«Гэтую палітыку — прадэманстраваць максымальную жорсткасьць у адносінах да ўласнага народу, да пратэставай часткі грамадзтва — Лукашэнка разглядае як ледзьве не адзіную магчымасьць утрымацца ва ўладзе».
«Размыльваньне пратэсту». На «Гродна Азот» работнікі абмеркавалі, як пачаць забастоўку законна
«Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць заклік Сьвятланы Ціханоўскай да сумленных выбараў».
У які бок схіляюцца шалі беларускай рэвалюцыі? Якімі могуць быць яе наступныя крокі? Што прапануюць лідэры рэвалюцыі? Наколькі на палітычны працэс уплывае фактар Расеі?
Праз гадзіну паўз плошчу Леніна па вуліцы Савецкай прайшла калёна з апанэнтаў улады зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, воклічамі «Жыве Беларусь», «Лукашэнка, сыходзь».
Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае зьвесткі пра людзей, у дачыненьні да якіх былі распачатыя крымінальныя справы пасьля затрыманьняў на акцыях пратэсту, якія пачаліся ў Беларусі пасьля выбараў прэзыдэнта.
Частка калектыву радыё «Сталіца» напісала заявы на звальненьне, паведаміа Свабодзе супрацоўніца.
Арцём Савіцкі працаваў на «Гомсельмашы» электраманцёрам. На прадпрыемстве былі няўдалыя спробы страйкаваць — працоўных зачынілі ў цэхах. Зачынілі ў цэху і Арцёма — пасьля таго, як ён расказаў журналістам пра сытуацыю на заводзе.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла 19 жніўня, што спрабавала безвынікова арганізаваць тэлефонную размову з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч; дыплямат Павал Латушка; юрысты Лілія Ўласава і Максім Знак і іншыя.
Лукашэнка агучыў выніковыя рашэньні пасяджэньня Савету бясьпекі, у якім па відэасувязі ўзялі ўдзел і кіраўнікі рэгіёнаў.
Буйныя прадпрыемствы Горадні пачынаюць страйкаваць. На работнікаў цісьне кіраўніцтва.
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс выказаў заклапочанасьць тым, што многія сусьветныя лідэры палічылі за лепшае абмяркоўваць беларускія справы з Расеяй, а ня зь Менскам, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на агенцтва LETA.
Супрацоўнікі Беларускага мэталюргічнага заводу працягваюць збор подпісаў пад зваротам да ўладаў. 20 жніўня на заводзе можа пачацца страйк. Пра гэта Свабодзе паведаміла крыніца на БМЗ.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў Расеі ёсць абавязаньні аб вайсковай дапамозе Беларусі ў рамках міжнародных дамоваў, але цяпер патрэбы ў такой дапамозе няма.
У Мазыры ранкам 19 жніўня быў затрыманы актывіст супольнасьці «Страна для жизни» Руслан Парфёнаў.
Расею турбуюць спробы ўмяшаньня ў сытуацыю ў Беларусі, яны ажыцьцяўляюцца ў геапалітычных мэтах, заявіў у сераду міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў, паведамляе Інтэрфакс.
Пра сыход з газэты Адміністрацыі прэзыдэнта Марыя Кучарава напісала ў сваім Фэйсбуку.
19 жніўня ў вайсковым шпіталі ў Менску памёр 44-гадовы берасьцеец Генадзь Шутаў. Ён быў паранены ў галаву падчас акцыі 11 жніўня каля Маскоўскага райвыканкаму Берасьця.
Сваякі Цімура Міцкевіча паведамілі, што з 13 жніўня да іх не прыходзіў аніводзін сьледчы.
На пасяджэньні Савета бясьпекі з удзелам кіраўнікоў рэгіёнаў па відэасувязі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзеючай уладзе ёсьць на каго абаперціся. Так ён пракамэнтаваў мітынгі ў сваю падтрымку, перадае БЕЛТА.
Прэзыдэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта абвясьціў аб сыходзе са сваёй пасады, адстаўцы ўрада і роспуску парлямэнту. Кейта заявіў пра гэта ў тэлевізійным звароце празь некалькі гадзін пасьля таго, як у аўторак ён і прэм’ер-міністар краіны Бубу Сісо былі арыштаваныя мяцежнымі вайскоўцамі.
Падпісанты адкрытага звароту абураныя і расчараваныя тым, што цяпер адбываецца ў сыстэме аховы здароўя краіны. Яны крытыкуюць міністра за адсутнасьць дыялёгу і ініцыятыву ў дапамозе пацярпелым падчас пратэстаў.
Сябры Аляксандра Шагава, былога сьледчага Першамайскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту, кажуць, што ён ня выйшаў на сувязь пасьля таго, як панёс скаргу ў Першамайскае РУУС.
