на тэрыторыі прадпрыемства, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам заводу і вобласьці пытаньне гвалту на вуліцах і вынікі выбараў.
На пляцоўцы за прахадной Менскага трактарнага заводу (МТЗ) адбываецца мітынг рабочых.
Вэтэраны баявых дзеяньняў у Аўганістане асудзілі беспрычынную жорсткасьць сілавікоў і запэўнілі, што ў выпадку неабходнасьці будуць абараняць беларускі народ. Калектыўны зварот дасланы ў рэдакцыю Свабоды.
Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларусаў. Гэта першы паліытчны выступ кандыдаткі ў прэзыдэнты пасьля вымушанага ад'езду зь Беларусі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка перакананы, што цяпер наўмысна спрабуюць «разгойдваць» дзяржаўныя прадпрыемствы.
Некалькі дзясяткаў настаўніц сабраліся з плякатамі каля Белдзяржфілярмоніі. Яны пратэстуюць супраць гвалту сілавікоў і фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
14 жніўня ўначы пачалі выпускаць затрыманых у Жодзіне і Менску. З самай раніцы зьявіліся «ланцугі салідарнасьці». Мітынгі рабочых прайшлі на прадпрыемствах у многіх гарадах.
Супрацоўнікі найстарэйшай беларускай газэты «Звязда» зь «неспакоем і болем» выказаліся пра тое, што гэтымі днямі адбываецца ў Беларусі.
Яна кажа, што яе затрымалі каля 21-й гадзіны 9 жніўня ў Менску. Пра затрыманьне не паведамілі нікому з родных, не дапусьцілі консула.
Асьцярожна, гэтыя фатаздымкі могуць вас шакаваць!
14 жніўня тысячы супрацоўнікаў выйшлі за тэрыторыю «Гродна Азот», каб сустрэцца з кіраўніцтвам заводу і гораду.
Каля шасьцідзесяці прафэсараў з ЗША, Канады і эўрапейскіх краін выступілі са зваротам, у якім тлумачаць, што «любы ўрад раз і назаўсёды губляе легітымнасьць, калі большасьць грамадзян адмаўляецца прымаць правілы, прадыктаваныя зьверху».
«Гэта несувымерна меншая страта ў параўнаньні з скалечанымі і загубленымі жыцьцямі маладых герояў», — напісаў Сільчукоў.
Уначы на 14 жніўня з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна пачалі вызваляць палітвязьняў. У той жа час у ізалятар працягвалі прыяжджаць машыны хуткай дапамогі.
Па сёмай гадзіне раніцы на Партызанскі праспэкт выйшлі мэдыкі ў белых халатах і сталі ў ланцуг салідарнасьці.
Загрузіць яшчэ