«Выяўленыя пасьведчаньні журналістаў розных тэлерадыёвяшчальных кампаніяў, прафэсійная апаратура і буйныя сумы наяўнай валюты раскрывалі сапраўдныя намеры», — інфармуе ПК.
Гэтыя працаўнікі сёньня раніцай прыйшлі да прахадной МТЗ і стаялі там разам зь іншымі рабочымі прыкладна гадзіну, пакуль не зьявіўся АМАП і не адагнаў людзей ад прахадной.
У Купалаўскі тэатар увялі міліцыю, уваходы заблякавалі, міліцыя не прапускае актораў і супрацоўнікаў, якія падалі заявы на звальненьне, — паведаміў Свабодзе звольнены Міністэрствам культуры дырэктар тэатру Павал Латушка.
Каля прахадной Менскага трактарнага заводу ў сераду раніцай АМАП разганяў людзей, якія прыйшлі падтрымаць рабочых, паведамляе TUT. by.
ААТ «Беларуськалій», у штаце якога каля 15 тысяч супрацоўнікаў, — адзінае буйное прадпрыемства Беларусі, дзе спыненая вытворчасьць. Раніцай 19 жніўня рабочыя зьбіраюцца на цэнтральнай плошчы Салігорску.
У сваім звароце да Эўрапейскай Рады яна заявіла, што пратэсты ў Беларусі працягваюцца другі тыдзень, а выбары не былі сумленнымі і празрыстымі.
Супрацоўнікі Берасьцейскага драматычнага тэатру выступілі супраць гвалту і ў падтрымку купалаўцаў.
Сьвятлану Ціханоўскую трэба прызнаць пераходным прэзыдэнтам, а новыя выбары правесьці празь пяць-шэсьць месяцаў, заявіў «РИА Новости» экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Валер Цапкала, якога ў Беларусі расшукваюць і які знаходзіцца за мяжой.
Што адбываецца ў Беларусі на 11-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Позна ўвечары 18 жніўня быў вызвалены з-пад варты без выстаўленьня абвінавачаньня Арцём Панасюк, валянтэр штабу Віктара Бабарыкі.
Акторка Сьвятлана Зелянкоўская запісала кароткі відэазварот, які выклала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Беларуская мастачка Яна Цярэнцьева працуе ў ЗША пад псэўданімам Rafael Nuri. Пасьля апошніх падзеяў у Беларусі яна зрабіла ляльку Сьвятланы Ціханоўскай, якую называе «сымбалем нашай свабоды».
Абяцаюць не караць удзельнікаў забастоўкі. Што яшчэ?
Некалькі тысяч гарадзенцаў сабраў мітынг на плошчы Леніна 18 жніўня. На ім выступілі Лявон Вольскі і гурт Trubetskoy. Жывую трансьляцыю вяло дзяржаўнае тэлебачаньне «Гродна Плюс».
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала лічыць, што Захад павінен прызнаць Святлану Ціханоўскую «легітымным лідэрам».
Нацыянальны страйкавы камітэт выдзеліць дапамогу тром прадпрыемствам, супрацоўнікі якіх цяпер бастуюць: МТЗ, МЗКЦ і «Гродна Азоту».
Ліст больш як сотні спартоўцаў, трэнэраў і працаўнікоў галіны апублікавала газэта «Прессбол».
У Гомлі 18 жніўня праходзяць два мітынгі: за Аляксандра Лукашэнку і мітынг ягоных апанэнтаў. На першы зьвезьлі бюджэтнікаў з усёй вобласьці.
На сэрвісе пошуку людзей на tut.by 14 жніўня ў сьпісе былі 74 чалавекі. 18 жніўня МУС паведаміла, што шукаюць 30 чалавек. Свабода сабрала гісторыі, расказаныя сваякамі зьніклых.
Цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца 44 арыштаваных за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Афіцэр-памежнік в/ч 2141, капітан Аляксандар Васько, запісаў відэазварот, у якім, сярод іншага, сказаў:
У Менску 18 жніўня прайшла прэс-канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады. Свабода вяла жывую трансьляцыю.
18 жніўня ў Магілёве машына зьбіла ўдзельніка альтэрнатыўнага мітынгу, які праходзіць ля Магілёўскага гарвыканкаму.
Страціўшы надзею на сыстэму, людзі самі пачынаюць шукаць сваіх зьніклых сваякоў. Нярэдка тыя ўжо пад крымінальным перасьледам, ім пагражаюць працяглыя тэрміны зьняволеньня.
Пра гэта ён заявіў сёньня на нарадзе з чальцамі Савету бясьпекі, перадае карэспандэнт БелТА.
Загрузіць яшчэ